Знешне трыбун, а знутры блюдаліз,—
Ён сімвала гэтага варты:
Яму i патрэбен якраз плюралізм —
Бясформнасць ідэй і партый.
Такія ў аддзяку за харч і пітво
Хто ў хоры цягне, хто сола.
Машну набіваюць — і што ім твой
Свет недакладны і кволы?
Пішчыць у вушах тым, хто ўкраў парасё
І ён — як «Лавіце зладзея!..» —
Крычыць:
«Плюралізм!» — і плюе на ўсё
Спраўляючы баль Асмадзея.
Метал i працэнты — вось вера, i бог,
І сімвал, i просьба на твары:
Прадасца да цэнта — купіце яго,
Не грэбуйце танным таварам!
Купляюць усё i ўсё прадаюць,
Каб лад зберагчы заляжалы,—
Ракеты над светам злавесна ўстаюць,
І сыкаюць вострыя джалы.
Ды грозна ўзнімае планета кулак,
І пад імжой плюралізму
Сонца ўзыходзіць — адзінства знак
Міру і сацыялізму!
І сімвал савецкі
народам шляхі
На пляцы ААН вызначае:
«Перакуём на лемяхі
Мячы!» —
I пакончым з мячамі!
НЬЮ-ЙОРКУ З ПРЫЧЫНЫ ЗНАЁМСТВА
Стаіш на далані каменнай,
Сам, як спічастая скала.
Звісае смог, равуць сірэны,
Нябёс — хаця б на паўкрыла...
Яны з паштовак, небаскробы,
Ляцяць узнёсла, лёгка так...
А я пачуўся з імі побач,
Як той распляснуты пятак...
Ты ганарышся Уол-стрытам —
Што значыць: вуліца-сцяна,—
А ты скажы: людзям адкрыта
У вочы ці глядзіць яна?
Не чуў я штосьці... Толькі знаю:
Яе нутро — як чортаў вір,—
Kaго закруціць, хто ўсплывае,
І ўсіх гняце адзін кумір.
Імя яму — вялікі бізнес.
І ў ім вялікіх не зашмат,—
Да ix, уверх, паўзі, грабіся...
А хто каму тут родны брат?
Перагрызуць гарляк, як моркву,
Загоняць у банкруцкі хлеў,—
Не быў бы, містэр, ты Ньо-Йоркам,
Калі б характар іншы меў.
І людны ты, i адзінокі,
Змяшаў народ, ды не з'яднаў.
Хто ты i дзе твае вытокі? —
Душа не знае ні адна.
Якога племені i роду? —
Hi міфаў, ні былін, ні саг.
Ёсць, кажуць, статуя Свабоды,
Ды ў факеле агонь зачах...
БЯРОЗКІ НА ЧАЦВЁРТАЙ АВЕНЮ
Бярозкі на Чацвёртай авеню,
З якога вы павыбеглі агню?
Адкуль уратаваліся і ўсе,
Бяздомныя, паселі на страсе?..
І чую, як бярозкі з вышыні
Мне шэпчуць: «Ты на пас, браток, зірні
Ад гáры мы ўжо дыхаем ледзь-ледзь,
Не тое каб шумець ды зелянець...
Лісцінкі — як на пальцах палічыць,
Сціскаюць стан бетонныя лычы.
Каб не яны, даўно б цераз карніз
Зляцелі ад жыцця такога ўніз...»
Хто ж домаўласнік той ці домаўпраў,
Што вас зняволіў i да рук прыбраў?
«А вось ён, у басэйне, як мядзведзь,
А мы над ім павінны тут шумець,—
Зацеяў на страсе дамашні рай
І зацягнуў з пяці бярозак гай...»
Што ж, ясна мне: машэннік альбо туз
З прыродаю наладжвае саюз,
Здароўе папраўляе, што ад спраў
І чорных махінацый падарваў...
Эх, каб не чортаў суверэнітэт,
Цябе я спёр бы з неба, прайдзісвет!..
Шкада, што не магу... Таму крычу
Бярозкам: «Плюньце ў твар свайму хрычу,
Злязайце да мяне! Змяцём брыду —
Я вас у гай над Начай завяду.
Там з вамі я перазнаёмлю ўсіх —
Ад мурашоў да зайцаў i ласіх.
А з дрэвамі вы самі ў добры час
Шаптаць пачнеце — зразумеюць вас.
Грыбы і ягады пачнеце гадаваць,
Каб і мяне калі пачаставаць...»
...Ідуць за мной бярозкі — след у след...
Калі паедзем? Тэта наш сакрэт.
Заставы ўсе, таможні абагнём...
Сюды ж — i фота нават не прышлём!
ПТУШКІ І БОМБЫ
Сёння на кожнага жыхара планеты