— Галапупак! Нешта вельмі гарачы стаў! — con стары Бенсь.— Пусці, Бонік, хай пакачаецца.
На крык прыбеглі людзі, развязалі Ютку, але здаровыя Бенсевы сыны і зяць расцягвалі зруб і клалі на вазы.
***
Амецямі аўсянымі шамацяць прусы ў запечку. Аднастайна ціхенька сыплецца іх шэмет і, калі добра прыслухаешся, то забываешся, дзе ты, паволі спускаешся ў ціхі смачны сон. Праз шыбы вакна на зямлю хаты падае мыльная пляма святла месяца, а на страсе хаты суседа іскрыцца дыяментам выпаўшы снег.
Гэтак жа ціха скрыпае, абвесіўшы мёрзлае галлё, сліва, стоячы у гародчыку. Чутна калі ні калі, як скрыпае снег пад нагамі ў прайшоўшага па вуліцы чалавека, або працяжны піск палазоў праехаўшага.
Нічога болей не далятае да Юткавых вушэй. Ляжыць ён ніц на лахманах, пасланых на палу. Ужо от каторы дзень баляць плечы каля лапаткі і бок.
Памаленьку ён пераварочваўся, выбіраў, як лепш легчы і, сцішыўшыся, пралежваў дні і ночы.
Чэзнуў гэтак, качаючыся на палу, аж цэлы тыдзень. Потым па крысе пачаў хадзіць па хаце і вышкрабаўся.
От у гэты момант адчуў сябе Ютка гэтак, як адчувае журавель з перабітым крылом, калі ён не можа ўзняцца, а тут бягуць дзеці і ловяць яго. Планы і меркаванні разляцеліся пухам на ветры-буры. Колькі дапамагаў ён Бенсю, колькі слухаў яго. А ў падзяку за ўсё добрае гэты сусед яго маслам памазаў па ягонай жа скуры. Гуменца забраў назад, а за адданае жыта звярнуў пазадкамі.
Пакараў суд Бенсю за пабоі, але не залячыў цалкам Юткавай крыўды. І не было ў яго больш упэўненасці, што ён здолее завесці сваю гаспадарку. Узяўся Ютка зноў за пугу.
IV.
Лета змянялася зімою, зіма — летам. Звінелі дзявочыя песні, перасыпаныя вясёлымі галасамі хлапцоў. Слухаў іх клён, натапырыўшыся, узлёгшы ралінаю на плот.
На гэтых пагулянках моцна пакахаў Грышка Канцавую Алесю. Вочы колеру зацвіўшага лёну і гібкі пружыністы стан яе, мяккія валасы, заплеценыя ў даўгую касу, прыцягвалі да сябе. А голас... Калі толькі ён далятаў да слуха, стукалася сэрца злоўленай птушкай, і аднэй хвіліны без яе быць не мог.
Сёння яны сядзяць воддаль ад гурта на лаўцы, каля пахіленага плота. Блізка прыхіліўся Грышка да Алесі, моцна прыгарнуў яе да сябе.
Горача дыша ей у твар і высахлымі ад смагі rv6aмi шэпча на вуха:
— Ведаеш даўно, што кахаю. Ну, дык чаго? У суботу ў сваты прыду.
— Што ты, Грышка!
— А чаго?
— Ну як гэта зразу?
— Абрыдла так жыць, Алеся.
Яшчэ бліжэй прыгарнуў да сябе і пазіраў ёй у вочы, якія ледзь блішчэлі у цемры.
— Дык як?
— Пусці! Зараз мяне ў блінец расціснеш.
— Нічога. Але!..
I Іічога я табе не скажу, во! — знячэўку вырвалася з яго рук, падскочыла лёгка і, адбегшыся, стала папраўляць хустку.
— Што? Значыць не хочаш? — пытаў пакрыўджаны Грышка.
— Чалавек два вухі! Надумаў! — Лёгка схапіла за шыю і ён, мусіць, першы раз, пачуў, як яна глыбока ўздыхкула, што аж скалануліся высокія, тугія грудзі.
— Хадзем у гурт.
— Што мне гурт?
Адышоўшыся крыху, убачыла, што Грышка зноў сеў на лаўцы. Вярнулася.
— Можа румзаць пачаў? — заглянула яму ў твар Алеся. — Бач, дык ты ўжо і засердаваў.
Радзеў змрок. На вуліцы яскрава вырысоўваліся платы гародчыкаў. Тухлі зоры. Прыпёршыся ў весніцах, пазіраў Грышка уздоуж вуліцы.
— Гэтак і будзе.
— Даражэнькі, крышку пачакай. Ты неяк зразу.
Болей нічога не сказала Алеся. Яна ні то засаромелася, ні то зжахнулася раптоўнасцю, але аб сватах і ні блізка. Усё ж вясёлым вярнуўся Грышка.
А нешта праз зіму перад самаю ўжо вясною згуляў вяселле, перабраў да сябе Алесю з пасагам і ўзяўся старанна за гаспадарку. Ютка пасвіў на засценку ў трох кілометрах ад вёскі.
На другую вясну увалілася пошасць — пачалі дохнуць коні. Грышкава пасажаная жарабіца пастаяла дзён два, абвесіўшы вушы, і перакулілася. Плюнуў Грышка на ўсё, сабраўся і паехаў на заработкі. Алеся засталася жыць адна. Абрыдла ёй адзінокае жыццё горш паранае рэдзькі. Хоць і цешыў Грышка ў лістах, што скора прыедзе і забярэ з сабою — не верыла. Прайшло ўжо два гады, а ён усё едзе.
„Пакінуў,— думала яна.— Гэтакі чорнамазы, кучаравы... Пачапілася якая-небудзь стрыжаная, дык і на мяне забыўся".
Ад гэтага сёння і пасварылася са свёкрам. Вельмі горна стала, а ён яшчэ стаў парадкі свае наводзіць.
***
Плюхае Ютка ў вадзе, падкасаўшыся па калені. Моцна стукае мокраю бялізнаю па аброслых лытках. Яго і не відаць, толькі плёскат чуваць з-за кустоў, што каля кладкі. На беразе сядзіць падпасак, успёршыся на локаць, пазірае на свіней, што валяюцца ў гразі.