Выбрать главу

1969

Бяда

Несла я сваю Бяду Па вясноваму ільду… Абламаўся лёд — душа абарвалася! Камнем я пад лёд пайшла, А Бяда, хоць зараўла, Ды за вострыя краі прытрымалася. І Бяда ад тых вось дней Рышча ў пошуках мяне. Чуткі ходзяць разам зь ёй — з Крыватолкамі. А што сьмерць я не знайшла — Мабыць, ведала скала Ды яшчэ — цецерукі зь перапёлкамі. Хто ж данёс тады яму, Уладальніку майму? Толькі ж выдалі мяне, збалбатнуліся. І ад жарсьці сам ня свой Скіраваўся ён за мной. А за ім — Бяда з Гавэндаю крануліся. Ён дагнаў мяне, абняў, Цалаваў, на рукі ўзьняў… Побач шастала Бяда, ухмылялася. Ды застацца ён ня мог, Быў са мной адзін дзянёк… А Бяда — на цэлы век затрымалася…

1970

Чаму быць — таму быць

Аплаўляюцца сьвечкі На старэтны паркет І сьцякае на плечы Срэбразвон эпалет. У агоніі бродзіць Залатое віно… Хай былое сыходзіць: Што пасьля — ўсё адно!..
З прадсьмяротным змарэньнем Паглядаючы ўзад, Уцякаюць алені І трапляюць пад залп. Нехта рулю наводзіць На бязьвіннасьць грудзей… Хай былое сыходзіць: Штосьці прыйдзе пазьней!..
Нехта злы, але ўмелы, Весяліцца, ўразброд Запускаючы стрэлы Ў палымяны заход. Чутны ў буры мелодый Нот паўтор без журбы… Хай усё адыходзіць: Чаму быць — таму быць!..

1972

Разлука

Запальвае мне сьвечкі кожны вечар, І вобраз твой абвалакае дым. Ня веру я, што час нібыта лечыць, Што ўсё мінае разам зь ім.
Я болей не пазбаўлюся спакою: Бо, што было ў душы на цэлы год, Узяла незнарок яна з сабою — Спачатку ў порт, пасьля ж і ў самалёт.
Запальвае мне сьвечкі кожны вечар, І вобраз твой абвалакае дым. Ня веру я, што час нібыта лечыць, Што ўсё мінае разам зь ім.
Душа мая — пустэльная пустыня! Ну што пасталі над пустой маёй душой?! Абрыўкі песень там і павуціньне, — Усё ж астатняе яна вязе з сабой.
Цяпер запальвае мне вечар сьвечкі, І вобраз твой абвалакае дым. Ня веру я, што час нібыта лечыць, Што ўсё мінае разам зь ім.
Ў маёй душы ўсё мэты без дарогі. Пашнарце ў ёй — дастанеце са дна Паўфразы дзьве і два паўдыялогі, Далей жа — Францыя, Парыж, Яна…
Няхай запальвае мне вечар сьвечкі, І вобраз твой абвалакае дым. Ня хочу ведаць я, што час залечыць, Што ўсё мінае разам зь ім.

1968

Нуль сем

Сёньня ноч для мяне за законам. Я пішу — па начах болей тэм. І накручваю дыск тэлефона, Набіраю вечнае нуль сем. Добры дзень, дзяўчыначка! Як завуць вас? — Тома! Семдзесят другая! Найхутчэй, душа мая!.. Быць ня можа! Паўтарыце! Я ж кажу вам — дома!.. Вось ужо зьвязаліся! Вітаю, гэта я!..
Сёньня ноч для мяне за законам. Я ня сплю, я крычу «Пажывей!..» Ну чаму мне ў крэдыт, па талёнах Прапануюць каханых людзей?! Мілая, слухайце! Семдзесят другая! Не магу чакаць я, ды і стрэлкі ўсё стаяць!.. Лешаму ўсе лініі — я заўтра вылятаю!.. Вось ужо на сувязі… Вітаю, гэта я!..
Тэлефон для мяне — як ікона! Тэлефонная кніга — трыпціх! Стала тэлефаністка мадоннай, Скараціўшы адлегласьць на міг. Зорачка, мілая! Ну не разлучайце ж! Вы цяпер анёл мой! — Не сыходзьце ж з алтара! Самае важнае шчэ будзе, — спагадайце ж!.. Вось ужо на сувязі!.. Вітаю, гэта я!..
Што, пашкоджаньне дзесьці на дроце? Што, зь ячэйкай дыёд загуляў? Мне пляваць! — пачакаю. Я згодзен Пачынаць кожны вечар з нуля. Дзеўчына, мілая! Зноў жа я, Тома! Нешта за пісьмовым не сядзіцца мне сталом… Так, мяне!.. Вядома ж, я!.. Ну зразумела ж, дома!.. Выклікаю… Гаварыце… Гэта я! Чалом!..

1969

Балада аб Каханьні