Выбрать главу
Але тут жа згадаеш: А колькі яшчэ застаецца Аблогі, Не ўзнятай нарогам, Колькі трэба засеяць, А потым пажаць, змалаціць... А тут яшчэ ўчуеш: Карова мычьщь, Свінні рохкаюць, Куры сакочуць,— Трэба ўсіх накарміць, напаіць, Бо інакш яны знацца з табой не захочуць.. Калі ўсё гэта ўспомніш — За шапку хапаешся, Кажушок ці куфайку — Словам, тое, што ёсць пры даробку тваім Ускінеш на плечы І, адклаўшы да свята наступнага Боскія тыя замашкі, Неадкладную працу абрупіць бяжыш, Бо, выходзіць, не толькі богам — Трэба крышку пабыць чалавекам...
Так штодня, так штодня Застаешся ім назаўсёды.
* * *
Перад судом галоўным, Перад вялікаю стратай Не называю віноўных, Бо знаю: я вінаваты.
Я — вінаваты самы, Самы пагубца галоўны, Перад табою, хата, Што засталася бясслоўнай.
Перад табою, мова, Перад табою, мама, Я не збярог ваша слова, Я — вінаваты самы.
Я не пачуў на радзінах, Я не спыніў па хаўтурах, Я не сагрэў — адзінае,— Што ад смярцей ратуе.
Я не знайшоў такое, Каб страшным судом судзіла, Каб не давала спакою Адступнікам i за магілай.
ПЕСНЯ ВЕЧНАГА АРАТАГА
I кожны поле сваё ўзарэ, Перш чым пайсці да зор... З ненапісанага верша
Двое пас і два цені — Полем крочым і крочым... Дзень усё карацее, І даўжэе шнурочак.
Конь спацелы натужна Галавою хітае... Век загонамі кружым — І не знаем вяртання...
Прад зямлёй за паслугі Я ўгінаюся крукам, Зросся ўчэпіста з плугам — Не разняць нашы рукі.
Баразной — грак панылы, Нібы лес мой — з падлётам: Неба ўзняў бы на крылах, Ды не мае ахвоты...
Так і скача надозір Па разорах суглею... А ўжо ноч на парозе — Хутка сонца датлее...
Поўня дзень мой надточыць, Каб адолець аблогу... Ары, ары, мой канёчак, Да апошняга ўпрогу...
* * *
Табý супрацьлегласці — «ёсць i няма», «Усё ў сваёй скуры адвечнай» — Нікому яшчэ не ўдалося зламаць, І, зрэшты, ламаць недарэчна.
Адзіны міністр неразгаданых спраў Дае ў невядомасць візу — Мой розум, мой козыр між дрэў i траў... Ды ёсць яшчэ тэлевізар.
Блакітны экран, блакітны каран — Дзівіся i моўчкі маліся: Кузюрка наўзе, i аэраплан Ламае бар'еры ў высях.
Упобачкі ходзяць, ядуць i п'юць, З жыццём гуляюць у фанты, Нібыта ношку адну нясуць, Крывавы Дантэс i Дантэ.
Касметыка з космасам, мітрапаліт З метрапалітэнам зжыліся, Як быццам яднае ix не дынаміт, Як быццам яны сябры ўсе.
Шукаю гармонію —                              нельга забыць: Я — Розум, Адзіны, Вялікі, Шукаю гармонію —                              нельга завыць: Я — Музыка, хоць не музыка.
«Усё ў сваёй скуры...»                              Спытаю: чаму Натура мая не збегла У лясы? —                 І палец шматзначна ўзніму... Пачую адно: супрацьлегласць.
Спытаю: чаму адступае снег І сонца ломіцца ў грудзі? Пачую: вясна,—                         не вялікі грэх: Было так і, пэўна, будзе.
Хвала супрацьлегласці! Па крылу Да палюсоў прыбіта... Здабудзеш славу, бяссмерця імглу — Ды зорак не зрушыш з арбіты.
НАША ПРАЎДА

Я верую, и мне не так больно...

Чэхаўская Ліка з кінафільма

«Сюжет для небольшого рассказа»
Праўда наша была сярмяжная, Па-дзіцячы была сарамяжная, Праўда наша — як птушка весняя: Толькі воляю, толькі песняю, Праўда шчырая i зычлівая,—           Гэтым праўда наша шчаслівая.