— Леў Абрамовіч, а кім вы працавалі да вайны?
— У які час?
— Ну хаця б у перадваенныя гады.
— О, тады я быў ужо на пенсіі.
— Ну а на пенсію калі пайшлі?
Мулер тым жа роўным голасам нечакана сказаў:
— Вы мяне выбачайце, але я пражыў на свеце, як той казаў, дай Бог кожнаму, і ўпэўнены, што вы не горш за мяне ведаеце, кім я працаваў і калі на пенсію сышоў. Я ў гэтым упэўнены на ўсе пяць тысяч рублёў, гэтак жа як і ў тым, што не з-за пены я тут. Вам штосьці ад мяне трэба. Пытайце і паверце, Лёва Мулер і ў маладыя гады не крывіў душой перад уладай. Скажыце, які мне сэнс хлусіць цяпер, на схіле жыцця, калі хочацца аднаго: трошкі цяпла, выгоды і чыстай ніжняй бялізны?
— Хочаце сказаць, што ведзяце аскетычны лад жыцця? — усміхнуўся Новікаў.
— Ведаеце, шаноўны грамадзянін-таварыш, я не ведаю такіх мудрагелістых слоў, але ўпэўнены, што жыву звычайна.
— Ну, не зусім звычайна, калі ўлічыць, што, не даліваючы ў кожны куфаль піва, вы маеце нядрэнны прыбытак? — заўважыў Купрэйчык, працягваючы прыглядацца да Мулера і думаць, якім чынам прыступіць да галоўнага. Капітану не спадабалася, што старшы лейтэнант Новікаў некалькі бесцырымонна абыходзіцца з пажылым чалавекам. Але гаворка ўжо вялася, і трэба было накіроўваць яе ў патрэбнае рэчышча. Купрэйчык мякка сказаў:
— Не крыўдзіцеся, Леў Абрамовіч, старшы лейтэнант меў на ўвазе, што вы ведзяце сціплы лад жыцця.
— А як жа інакш. Паглядзіце мой дом, самі ўбачыце, што жыву я не так ужо шыкоўна. Паверце, да вайны я жыў лепш.
— Нічога, Леў Абрамавіч, пройдзе трохі часу, і зноў усё наладзіцца, вось толькі акрыяем ад вайны. Але цяпер гаворка пра іншае. Успомніце сярод сваіх знаёмых аднаго чалавека.
Купрэйчык расказаў пра прыкметы Карунова і пра тую сустрэчу, пра якую гаварыў Пултас.
Мулер доўга думаў, некалькі разоў удакладняў прыкметы, а затым, адкінуўшыся на спінку крэсла, сказаў:
— Адразу і сказалі б, што вам патрэбен гэты чалавек. Я яго сапраўды ведаю, але толькі, як той казаў, у твар.
— Ну, а старую?
— Вось ужо старую я ведаю выдатна. Гэта — Жовель Маня. Яна са Старажоўкі. Яе там кожны ведае: спытаеце, дзе Маня Жовель жыве, і вас любы малец да яе адвядзе.
— Чым знакамітая гэтая Маня?
— Ну, па-першае, у яе сямёра дзяцей, якія знаходзяцца на падножным корме: хто што дастане, тое і з’есць. Па-другое, яна заўсёды ў курсе ўсіх спраў і не любіць пра гэта балбатаць. Па-трэцяе, яна старажыл і карыстаецца вялікім аўтарытэтам у тых, хто любіць, як той казаў, лап-царап.
Купрэйчык спытаў:
— А вы ведаеце гэтага мужчыну?
— На гэта пытанне мне цяжка адказаць. І не падумайце, шаноўныя, што не жадаю. Проста ён адзін з многіх кліентаў, якія прыходзяць да мяне часта, не бяруць рэшту, напэўна, таму, што яна ўжо вельмі ў кішэні бразгае, і ніколі не паднімаюць шуму з-за нейкай пены. Цікава, што б мне сказалі наведвальнікі, калі б я раптам стаў прадаваць піва без пены. Хацеў бы ўбачыць выраз іх вачэй. Яны б мяне адразу ж абвінавацілі ў тым, што я разводжу піва вадой. Але я не з такіх, я занадта паважаю сваю прафесію, каб падмочваць яе.
— Калі ж вы пазнаёміліся з Жовель?
— З Маняй? Я яе ўжо ведаю гадоў дваццаць, не менш. Да вайны я таксама жыў на Старажоўцы, і, скажу вам прама, мы з ёй нядрэнна сябравалі.
— Скажыце, а гэты мужчына можа ў яе жыць?
— Асабіста я сумняваюся.
— Гэта чаму ж?
— У яе дома сапраўдны гармідар. Шум стаіць, як у лазні. Не, я не думаю, што хто-небудзь адважыцца жыць у такім кутку, дзе нават свае ўласныя порткі раніцай можаш не знайсці.
У гэты дзень Мулер расказаў работнікам міліцыі ўсё, што ведаў. Купрэйчык адчуваў, што ён кажа праўдзіва і шчыра. Дамовіліся, што калі Каруноў зойдзе ў піўную, то Мулер абавязкова паведаміць пра гэта капітану.
Некаторы час аператыўнікі маўчалі. Але вось Купрэйчык усміхнуўся і паглядзеў на Новікава:
— Ну, што, Ваня, — на Старажоўку?
— Наперад! Назавём аперацыю «Дзе ты, Маня?» — і Новікаў весела засмяяўся.
10 Славін
Як ні прыспешваў вадзіцеля Славін, у Кемерава яны прыехалі пазней, чым разлічвалі. Ім прыйшлося двойчы мяняць кола, прычым другі раз трэба было клеіць прабітую камеру.
У Кемерава пачаўся ўжо новы працоўны дзень. Брудныя, стомленыя пасля бяссоннай ночы, заехалі яны ў горад. Славін выйшаў недалёка ад цэнтра і ў першага ж сустрэчнага міліцыянера спытаў, як дабрацца ва ўпраўленне. На шчасце, яно аказалася недалёка, і неўзабаве лейтэнант дакладваў пажылому палкоўніку пра мэту свайго прыбыцця ў Кемерава. Палкоўнік адразу ж зрабіў неабходныя даручэнні, сутнасць якіх зводзілася да таго, каб сіламі работнікаў міліцыі праверыць усе арганізацыі і ўстановы, якія маюць аўтатранспарт. Затым паглядзеў на стомленага лейтэнанта і сказаў: