Гутман у цемрыве, мабыць, ведаў які інакшы шлях на КП — без хмызняку і варонак, і ўпэўнена вёў камбата. Неўзабаве яны добра-такі аддаліліся ад рубяжа сёмае роты, уважлівая напружанасць зменшылася. Усё ж які там ні тыл за паўкіламетра ад ротнага ланцуга, а на душы рабілася спакайней. Валошын пачаў думаць аб іншым і толькі хацеў запытаць пра Джыма, як Гутман, нібы прадчуваючы ягонае пытанне, сам азірнуўся.
— Усё кумекаюць там. У штабе. Наконт вышыні гэтай.
— Да? Ну і што?
— Ат! Паслухаў, дык дзіўна стала. Батальён, батарэя, узаемадзеянне! I нікому не ў знакі, што батальён гэты — адна рота.
— Ну? — стрымана перапытаў Валошьга. — Чаму ж ты не далажыў ім?
Гутман ледзь прыкметна цепнуў плячыма.
— А што я? Маё дзела маленькае.
Ён памаўчаў крыху, пасля на хаду павярнуўся да камбата і ямчэй паддаў на плячы аўтамат.
— Ведаеце, не з таго канца яны пачынаюць. Спярша трэба б саўгас узяць. Тады гэта немчура з вышыні сама дзёру дасць.
— Ты думаеш?
— А што ж, скажаце — не?
Не, камбат не мог сказаць «не». Наконт гэтага ардынарац у нейкай меры меў рацыю.
— Сабраць усе тры батальёны ды жарнуць па саўгасу. А то расцягнулі полк на чатыры кіламетры і тыркаюцца.
— Табе б начальнікам штаба быць. Палка ці, можа, дывізіі? — з прыхаванай іроніяй зазначыў Валошын. Гутма-на, аднак, гэта не зачапіла.
— А што ж! I быў бы. Канечне, я акадэміяў не канчаў, але галаву маю. Скажаце, гэтага мала?
Валошын адказаў не адразу, усур'ёз пярэчыць на такі аргумент было немагчыма.
— Увогуле ты правы, Гутман. Гэтага не мала. На жаль, не заўжды галава рашае.
Ардынарац з прыкметным запалам памкнуўся было нешта сказаць яшчэ, але тут жа махнуў рукой.
— Ат, што гаварыць! — I ўжо іншым, паспакайнелым тонам паведаміў: — Прывязаў Джыма рэменем да стала. Сядзіць. Нікога да сябе не падпускае. Хай! Яшчэ паплачуць з ім.
У траншэі на КП было поўна людзей, яны моўчкі стаялі групамі, адвярнуўшыся ад ветру. Стаялі таксама ля ўвахода ў зямлянку, там-сям чуліся кароткія словы на незразумелай азіяцкай мове. Гутман лёгка саскочыў з бруствера, за ім скокнуў камбат. Яны праціснуліся каля абыякавых да іх, незнаёмых байцоў і пралезлі ў зямлянку.
Тут таксама было цесна і цёмна. Некалькі постацей у шынялях загароджзалі скупое святло ліхтара, пад якім горбіўся Маркін — перапісваў папаўненне. Убачыўшы камбата, ён узняў голаў і выразна цяжка ўздыхнуў.
— Што з палка'? — запытаў Валошын.
— У шэсць трыццаць атака.
— Папаўненне патронамі забяспечана?
— Патроны-та ёсць, — неяк загадкава адказаў Маркін. — Толькі карысці з таго…
— А што такое?
— Што? — лейтэнант шматзначна кіўнуў на байцоў. Чалавек пяць іх у касках, нязграбна насунутых на зімовыя шапкі, нерухома стаяла перад ім з цярпліваю пакорай на цёмных шырокіх тварах. — Па-руску ні бельмеса. Вось што.
Гэта было горш. Гэта было нават зусім кепска, калі ўлічыць, што планавалася на ранку і колькі часу заставалася да гэтага ранку. Валошын у задуменнае заклапочанасці паглядзеў на байцоў, і яму стала самотна ад аднаго іх выгляду. Непрыношаныя камкаватыя шынялі, абвіслыя, з брызентавымі падсумкамі дзягі, змерзлыя рукі ў нязграбных каляных рукавіцах, якія неяк няўмела і бяссільна трымалі абшарпаныя ложы вінтовак. Гарбатыя ад рэчмяшкоў на спінах паставы. Па-руску яны сапраўды мала што разумелі — Маркін задаваў пытанне, адзін нізенькі, з прыпухлым тварам чырвонаармеец перакладаў, і чарговы ля скрынак баец паныла адказваў.
— Замучыўся зусім, — сказаў Маркін і амаль закрычаў са злосцю: — Месца нараджэння? Вобласць?
Камбат паныла назіраў за гэтаю сцэнай і думаў, што выпеставаны яго іслопатам, выхаваны і зладжаны за доўгія тыдні трывог і пакут яго батальён канаў. Як ён ні стараўся, як ні супраціўляўся таму, усё болыпала ў ім невядомых і менела старых надзейных байцоў, а з імі па крупінках знікала яго камандзірская сіла і чалавечая ўпэўкенасць. Гэта амаль што палохала, ён улавіў у сабе гэта непрывычнае адчуванне яшчэ там, у траншэі, калі прабіраўся сюды сярод іх — стомленых невядомасцю і благім прадчуваннем, па-даўленых небяспечнаю блізасцю перадавой, абыякавых да ўсяго, што не «я» і што не несла небяспекі гэтаму «я».
Камбата ўсё болей ахоплівала пачуццё злой нецярплі-васці, нейкая неспатоленая сіла вымагала на рэзкае слова, крык, нейкі рашучы ўчынак, у якім бы знайшло выйсце гзтае яго затрудненне. Але такі ўчынак — ведаў ён — быў немагчымы, трэба было сцяўшы зубы, нетаропка і няўхільна рабіць сваю справу.