Выбрать главу
І што з ix возьмеш?! — Здадзены залікі — I едуць — паглядзець ды пахадзіць, I кожны гэткі юны i вялікі — Ім «несть числа»... A геній быў адзін.
Ён i сказаў: «А мне пляваць»...— I плюнуў, Калі з разгону ў ветравое шкло Стараніў верабей. А ён чыгунна Сказаў «Пляваць...», насупіўніы чало.
I ўсе маўчалі, бо па нейкай мерцы Ён нрава меў... Адно не ўцяміў я: Ці ён пра смерць, ці пра сваё бяссмерце, Ці гэта ён сказаў пра вераб'я?..
А потым узарвалася маўчанне, Як быццам i нічога не было,— Стараліся, наперабой крычалі: Два раманісты — пра рэцэпты чаю, Паэт — пра рыфмы звонкае крыло...
Даўно ўжо тое адшумела лета. Далека ўсё — за перавалам гор... A геній наш? А ён плюе дагэтуль. I мы — жывём... А хтосьці ж ТАМ памёр?..
* * *
Мы — багі, несмяротныя мы У вачах матылькоў-аднадзёнак, І наш смех — землятрусаў грамы, А дыханне — віхур мільёны.
Пыл світальны змахне матылёк З крыльцаў кволых — і круг замкнецца. Як у новы сусвет кожны крок, Кожны рух наш яму здаецца...
А «багі» шукаюць багоў — Для сябе, бо ўпэўніцца хочуць: Як жа свет гэты — без берагоў? Як жа час — без дня i без ночы?
Нехта ж ёсць, каб адмерваць усё?
Нехта ж столькі загадак пакінуў?.. Ix пакутны цяжар мы нясём,— Пачакай, матылёк, хвіліну...
РЫХТУЮЧЫСЯ ДА ВЫСТУПЛЕННЯ У ААН
Калісьці тата з дзядзькам Якімам Любілі вечарам над газетай Памазгаваць: шляхамі якімі Пакутная нойдзе наша планета.
Склады складалі, як сена пласцілі, І ў стог скідалі мудрыя словы, І ў Асамблею, як пожняй, хадзілі Рабіць сусветныя высновы.
І што на форуме тым Вышынскі У вочы рэзаў панам буржуям, Чыталі, бы смакавалі шынку, Казалі: «Здорава ёи ix свяжуе!..»
Яшчэ казалі мудроную фразу: «Ён дыпламат без падрыхтоўкі.— I паяснялі: — Прамову адразу Любую скажа — i ў цэль, i з толкам...»
I самі тут жа свой суд вяршылі Над бомбай атамнай, над разбоем: «На нас палезуць — зламаюць шыю I галаву не захопяць з сабою...»
Даўно мачулінскія дыпламаты Спяць пад бярозай, пад шум зялёны... I раптам чую з той вечнай хаты: «Васіль, паксціся: які Зуёнак?.-.»
«Што ж я — аглух тут?!               Сказаў — i хопіць.. «Ды дзе ты бачыў,— не разумею, Каб аж з Мачулішча трапіў хлопец На генеральскую асамблею...»
I тата дзядзьку паправіў шчыра: «На Генеральную»...               I замоўклі... Не маюць веры, што з ix кумірам Магу зраўняцца без падрыхтоўкі...
I я не веру ў свой дыпламацкі, Як бы сказаць тут, узлёт ці геній, Хоць стос паперак гартаю хвацка, Цытаты поўнаю сею жменяй...
Не так і проста вузлы развязваць Намёкаў хітрых i тайных формул... А мне б з мачулінскай нашай базы Ударыць праўдай — прамой, адборнай...
Не вераць тата i дзядзька паперкам. I ix маўчанне я разумею: «З імі, відаць, не адкрыеш Амерыку, Хоць i патрапіў на Асамблею...»
СЛОВА Ў АДКАЗ АНГЛІЙСКАМУ ДЫПЛАМАТУ НА ДЫСКУСІІ АБ ФАЛКЛЕНДСКІХ АСТРАВАХ
Помню расфарбоўку школьнай карты: Быў Англа-Егіпецкі Судан Паласаты, нібы ў арыштанта Світку ўзяў, каб ахінуць свой стан.
Паласа зялёная жагнала Жоўтую пустыню наўскасы: Паўзямлі за кратамі трымала Англія ў нядаўнія часы.
Ды патрэслі вольныя віхуры Самы дальні, што ні ёсць, куток: Збеглася шагрэневахо скурай Вялікабрытанія ў шматок.
Ні калоній, ні дамініёнаў, Ні былой імперыі марской, Што заакіянскія мільёны Вудзіла — аж бліскалі луской.
Ёсць Судан на карце і Егіпет — І прысоскі «англа...» больш няма... Сэр, ці ўсё смакуеш пірагі ты, Што пякла калонія-турма?..