Выбрать главу

Каміла Цень

Я ПРЫДУ ЗА ТАБОЙ У АЎГУСЦЕ

Дэтэкціў

Усе правы абаронены. Ніякая частка гэтага выдання не падлягае адлюстраванню, капіяванню, захаванню ў базах дадзеных альбо пошукавых сістэмах, распаўсюджванню любымі магчымымі сродкамі і спосабамі без папярэдняга пісьмовага дазволу праваўладальніка.

Цень, К.

Я прыду за табой у аўгусце : дэтэкціў  / Каміла Цень. — Мінск : ІП А.М. Янушкевіч, 2018. — Электрон. тэкст. дан. (0,38 Мб). — Лічбавае электрон. выд. — Загал. з тытул. экрана.

ISBN 978-985-7165-81-0.

Дэтэктыў на трасянцы? Чаму б і не. Маладая аўтарка, філолаг па адукацыі Каміла Цень нарадзілася не ў Мінску, але менавіта Мінск яна абірае месцам дзеяння сваёй дэбютнай дэтэктыўнай аповесці “Я прыду за табой у аўгусце”. Ускраіна сталіцы, вечар, аўтобуснае кальцо… Звычайная кантралёрка грамадскага транспарту і адданая патрыётка сваёй краіны Зінаіда Юр’еўна правярае “талончыкі”, а знаходзіць труп мужчыны. І хаця міліцыя не бачыць у здарэнні ніякага крыміналу, цікаўная і кемлівая супрацоўніца “Мінсктрансу” пачынае падазраваць, што ў гісторыі ўсё не так проста…

© Каміла Цень, 2018

© Афармленне і распаўсюджванне e-book.

ТАА «Электронная кнігарня», 2018

Глава первая

Толька не нада мяне фатаграфіраваць.

Дагаварылісь?

Я ж не звязда какая-нібудзь, эстрады. Я вабшчэ на фатаграфіях плоха палучаюсь. А пачэму, сама не знаю. Не фотагенічная. Вот есць людзі, каторыя палучаюцца. Дажэ еслі ў жызні некрасівыя, а на снімак пасмотрыш — так і нічога. Для мяне ўсягда загадка была, чаму так выходзіць. І, знаеце, я цяпер думаю, што ўсё ад любві завісіт. Еслі чалавек хоць чутачку любіць таго, каго фатаграфірует, тагда і снімак будзет харошы. Но эта рэдка бывает. Разучылісь мы любіць друг друга. Столька зла ў мірэ, што рукі інагда апускаюцца. І знаеш ведзь, што нічога не ізменіш, і панімаеш жа, што ты проста пясчынка ў этам мірэ бушуюшчым. А ўсё роўна абідна как-та.

Вот што бы хто ні гаварыў, а раньшэ как-та дабрэе мір быў. І людзі былі дабрэе. Пры Савецкам Саюзе. Да-да. Вот многія ўлыбаюцца скепцічаскі, кагда ім пра це ўрэмена гаварыш. Но хто пры Саюзе жыў, той помніць. Как-та ўмелі мы тагда і любіць, і за другіх перажываць. Злілісь меньшэ, і меньшэ друг другу завідавалі. Вот дажа еслі па фатаграфіях пасматрэць, таго ўрэмені. Нет на іх злых ліц. Грусныя — есць, і задумчывых многа, і няшчасных тожа, і расцеранныя бывают. І дурныя. Я ж і не гавару, што тагда ўсе вумныя былі. Но вот штоб злое ліцо, ілі раўнадушнае, ілі ат ненавісці перакошанае — такіх на старых снімках пачці не ўстрэціш. Ілі штоб чалавек у аб’ектыў крыўляўся, как абізьяна. Не верыш? Я табе патом альбом пакажу. Еслі ўрэмя астанецца.

Ладна. Хваціт мне ўжэ філасофію развадзіць. Вы ж не за эцім прышлі… Абяшчала, дык раскажу.

Я тагда кантралёрам работала. На абшчэственным транспарце. Работа, канешна, нервная. Людзі цяпер усе раздражонныя, падазрыцельныя, на жызнь с утра да вечара жалуюцца. На беднасць. Как будта ані раньшэ міліянерамі былі. Как будта ў каждага машына была, з лічным шафёрам, а цяпер вот усе разарылісь случайна і на аўтобусах ездзіць сталі. Алігархі какіе-та, а ня людзі. Гаварыць спакойна саўсем разучылісь — з кім ні абшчаешся, усе гыркаюць, усе з табой как з ўрагом, скажаш што — дык у атвет сразу ругаюцца: жэншчыны, мужчыны, дажэ школьнікі і це как з цэпі сарвалісь. Інагда такой мат-перамат у свой адрас услышыш, што сквозь землю праваліцца хочацца і не то што вушы — сэрца вянет, стаіш і думаеш: ну вот чэм я заслужыла? Но, у канцэ канцоў, хто сказаў, што з людзьмі работаць — эта цібе ўвесяліцельная прагулка? Я кагда ў “Мінсктранс” устраівалась, знала, на што шла. І са ўсемі старалась быць вежлівай. Как нас у дзецтве ўчылі. Цяпер вот этаму саўсем не вучаць, а зра.

Кагда эта праізашло? Дай падумаю. Точна помню: у аўгусце. Пад самы канец лета. Мы ў тот вечар на лініі ўдваём работалі: я і Гаркавы. Далжны былі ўтраём, но ў Валюшы нашай рэбёнак забалеў. Паэтаму мы з Гаркавым на пару с абеда і каталісь. Вот і дакаталісь да самых Шабаноў.

Часоў дзевяць вечара была, а можэт, і паўдзясятага, сцямнела ўжэ. Мы з Гаркавым на канечнай сталі і ждзём. Малчым, кажды пра сваё. Я і рада, што Гаркавы балтаць перастаў наканец-та, ён мужык сам па себе неплахой, толька рот не закрываецца і п’е многа. Я яго ў тот дзень прэдупраждала: займісь сабой, а то позна будзет, ты ж яшчэ маладой мужчына. А яму хоць бы што, стаіт, курыт, пра чарніла сваё мечтае… На уліцэ цёпла, но зямля ўжэ восенню пахнет. Інцярэсная эта пара года, неабычная. Странная какая-та…