Но для этага ўсяго мне ўрэмя была нада, штоб падумаць. Зашла я ў пад’езд, уздахнула с аблегчэніем, пастаяла нямнога на плашчадке — і тагда ўжэ у кварціру паднялась.
Глава трэцяя
Дзеці дома былі. Я яшчэ са двара ўвідзела, што свет у іх комнаце гарэў. Зашла я ў прыхожую, разбулась — громка, штоб слышалі, што я прышла, а то мала лі. Дзіма абіжаецца, кагда я без прэдупрэждзенія захажу. Што ты, мама, гаварыт, усё ўрэмя падкрадываешся? Но у ніх там ціха была, кніжкі, наверна, чыталі. Я сразу на кухню, целевізар уключыла, чайнік паставіла, рукі пашла ў ванне памыла. Усё, што с утра гатовіла — пачці нятронутае стаіт. І так кажды раз. І што ані ядзят цэлы дзень?
Пасуда, праўда, памытая, но, сразу відна, Дзімка і мыў — жыр на тарэлках, вілкі тожэ жырныя, дажэ іздалека невааружонным глазам заметна. Вот жа нявестка ў мяне. Прасці ты госпадзі. Харошая дзевачка мая нявестка, но такая ўжэ балезненная: інагда как прэдложыт памоч, картошку пачысціць ілі пол памыць — дык лучшэ б не прэдлагала, мне аж страшна за нее дзелаецца: а ўдруг ей плоха станет із-за перанапражэнія?
Стала я к ракавіне пасуду перамываць, а ў самой із галавы тот пакойнік із аўтобуса не выходзіт. Перамыла ўсё быстранька і к дзецям у комнату пашла. Пастучала, адкрыла двер. Ляжат, кніжкі чытают. Адзін таршэр на дваіх. Как судзьба.
“Вы б хоць свет уключылі, — гавару ім. — Лампачку ж ацец даўно ўжэ новую ўкруціў”.
“Прывітанне, мама”, — сказаў Дзімка, он у міня пачэму-та на роднай мове гаварыт, хоць яму ўжо трыццаць лет вясной стукнула. А Волечка толька мяўкнула штота. Ана вабшчэ на кацёнка пахожа. Жалка мне её. Но што падзелаеш. Такую ўжо Дзімка сібе выбраў. Хрупкую і бледную. Гарадская, адно слова.
“Прывітанне, — сказала я і свет ім уключыла, ані аж зажмурылісь. — Што эта вы не елі нічога, шаноўнае спадарства?”
“Мы паелі, мам, — атвеціў Дзімка. — Мы ж не можам удваіх цэлы рондаль за дзень адолець, як ты не разумееш?”
“Да какая там рондаль, адна каструля. Харошы ж боршч, з мясам”.
“Мама! Ну што за раблезіянства!”
“Эта вам рублезянства, а па-мойму, выдаюшчыйся суп палучыўся”, — сказала я і пашла чай піць. Села на кухне, целевізар сматру — но думаю саўсем а другом. Дзімка прышоў, чая здзелаць. Носіт ей чай і носіт. Сама ана не можэт, што лі? Чашку ўроніт? Ілі пальцы абажжот?
“Как у Волечкі здароўе?” — спрашываю.
“Ды ўсё нармалёва. А што?”
“Да нет, нічэво”.
“А чым гэта ад цябе патыхае? Ты што, піла?”
“Эта мы на рабоце па грамульцы ўзялі, за дзень раждзенія”.
“Ясна… Мам, крыкнеш нам, калі імбрык закіпіць”.
“Харашо”.
Эта ані так чайнік пачэму-та называют. Імбрык. Нікагда такога слова не слышала. Такое ашчушчэніе, што ім іх хтота выдумывает, слава эці. Сядзіт у Вільнюсе і выдумывает, штобы тут ніхто не панімаў, а чом рэч.
Но што падзелаць. Імбрык — эта запомніць лёгка. Смяшное слова. Но ў ніх жэ і другіе слава есць. Інагда как скажут што-нібудзь, нічога не панятна. Но я тагда цярпела. Кіўну проста ў атвет, і ўсё ў парадку.
Так мы і жылі тагда, у двухкомнатнай кварцірэ. У адной комнаце мы з Толем, у другой — Дзімка з Волечкай. Мірна жылі, не ругалісь. Я дык і рада была: дзеці з намі, так і спакойнее, і весялее. Но панімала, канешна, што самі ані другой точкі зрэнія прыдзержваюцца. Ані дажэ кварціру снімаць хацелі. Но какая кварціра с іх зарабаткамі. Дажэ еслі б знялі, дык з голаду памёрлі б. А так і дасмотраны, і здаровы, і свой угал імеют, і нам з Толем на старасці лет помашч будзет. І вабшчэ ў доме как-та па-сямейнаму уютна, кагда столька людзей на адной жылплошчадзі. Я ў іх жызнь старалась не лезць, но, канешна, усё перада мной была как на ладоні. Зато перажываній меньшэ.
Хоць какое там “меньшэ”.
“Закіпеў ваш імбрык!”
Хацела я ім пра случай з пакойнікам расказаць, но здзержалась. Да і не думала, што ім інцярэсна эта. Мне вабшчэ ўсігда казалась, што Дзімка маей прафесіі стыдзіцца. Как будта ў этам што-та непрылічнае есць — білеты за праезд у людзей правяраць. Ну да ладна. Папіла я чая з буцербродам і спаць лягла. Но не спалась мне как-та ў ту ноч. Усё мыслі ў галаву лезлі. Пра пакойніка. Была ў ім какая-та дзеталь, каторую я не магла апрэдзеліць. Но была. І была эта дзеталь такая важная, што я паўночы варочалась, усё паняць пыталась, што мяне так смуціла. А за сцяной дзеці скраблісь. Как мышы. Інцярэсна, ані так каждую ноч скрабуцца? Так і заснула толька пад утра.