Выбрать главу
  ***
Няма вушэй у птушак. Адрэзаць вушы. Павыдзіраць сабе ўсе зубы, Завострыць нос і губы, Разрэзаць рукі ўздоўж па локаць, Наторкаць пёраў, Зрабіцца самай лёгкай. Я больш ня буду ежу лопаць, Я буду лётаць.
  ЛАГОДНЫ ТРАВЕНЬ
Я зноў хачу, як у дзіцячай пары, хадзіць па столі нагамі да гары, дражніць сьмерць, за касу цягаць, і на самакацеры пацеры па мацеры. Але са столі вапну зьдзёрлі галубам, а самакат закатаваўся сам, і сьмерць, нібы з вады за валасы, з жыцьця рукамі цягне. Без касы.
  * * *
Фейна дочь утонула в росинке. В. Набоков. Феі, эльфы і русалкі топяць нежаданых дзяцей у расе, бо на гэтай зямлі ўсе так робяць, і яны - як усе.
  * * *
На чырвонае сьвятло пайшоў
дождж
  ПРЫГАЖУНЯ ЙШЛА ЎМІРАЦЬ
Прыгажуня йшла ўміраць І пыталася ў ката: Ці будзе мне пасаваць 3 галавою адцятай? Ці будуць дзяўчаты зайздросьціць Майму целу ў крывавай сукенцы? Ці будзе сьляпіць прыгажосьць Тых, хто там глядзіць у акенцы? І ёй адказваў кат: Будзе, будзе ўсё, не турбуйся. Інакш бы я цябе ўратаваў, Каханая мая прыгажуня.
  * * *
Я працягнуў руку дапамогі, а мне ў адказ працягнулі ногі.
  * * *
Трамвай спыніўся на павароце. Павыбівала ўсе зубы ў роце.
  ***
Бэзавыя джунглі, Дубовыя лугі. Пяцёра сіганулі, Зламалі тры нагі. Тут мурашы-пачвары. Навошта нам сафары!
  ЦЯЖКІ ВЫПАДАК
Аднойчы мне здалося, што ад мяне нічога не засталося. I не было ў каго запытацца: “А што ж ад мяне павінна застацца?”
  ТРЫЯЛЕТ
Лізэта - цуд у гэтым сьвеце. А ў тым - ня цуд. А ў тым - шкілет. Але навошта нам той сьвет? Лізэта - цуд у гэтым сьвеце. Бяжы жхутчэй: цябе прывеціць I твой ухваліць трыялет Лізэта-цуд у гэтым сьвеце, А ў тым - ня цуд. А ў тым - шкілет.
  ***
Выйшаў чалавек глухі На трамвайныя шляхі. - Дзінь-дзінь-дзінь! - сказаў трамвай I ад вёз глухога ў рай.
  ***
Учора ці пазаўчора - ня памятаю ўжо, калі - мне здаўся халодным мой горад. Я ўзяў - і яго спаліў. У гурбах ягонага попелу цяпер мне ўтульна й цёпла.
  ***
Запусьцілі мы ракету. Быў Сусьвет - няма Сусьвету...
  KIM БЫЦЬ
- Кім ты хочаш бьіць, калі вырасьцеш? - Спыталі ў маленькага Толі. - Я ніколі ня вырасту. У нас занізкія столі.
  ЛЕТАПІСНАЕ
Я чакаю. Мяне папярэдзілі. Я цалую знутры тваю скронь. Ты навокал мяне, я ў сярэдзіне. Я - зьмяя ў тваім чэрапе, конь.
  * * *
Недастварыўшы перла, Жамчужніца памерла.

КАПІТАН ЖУЕ

  ВОЖЫКІ
Супынілі вожыкі рух сваёй хады. Захацелі вожыкі вогненнай вады. Вогненныя вожыкі выпілі ваду. І цяпер у вожыкаў вогненны бадун.
  СПРЭЧКА
Закрычаў капітал сусьветны: - Пі-і-і-і! Прачынайся ды йдзі на працу! А працоўны народ супакоіў: - Сьпі. Быў бы сэнс дзеля іх старацца. Капітал сусьветны сваё: - Працуй! Гэта твой сьвяты абавязак! А працоўны народ: - Замаўчы, буржуй, Досыць нам сацыяльных казак! Учапіліся ў кудзеры і па скон Іх дзяруць за сьвятую мэту: - Абуджэньне душы сусьвету! - Не, за ейны спакойны сон!