Выбрать главу

I патом я стала зноў просытыся. Думаю, у мэнэ родыны нэ мае тут у Борках, — одна родына тут, шо я выйшла замуж, а другая родына, ацец і маць у другой дэрэўні булы на Барысаўцы. Тую тожэ ўсю выстрэлялы дэрэўню… Як стала я просытыся! Кажу, шо ў мэнэ чоловік у Германіі.

— А пісьма е?

Кажу:

— Дома е.

Думаю, як ужэ додому завэдэ, як нэ найду тых пісем… А іх і нэ було, тых пісем, я ёму так мутыла, коб мэні остатыся.

А патом кажэ по-польску:

— Вэзь свое убранне!

Стала я адыходыты, голая, у одной рубашцы, судзіўкі на мне нэ було. А він потым по-польску гаворыць:

— Вэзь свое убране. Толькі, — кажэ, — чужого не чапі.

I посадылы мэнэ ўжэ под тым такім бар'яком, под сасною. I такі сільны дождж пайшоў…

А тых людзей, шо за мною гналы, і такія маленькія дзіты, то позабывалы на моіх очах… Дзітэй маткі распавывалы, і він гэць такіх голых носыў у ямку…»

Яўхіма Баланцэвіч была ў тую пару таксама салдаткай, як і Марыя Хамук, і яе муж быў у палоне з польска-нямецкай вайны. На руках у маладзіцы аставаўся шасцігадовы сын, а побач з ёю была старэнькая маці, з тых мацярок, якіх народная песня называе дарадчыцай у хаце. Яўхіма Парфёнаўна гаворыць:

«…Як шчэ гналы до школы, то ўсэ людэ так казалы, можэ, шчэ ў Германію повэзэ, але ўжэ як помінулы тую школу, то людэ кажуць: «нэма нас», «поб'юць нас»…

Одын — ёго звалы Кальчук. Як паіхала машына краем, ён пабачыў німціў, выскачыў праз акно і пачаў уцікаты ў кусты. Добіг до кустоў, і там ёго забылы. Німцы сталы з машыны по ёму страляты.

I прыіхалы назад, тая машына, у агарод і гавораць:

— Нашу машыну абстралялы, а вы гаворытэ, што партызанаў нет. А нашу машыну абстралялы.

А хто ж страляў? Мы ж усі ў агародзі… Прышла ёго маты рыдна і гаворыць на дочку тую:

— Нэма, дэтынонька, нашого Йвана.

I вот тодзі мы ўсі сталы плакаты. Колі нэма Йвана, кажэмо, нэма і ўсіх нас. Ёго забылы над канавой. Пытанне: — Аён сапраўды страляў па машыне?

— Ніхто нэ страляў на іх, толькі так воны казалы, коб мы нэ розбіглыся ў агародзі, што от «у нашу машыну стралялы».

Пытанне: — Апартызаны ўвас тут былі?

— Не. Мы нэ бачылы тут. Партызаніў мы тут ніколы, ніколы нэ бачылы. Толькі одын чоловік, як білы, быў з нашай дэрэўні ў партызанах. Радзіюк Уладымір.

…Ой, загнаў тую маладзёж… Потым ужэ машыны сталы ходыты, залізка[30] збыраты ў дзярэўні. Назбіралы тых залізкаў і далы той маладзёжы, коб ямкі копалы. Накопалы тыя ровы, я нэ бачыла як. Чула — з кулямёта сёк, чулы той звук, як стралялы.

Але што ж, сыдымо, дажыдаемо пары: ужэ нікуды нэ ўтэчэш.

I ўжэ пабіў іх, і тогды даваў ужэ браты старэйшых парубкіў, мужчын. Повыбраў тыя мужчыны і то гоніў, то возыў там — усяк було.

Побыў іх, тогды давай ужэ выбіраты бабоў. Мэнэ тожэ туды завэзлы на вазу. Хто нэ здужаў ісці, хто ідзе, хто сыдыць. Я вот ужэ і нэ помню, колькі нас душ сыдзіла на возе… I хлопчык мой зо мною. I моя маты — ужэ як мы пад'іхалы до тых могілак, то думалы, што там людзі набіты, а то адзёжа лежала.

Довозыць нас — а то адзёжа, што абдзірае… Застаўляе нас роздзягатыся, ужэ будэ быты. I то ўжэ раздзягаемося… А на мэнэ, знаетэ, моя маты родная кажэ:

— Просыся, дэтынонько.

А мой, знаетэ, чоловік быў у плену ў Германіі. I кажу:

— Панэйку, нэ бійтэ мэнэ, мій чоловік у Германіі, у плену. У Германіі, кажу, а ў мэнэ, о дэ, і хлопчык…

А він одразу і кажэ:

— А пісьма ў тэбэ е?

Кажу:

— Ныма.

— А пашпорт у тэбэ е?

— Е.

А ў мэнэ ў кішэні буў якраз пашпорт, узяла… Ён на мэнэ, той што застаўляў тую судзеўку абдзіраці, кажэ:

— Ты стой, будзь задня.

Я і стою. Ужэ пошла моя сэстра замужня і дзеўчынка, і маты адыходзіць, шчэ дзеўчына была, чатырнаццаць год, зноў браціха з двумя хлопчыкамі, одному — чатыры, другому — два… Воны пошлі од мэнэ, а я ўжо думаю: «Як я пойду на тую смэрць?..» Я астаюся сама. Стою я, знаетэ, сама. Стою і стою. Ужэ і пагнаў іх, параздзягаў іх. Я дыўлюся так во, як воны раздзягаюцца. I параздзягалыся і пошлы туды. Вот так туды, за могілкі. Бо то по той бок могілак раздзягаў, а по той біў людэй, то нэ було відно тых ровіў, там, дэ я стояла.

