Выбрать главу

Падбародак таму п’янаму прыпадняла, у глаза пасматрэла ўнімацельна — і тут мне і стала ўсё ясна.

Ну, паздраўляю, Зінаіда Юр’еўна, дакаталась ты, сказала я сама сібе і за поручань схвацілась. Крэпка-крэпка. А напарнік мой не унімаецца:

“Эй, мужчына, уставай, каму гавару! На том свеце выспішся!”

“Ціха ты!” — цыкнула я на Гаркавага.

“А што такое? Он аддыхает — я тожэ права імею!”

“Ой, Гаркавы, я б на тваім месце яму б не завідавала, — сказала я, шчупая пульс. — Мёртвы он…”

Мёртвы.

Глава ўтарая

Прэдстаўляеце себе нашу рэакцыю?

Вот толька што рабочы дзень кончыўся. Абычны дзень, какіх у жызні многа была і будзет. Мы з Гаркавым ужэ ў мыслях дома былі. (Дама ў нас разныя, еслі што, но каждаму ў такое ўрэмя вячэрняе дамой хочацца). Ну, можэт Гаркавы і не дома, а ў бутылке ўжо мыслямі быў, а я так даўно мячтала, как дамой прыеду і аддахну наканец. С абеда галава балела, настраеніе тожэ так сібе, на душэ аўгуст… А дома харашо, і ўют, і спакойствіе. І вот на табе. Такое праішэствіе на маршруце. Толька што весь мір быў цібе знакомы і панятны, а тут за сякунду ўсё перавярнулась. Так ано ўсігда ў жызні бывае. І не будзет ана ўжэ прэжняй, жызнь эта. І не важна, што чалавек хацеў і к чаму стрэміўся… Не хазяева мы нашай жызні. А думаем наіўна, што можам самі судзьбу сібе выбіраць.

“Как эта мёртвы?”

Гаркавы гразна мацюкнуўся і ажно рукаў назад закатаў.

“Как-как?… — я прысела радам з эцім непадвіжным, ужэ астываюшчым, но ўсё яшчэ чалавечаскім целам. — У прамом смысле слова”.

І жалка мне была этага беднага пасажыра, і страшна, і гадка чуць-чуць, но пачэму-та, сама не знаю пачэму, і інцярэсна: што ж з ім случылась такое. Не кажды дзень людзі ў аўтобус жывымі садзяцца, а на канечную мёртвыя прыязджаюць. То есць цеарэцічаскі, канешна, усё можэт быць і нічога сьверх’ясцественнага тут нет. З любым можэт случыцца. Но тут… Тут другой случай был. Я эта как-та сразу поняла. Какой-та ў этам усім чустваваўся цеатр. Нехарошы цеатр. Слішкам какой-та драмацічаскі.

Вабшчэ я к мёртвым нармальна атнашусь. Каб баяцца ілі там у обмарак падаць — нет, такога са мной не бывала. Мне іх і да гэтага відзець прыхадзілась — за дзесяць лет да апісываемых сабыцій у меня цёця ўмярла. Ат рака. А яшчэ помню, как у моладасці дзедушку харанілі, как я яго ў лоб цалавала. Не хацела, а заставілі. Ілі вот у мужа майго, Толі, друг нядаўна ўмер, мы на похараны хадзілі. Касцюм яму купілі… Мужу то есць, а не пакойніку. Гаварат, сэрца, но ясна ж, што ад п’янства. Так што не магу сказаць, што я тагда ў аўтобусе так ужэ іспугалась. Мне кажэцца, тут многае ад васпітанія завісіт. Еслі з дзецтва відзіш і панімаеш, што есць у любой жызні начала, а есць канец, так і баяцца мерцвяцоў ня будзеш. Я сама не з Мінска, а з сельскай меснасці. Там к смерці нямнога папрошчэ атносяцца. Как гаварыцца, па-філасофскі. І эта харашо, я шчытаю. Палезна для нервнай сісцемы.

А вот Гаркавы, кагда я яму сказала, што пасажыр этат мёртвы, так сразу жэ пабляднеў, как дзеўка, і адвярнуўся. Плоха яму стала. Мужыкі, яны ўсе слабанервныя, дажа це, каторыя на від самыя мужаственныя. Гонару ў каждага многа, а как да дзела даходзіт, дык сразу глаза на мокрам месце. Мой Толя тожа такой… Палец парэжэт — і ўсё: уміраюшчы лебедзь. Жэншчыны пакрэпчэ ў этам смысле будут. Такімі нас прырода саздала.

Рашыла я таго мёртвага мужыка асматрэць, пака не позна. Зачэм? Ну проста — ўдруг міліцыі панадабяцца патом асобыя прыметы. Мала лі што, в обшчэм. На ўсякі пажарны. Чуць-чуць заташніла мяне, гдзе-та ў раёне лёгкіх, вот здесь, но я сібя сразу ў чуўства прывяла. Сказала сібе: “Так, Юр’еўна. Спакойна. Нічога ён табе ня здзелает. Проста мёртвы мужчына”. Он і праўда прастой быў. Абычнае ліцо. На від лет пяцьдзісят. Адзет прылічна. Панятна, што рабацяшчы. Па чым панятна? Ды па ўсім. Па рукам, па кожэ, па адзеждзе. Выражэніе ліца не злое. Какой у чалавека харакцер, па ліцу сразу відна. А большэ нікакіх асобых прымет. Ну, пасівеўшы трохі, у рубашке і куртке летняй. Штаны пагладжаны. Вот так. Быў чалавек — і нету. Такіх у Мінску — бальшынство, а ў Завадском раёне вабшчэ кажды ўтарой. Неплахой, наверна, мужчына быў. Нармальны. Такога прымерна ціпа, как — і тут я ўнутрана садрагнулась — как мой Толя. Нельзя так, канешна, думаць, кагда на пакойніка смотрыш, но іменна так я, дура, тагда і падумала. Каюсь. Но мысль жэ назад не заталкаеш.

У кармане курткі этага пакойніка штота ляжала. Я астарожна глянула: бутылка каньяка. Не дарагога. Недапітая. І целефон… Ну, кашалёк, канешна. Жыроўка на кварціру, паспарт у абложке. Я жыроўку развярнула, паспарт палістала. Што яшчэ? Зажыгалка, а сігарэт няма. Ключы ад дома на бралку. Праязной.