Выбрать главу

Тады адбыліся розныя вялікія здарэньні ў жыцьці Джоні. Адным з гэтых здарэньняў быў дзень, калі матка купіла некалькі сьліў. Другое— гэта, калі маці згатавала малочную яешню. Гэта былі сапраўды вялікія здарэньні. Ён ахвотна ўспамінаў пра іх. І ў час абодвых здарэньняў маці апавядала пра адну дзіўную страву, якую яна марыла як-небудзь зрабіць, — «гэта плывучы востраў», як яна казала — «лепш, чым малочная яешня».

Потым пасьля гэтага некалькі гадоў Джоні марыў аб тым, калі ён будзе сядзець за сталом, а перад ім будзе стаяць «плывучы востраў».

Аднаго разу Джоні знайшоў на дарозе срэбны квартар[2]. Гэта таксама было вялікае здарэньне ў яго жыцьці. Ён ведаў, што яму трэба было-б зрабіць з гэтымі грашыма. Дома, звычайна, не хапала на яду, і ён павінен быў прынесьці дахаты сваю знаходку. Але Джоні ніколі ня траціў на сябе грсшы, а яму так моцна жадалася салодкага. І ён парашыў патраціць квартар на салодкае.

Успамінаючы мінулае, Джоні заўсёды лічыў гэта здарэньне вялікім праступкам, які ён зрабіў за сваё жыцьцё, і пры гэтым ён заўсёды дакараў сябе за такі ўчынак. Гэта была цёмная пляма ў яго жыцьці. Джоні быў нездаволены тым, што так патраціў той квартар, ён мог-бы зрабіць лепш. Успамінаючы мінулае, ён тысячу разоў траціў свай квартар і кожны раз усё лепш і карысьней.

Калі Джоні мінула чатырнаццаць гадоў, ён перашоў на работу да крухмальніка. А на шаснаццатым годзе свайго нараджэньня ён адсьвяткаваў тым, што перайшоў у ткацкую і атрымаў варштат. Тут ён працаваў зьдзельна і добра спраўляўся з работаю.

Да канца другога году працы Джоні вырабляў ужо больш, чым самы лепшы з ткачоў, і ўдвая больш, чым звычайны работнік. Аднак, і гэтага заработку не хапала на пражытак. Дзеці вырасьлі і хадзілі ўжо ў школу, а падручнікі каштавалі многа грошаў. Апрача таго, чым скарэй ён працаваў, тым скарэй расьлі цэны на ўсё. Нават плата за кватэру павялічылася, хоць дом разбураўся без рамонту.

Джоні крыху падрос і цяпер здаваўся яшчэ худзейшым, чым раней. Ён стаў таксама больш неспакойным. Ад нэрвовасьці ў яго павялічылася задумённасьць і нястрымнасьць. Дзеці цяпер з горкай практыкі ведалі, як нявыгодна з ім сварыцца і дражніцца.

Для Джоні ня было радасьці ў жыцьці. Ён ніколі ня бачыў, як міналі дні. Ён быў рабочай жывёлай.

Аднаго разу вясною Джоні вярнуўся ўвечары з работы. Ён быў як ніколі змораны і слабы. Ён ваўчком сеў за стол і пачаў моўчкі есьці тое, што было пастаўлена. Дзеці затое былі надзіва вясёлымі, яны з ахвотаю елі, аблізваючы губы, але Джоні нібы і ня бачыў гэтага.

— Ці ведаеш ты, што ясі? — запыталася, нарэшце, у яго пакрыўджаная матка.

Джоні ляніва зірнуў на страву, што стаяла перад ім, а потым на матку.

— «Плывучы востраў», — сьпяшалася заявіць маці.

— «Плывучы востраў!» — хорам падхапілі дзеці.

— О, — сказаў Джоні.—І потым, праглынуўшы два-тры кавалкі, дадаў:—Мне нешта сёньня ня хочацца есьці. Ён палажыў ложку, адсунуў табарэтку і ледзь устаў з-за стала.

— Я думаю, што мне лепш за ўсё пайсьці спаць.

I ледзь цягнучы за сабою ногі, Джоні пашоў да пасьцелі. Разьдзявацца для яго было вельмі цяжкай, страшэннай пакутай, і ён нават заплакаў, калі кінуўся на пасьцель абуты. Ён адчуваў у руках вялікі цяжар. Паясьніца страшэнна ныла. Усе косьці нылі. I ў галаве замутнела, затрашчала, застукала, загуло мільёнамі варштатаў. На другі дзень Джоні не пашоў на фабрыку. Маці яго вышла на работу, як і звычайна, але раней патурбавалася паслаць па доктара. Доктар сказаў, што Джоні сур’ёзна захварэў на грып.

Гэта была вельмі цяжкая форма хваробы, і Джоні толькі праз тыдзень пачаў уставаць з пасьцелі і хадзіць па хаце. Загадчык ткацкай прышоў да яго ў першы-ж дзень пасьля таго, як Джоні пачаў ачуньваць.

— Гэта лепшы ткач, — сказаў загадчык яго матцы. — Яго месца застаецца незакранутым. Ён можа вярнуцца на работу праз тыдзень у панядзелак.

— Чаму-ж не падзякуеш, Джоні? — затурбавалася маці.

— Ён так моцна хварэў і яшчэ ня зусім ачуняў,—старалася яна апраўдаць Джоні псрад загадчыкам.

Джоні сядзеў сагнуўшыся і ўпарта глядзеў уніз. Ён доўга так сядзеў і пасьля таго, як пашоў загадчык. Іншы раз губы яго шавяліліся. Здавалася, ён быў заняты нейкім вылічэньнем.

На другі дзень Джоні вышаў на ганак, як толькі прыпякло сонца, і сеў на ўсходках. У яго была папера і аловак. Ён штосьці лічыў і гэта вылічэньне было для яго нялёгкім.

— Што ідзе пасьля мільёнаў? — запытаўся ён у паўдня, калі Уіль вярнуўся са школы. — І як гэта атрымаць?

Пад вечар Джоні скончыў сваю задачу. І потым кожны дзень, але ўжо без паперы і алоўка, ён выходзіў і садзіўся на ганку.

вернуться

2

Квартар — чвэртка даляра.