А посля той німэць кажа на мэнэ:

— Іды, сядзь на дылях.

Бо то могілкі абгароджаны такія булы.

Я пошла сіла, узяла таго хлопчыка, ото напротыў таго груда, што судзеўка ляжыць. Дыўлюся: тыя падганяе, тыя роздзягаюцца, тыя адганяе туды — ужэ біты, тыя прывозыць, то прыганяе, во!.. Я так о дыўлюся, як народ той разбіраецца…

I бэз шапкі, толькі ў одных сорочках, рукавы закасаныя. I займае тыя люды, і ўжэ жэнэ до рова стрыляты… Німцы ў одных сорочках крамных і бэз шапкі — гэць! З пісталетамі. Я сама бачыла. А горылку пылы, знаетэ, а горылку пылы! По чыкушцы бэрэ, з кармана выймае, чыкушку росколыхае і глытком — одразу… Він, мусыць, затым, коб смеласць тая была…

Я так, знаетэ, сыджу, сыджу… А пасля чатыры німцы, во такія чэрэвоватыя, мурдастыя, у пагонах, з казыркамі. Посталы надо мною і штось, знаетэ, пагергаталы, пагергаталы одын до другого і пошлы від мэнэ. Пошлы. Нычога не сказалы…

Майго мужа два браты пагыбла і бацько. I ў мэнэ, знаетэ, родыны забылы: два браты, бацько і маты, і ў одного брата двое дзітэй, і ў другога двое дзітэй, і сэстра замужня, дзіўчына… Вот ужэ я зараз пашчытаю, кількі душ… Вы знаетэ, і забулася, кількі душ… Два браты… Пятнаццаць з маго роду пагыбла, з чалавікавага тожэ пагыбла два браты і бацько, а маты і бабушка асталыся. I я во, і хлопчык…»

Гэтыя мірныя людзі, апынуўшыся перад стваламі аўтаматаў, шукалі выйсця. Сваіх родзічаў, якія трапілі ў нямецкі палон з польскага войска, яны выдавалі за людзей, якія нібыта знаходзяцца на рабоце ў Германіі. I часам гэты падман дзейнічаў. Раз'ятраныя павальным забойствам, карнікі часам сяго-таго адпускалі. Мабыць, каб паказаць і пераканацца, што і яны — «фюрэры», «богі».

Дарэчы, муж Яўхімы Парфёнаўны Баланцэвіч, даведаўшыся пра жахлі, вы лёс сям'і і вёскі, рызыкнуў уцячы з палону і, уцёкшы, супрацоўнічаў з партызанамі, а потым уступіў у рады Савецкай Арміі і загінуў гераічнай смерцю ў барацьбе з гітлераўцамі.

Паслухаем працяг расказу Марыі Ліхван, якую мы пакінулі з дзецьмі на страшным солтысавым агародзе, сярод старых мужчын, жанчын і дзяцей, пад наглядам карнікаў. Яна расказвае:

«…Ах, то выходыць одын, мусыць, то пэрагаворшчык. Кажэ:

— Мар'я Ліхван ёсць?

Моя сусідка кажэ: «Панэйку, я Мар'я Ліхван», тая кажэ: «Я Мар'я Ліхван». А я ўсё думаю: «Пусць. Як ходылы по хатах пысаты, він мэнэ вызывае — будэ быты…»

Выходжу я, і дві дзіўчынкі зо мною, а та, шчо з 1940-га году, то тую маты майго чалавіка ўзяла на рукі, і хлопчык зо мною; так і ідэмо мы. Ідэмо, а він так во ўзяў маю свэкруху за плэчы і бэрэ назад адпыхае. А я кажу:

— Пан, то матка моя і цурка моя!

— Ё, ё.

А тыя, што панабыгалы, то зараз німцы прыкладамы іх і назад адагналы.

Ну, выходымо, выходымо мы, думаю: «О, господы, чого ж мы?»

А то прышлы ўжэ з таго ліваго сэла, ну і майго чалавіка сэстра прышла, са сваім свікарам прышла. Майго чалавіка сэстры сын буў у німців, у Нэмэччыне, у плену буў.

Пытанне: — З польскага войска?

— Ага.

I воны сталы просыты, шчо такія і такія. Тыя спысалы на бумажку, і то нас во вызывалы, мы выйшлы. I я кажу:

— Ну, шчо ж, як я выйшла? Выйшла з дэціма, такія дзіты. Ну, шчо я сама?.. Коб чалавіка, — кажу… То хай мэнэ ўжэ б'юць.

А мого чалавіка сэстры свікар кажэ:

— Стойма; будэма просыты, каб твайго чалавіка вызвалы.

Падышлы мы до німціў. Кажэ:

— У якую очэрэдзь забралы?

— У перву.

— У-ут! Юж далёко на рабоце.

Ужэ він забыты буў. Мій чалавік. Вот.

I ўзялы нас, і завэлы. Там у мэнэ буў дваюродны брат, ёго тожэ тогдзі расстрэлялы… Завэлы до той хаты. Упустылы мэнэ. Чэтвэро тых дзітэй. Я плачу ў той хаці. А во свікар мой астаўся. Хто астаўся, таго больш нэ пустылы. Кажэ:

— Нэ плач, нэ плач, твой Ігнат астаўся, уцік він. Мы. бачылы, шчо ўцікаў він.

— Дэ ж він уцік, — кажу я, — колы я дойшла, шчо він ужэ нэ ўцік.