Выбрать главу

ПАД ЦЕНЕМ КАМЕННАГА ЛЕСУ

Лісткі з амерыканскага блакноту

ШТО ЎЗЯЦЬ
Што мне запомніцца на гэтым двары? У калодцы бярозавай два тапары. Церабілі на пару, цясалі на пару — Вянцы смалістыя ім да твару. Жменька зярнят — прынада нясушкам, Ля іх — верабей, праныра-зладзюяжа: Схопіць, ускочыць на градку дроў — Бы кроплю глыне: — Будзь здароў!               — Будзь здароў!.. Багі чысціні: рукамыйнік стары Ды венік... Здаецца, i ўсё на двары. А што мне ўзяць               з двара гэтага ў свет? На жоўтым пясочку мамін след.
У НОЧ УРАГАНУ ПА IMEHI ГЛОРЫЯ
Мяне разбудзіць вецер незямны, Прадказаны, паказаны, фатальны,— Taм — што ўвысь шыбуюць валуны, Так! — што дождж сячэ гарызантальна.
За тыдзень каментатары крычаць — Ахрып дынамік, змогся тэлевізар: З кватэры не вылазь, хоць i смяльчак, I не хадзі, крый божа, па карнізе.
Мяне ўначы разбудзіць ураган, Што па-жаночы — Глорыяй — завецца, I ў нейкі чорны, нібы смерць, прагал Мой светлы сон раптоўна абарвецца.
A ў гэтым сне быў Дзмітрый Кавалёў, Паэт з душой крынічнай. I спаткацца Нам выпала вось так — між каралёў I між міністраў самых розных нацый —
Вось гэтых, Аб'яднаных, што ў хаўрус З'яднаць i нам, паэтам, не ўдалося. З-пад нашай Веткі — рускі беларус — Ён прыклад даць хацеў уласным лёсам...
I хоць пагрозы раздзіраюць свет, Ды сёння ў кволым i наіўным свеце, Як гаварыў яшчэ адзін паэт, Пануе стылы цар — пануе вецер.
Вось ён ідзе, віхурыцца, ляціць — За кожную секунду сорак метраў... А я не сплю — мне іншы смерч карціць, Што выбухнуць імкнецца з іншых нетраў.
І пестуюць яго, i па суду Ён не праходзіць між забойцаў брудных, Падкормку ў яслі з долараў кладуць — Па дваццаць пяць мільёнаў у секунду...
Амерыка, ты Глорыю ўсур'ёз На трагедыйны п'едэстал узносіш. А ты не бачыла нявыплаканых слёз Тых мацярок, што ў полымі галосяць?
Ты лічыш за трагедыю, што ток Не паступае сёння ў халадзільнік, Што вецер збіў страху i знёс флагшток,— А ты па мінным полі не хадзіла?..
Тады пакінь крычаць пра валуны, Пра дождж,           што ўтульнасць патрывожыў тлумам, Б'юць у Хатыні памяці званы — Дык памаўчы. Тут лепш адно — падумаць.
АБ CIMBAЛAX

A. Е. Гурыновічу

Ёсць сімвалаў шмат у будынку ААН. Галоўны (зямлі суцяшэнне) — Сячэ паралелі мерыдыян, Нібыта кругі мішэні.
Нібыта хтосьці ўзяў пад прыцэл Усе кантыненты агулам... Ды міру галінка ў добрай руцэ Абдымкамі свет агарнула.
На гэты сімвал, планета, глядзі Ды нішчы ваенныя базы... А побач — сімвал яшчэ адзін,— Яго не раскусіш адразу.
Трохколерна пляма паўзе па сцяне — Бела, чырвона i чорна... А як гэта ўсё пагражае вайне? Пакутам людскім незлічоным?..
Адзін дыпламат перагледзеў тамы I знак напалову разважыў: Белыя — захад, чырвоныя — мы... А плямы, што свецяцца сажай?..
Не змог адказаць ён... А як тады мне Расчомацца з гэтай акрасай? Ці то катаклізму, пароль па сцяне, Ці то — чалавецтва расы?..
Такі, выходзіць, і сімвал, як свет,— Расплывісты і размыты. Хаосам назваў гэту з'яву паэт I плюралізмам — палітык.
Вось ён — з чарговай прамовай ідзе — Славесных баёў гладыятар, Рыбку лавіць у мутнай вадзе Спец i вялікі аматар.