Выбрать главу
Няма. I не ідуць сюды ніколі... Няўжо не вабіць экспанатны рай? Ды тут жа ix жыццё, былая воля: То Афрыка, то інкаў даўні край...
Бязродныя, сумуюць экспанаты, Hi крэўных твараў тут, ні гаманы... Затое белых — аж ці не занадта. Miж« ix i я — б'ю ў памяці званы...
I ўсё карціць: а раптам побач з Босхам, Альбо з Радэнам, ці яшчэ там з кім Славуты майстар — палачанін Богша — Гукне па дапамогу праз вякі...
Украдзены рукою заграбастай, Ніхто не знае, дзе з вайны асеў Крыж Ефрасінні Полацкай, што майстар Адштукаваў — як гімн самой красе.
Фашыст-зладзей зрабіў яго трафеем,— I кажуць, крыж сюды закінуў лес... Магчыма ўсё... Во — паглядзі: Ракфелер Паў-Афрыкі, напэўна, перавёз...
Шукаю Богшу i гукаю Богшу... Малюся Апалону: — Блаславі I абысці дапамажы мне, божа, Музей — твой храм на поце i крыві...
СТРОФЫ НА ДУБОВЫХ ЛICTAX
Амерыка смяецца: «Сантымент!..» Амерыка не любіць сантыментаў... Ды кепікам цана — ламаны цэнт: Я з іншых, як гавораць, кантынентаў...
Дубовая галінка на стале: Тры жалуды i тры лісты разныя... Ад скрухі тут бы азалеў, але — Гляджу на ix, калі душа заные,
I грэюся, як ля цяпельца, я, Што ўзяў з сабой i што дамоў вяртае...
Тры жалуды i тры лісты, сям'я,— Як наша тройца, хоць i не святая:
Айцец, i сын, i дух наш добры — ты,— Не раз'яднаць ні дням, ні далячыням... Шумяць дубровай нашай тры лісты, Тры жалуды звіняць мне аб Айчыне.
МАЎЧАННЕ
Калі гняце маўчання хмара, Я толькі голас твой хачу — Хоць рэха даўняе — пачуць,— I ты вяртаешся, як мара.
Няма адказу на пытанне — Яшчэ надзея грэе нас. Няма пытання на адказ — Лічы, згарэла ўсё, дазвання...
ДВА ЗАПІСЫ З ГАЛЕРЭІ МАСТАЦТВА Ў ВАШЫНГТОНЕ
1.
Я хацеў бы прыйсці з табой, Валя, У гэтыя бязлюдныя залы, Дзе, сустрэўшыся, душы з жалем Глядзяць праз вякоў перавалы. Глядзяць маўкліва, нібыта З нейкай забытай сцэны. Нібыта цвікі, забіты Позіркі іх у сцены. Пакутна прыгадваюць штосьці І — незнаёмцы-суседзі — Як іншапланетныя госці, Збіраюць нектар агледзін, Уздыхаў i захапленняў, Наіўных, часцей — прытворных,— Пакуль не ўпадзе на калені Жывая душа перад зорнай. І тады незнаёмка гэта Зрывае аковы часу, Ідзе — да жывой — з партрэта, Дзе векавала сам-насам. І ўзносіць пачуццяў прыбоі Цераз вякоў перавалы... ...Я хацеў бы прыйсці з табою У гэты шматлюдныя залы.
2. Адрачэнне
Не веру слову. Слова — толькі гук. А ісціна — бязгучная, як памяць. Глядзіць тварэнне геніяльных рук, Глядзіць Мадонна— i Хатынню наліць...
КОТ ВАСЬКА
Клікалі Васькам-катом,— Дражнілка гадоў дзіцячых... Нарэшце, жыву з хвастом (І дзве хвасціхі ў прыдачу!)...
Хвост — ён так сабе, хлюст: Ні мух адагнаць, ні прыкрыцца Хвасціхі ж — някепскі густ У амерыканскай сталіцы!..
Так і віюцца за мной Па галерэі мастацтва. Глянеш — дык о-ё-ёй! — Ці драпнуць? Ці прывітацца?..
Падумаеш грэшна не раз: Быццам сышлі з карціны... Мадонны! Які багам аз Вас у музей падкінуў?..
Кажаце, ЦРУ? Маэстра іменем бога?.. Ад сораму ледзь не гару: Не знаў мастака такога...
Ну што ж, папоўнім крыху Запас, як гавораць, культурны.. I ўсё ж — далей ад граху, Далей ад красы агентурнай...
Цікуюць дзяўчаты сляды, Ды так i не вызнаць, здаецца, Навошта прыйшоў я сюды, З кім патаемна сустрэцца...
Чаму да карцін сігануў, Якое маю задание?.. Нязлосна я падмігнуў Хвасдіхам на развітанне...