Но голаву мне задурыць не так проста. Гаркавы за ўтарой пашол, а я на астаноўку пабяжала. І пака я дамой на Шарыкі ехала, дык снова і снова ў галаве ўсе сваі самненія пракручывала. С вамі так нікагда не бывает? Сядзіш і з кем-та разгавор у галаве вядзёш. На самам-та дзеле сама з сабой. Но ўсё роўна спорыш, даказваеш, аргументы ішчаш, факты. Вот і я сама не замеціла, как дамой даехала, столька ў мяне самненій у галаве круцілась.
Ва-первых… Да какое тут ва-первых. Не тот эта был случай, панімаеце? А не тот случай, патаму што ня тот ціп.
Панімаеце?
Я ціп мужчыны імею ў віду. І этат пакойнік наш — ну не таго ён быў ціпа мужчына, штобы вот у таком відзе па ўліцам шастаць. З бутылкай каньяка і непрылічнымі карцінкамі ў целефоне па асфальце валяцца. Не-ет… Я ў ціпах мужчын харашо разбіраюсь, не первы год замужам, как гаварыцца. І ня первы раз, кстаці. Но эта ўжэ лічнае. Так што вы меня ізвініце, но ўжо ж можаце мне паверыць, насматрэлась я ў сваей жызні на ўсякіх мужыкоў. Ад атца свайго да цех, з кем на заводзе работала, ад дзірэктара фірмы да художніка, у каторага я ў кварціры ўбірала. А яшчэ Толікавы друзья і саслужыўцы. А на дачы саседзі? Там вабшчэ такія ціпы — хоць у банкі трохлітровыя закатывай. Ну, а кагда кантралёрам устроілась, на абшчэственнам транспарце — так вабшчэ кнігі магла б пісаць. Вот ужэ гдзе ціпы так ціпы. Я інагда думаю, вот бы какой-нібудзь пісацель напісаў, а я яму расказала. Сама я не магу, у мяне па рускаму языку тройка ў школе была. Зато па мацемаціке — твёрдае пяць.
Так што не таго этат пакойнік ціпа быў. Этат ціп мне харашо ізвесцен. Такой ціп каньяк пакупаць не будзет. Дажа дзяшовы. Хоць гдзе вы каньяк дзяшовы відзелі. Самы дзяшовы па сто сорак тысяч, чэтырнаццаць рублей новымі. Такой ціп ілі водку правераную вазьмёт, ілі чарнільца харошае. І абязацельна ўсё вып’ет, культурна, пад закусачку. За разгаворам пра жызнь, пра паліціку… Пра Украіну. Пра Амерыку з Яўропай. Пра эканоміку нашу развіваюшчуюся. Такому ціпу чарачка не паўрэдзіт, патаму шта он меру знает. А дажэ еслі і вып’ет кагда лішняга, дык не какога-та там каньяка. Хаця нет, да такога састаянія, штобы мордай аб асфальт, такой ціп нікагда не ужыраецца. Этат ціп — он такой весь ураўнавешанны, сір’ёзны. Грунтоўны, как у нас у Беларусі гаварат. То есть такой строгі, можэт дажэ грубый чуць-чуць, но надзёжны. С паніманіем жызні і палажыцельным к ней атнашэніем.
Вот і целефон у пакойніка… Тожэ — парадокс какой-та. Ну не будзет этат ціп мужчыны такой целефон красівенькі сібе пакупаць! Такой ціп сібе салідны целефон купіт. Прастой, надзёжны і няброскі. Цёмны ілі белы, у крайнем случае. А пра карцінкі непрылічные я ўжэ і не гавару. Саўсем у такога пола другое к жэншчыне атнашэніе. Еслі ано вабшчэ ў таком возрасце асталась яшчэ. Любоўніца ў такога ціпа можэт быць, не спору. Но еслі такому ў яго возрасце любві захочацца — он не ў інцярнэт палезе, а к дзеўке маладой. Нет. Сір’ёзны этат мужчына слішкам, штоб так з целефонам балавацца, ды яшчэ пачці і не прачась. А еслі жана найдзёт? А еслі он тот целефон пацірает? Ерунда какая-та, аднім словам.
Нет, цеарэцічаскі, канешна, усякае можэт быць. Ісключэнія із правіл з каждым могут праізайці. Но не с эцім ціпам. Такому дажэ ў гроб лішняга не паложат. А то он па начам к родственнікам прыхадзіць будзет і трэбаваць, штоб перадзелалі ўсё, как он прывык.
К таму жа штаны ў яго — пагладжаны, рубашка тожа, наскі новыя, обуў нармальная. Акуратны мужчына, дасмотраны. Значыт, дома жана ждала. У такога ціпа жана ўсігда імеецца. Вот самі і сматрыце: не саўпадае этат образ з цем, каторы нам был ва ўсёй красе паказан.
Как-будта хто-та спецальна эту красату падстроіў. Штоб у цех, хто пакойніка найдзёт, няправільнае ўпечатленіе слажылась.
Прышла мне ў голаву эта мысль — і я аж іспугалась. Ішла з астаноўкі дамой — і ўсё абарачывалась. Серца как-та забілась нехарашо. Сколька я там з Гаркавым выпіла — грамульку адну… Даўно я так сібя не чуўствавала странна. Усё мне казалась, што хтота за мной ідзёт. Прэследует і не адстаёт. Вот павярну січас з уліцы асвяшчоннай у двор, дагоніт этат хтота і стукнет па галаве. А патом падбросіт, ізвіняюсь, хярні ўсякай у сумачку — вот стыд будзет, кагда найдут. Падумают, вот ты какая была, Юр’еўна. А мы цібя прылічнай жэншчынай шчыталі. А самае худшае, што на дзяцей пятно ляжэт. Ані жэ разбірацца не будут. Дзеці на то і дзеці. Да і каму січас што дакажаш? У гасударства другіх забот хватает. А мы самі далжны так жыць, штоб нікакая, ізвіняюсь, парнаграфія не магла нам душу запэцкаць. Ні на этам свеце, ні на том.
Была і яшчэ штота ў том пакойніке, што мне пакоя не давала. Но што, я сначала не панімала. Штота ў відзе яго ўнешнім. Ілі нет. Штота неўлавімае такое… Какая-та аўра ад яго ішла. Сільная слішкам. Знаеце, бывает такое: ад людзей аўра ідзёт. Эта асобенна летам харашо чуўствуецца: кагда ў аўтобус залазіш, у каторы не ўбіцца. Густое штота такое, как падліва…