***
Здаваў ён кроў,
а я - мачу.
Ён дзіка роў,
а я - маўчу.
***
Скончым тыдзень за тры дні!
Скончым пятніцу за панядзелак!
I скочым у купальскія агні
Каля навагодніх елак!
Няхай потым ня будзе чаго чакаць
(Усё чаканае - зьдзейсьніцца),
Гэта ж так цікава - разглядаць час
З боку пачатку або канца!
МІЛА МЫЛА МУЛА
Міла мела мала мыла.
Мыла мула мылам Міла.
Міла мула мыла міла.
Міла мыла мулу рыла -
мяла мулу рыла мылам.
Рыла мула нема ныла.
БІЁЛЯГАМ-ПРАКТЫКАМ
Ня рэжце жабак, не катуйце мышак!
Яны не вінаватыя ні ў чым.
Зматайце лепш вантробіны з пакрышак
Машыны часу, на якой мы ймчым.
***
Праводзь сабе пальцам па аблоках,
Размазвай сабе неба па столі,
Той, хто ўсё спаталіў і ў спакоі,
А мы будзем таньчыць і скокаць.
Мы дзеці ненароджаных мамак,
Мы быйцы ненадыдзеных учора.
А ты назаўсёды падмануты
Зьменлівасьцю белых плямак.
***
Я цябе падманю,
я цябе падману:
будзеш ты пада мной -
я цябе падамну.
***
Тры танкісты выйшлі з танку
I сьпяваюць калыханку:
Ціха-ціхенька ляжы,
Як памежнік на мяжы.
Не палохайся чужынцаў -
Гэта толькі муляжы.
МАНАВЕРШЫ
***
Даўно я ня бачыў суседа жывым!..
ШЛЯХ ПАЭТА
Поўзаў По ў запоі.
***
Гніль дадала натхненьня пню.
PERPETUUM MOBILE
Ужо пайду-пайду я...
***
Жыцьцё праходзіць, стоячы на месцы.
ЗДРАДА
Ты здраджваеш мне зь іншымі кніжкамі!
***
А нехта пол мяняе, як пальчаткі...
АПАТЭОЗ ПУСТЭЧЫ
Засунь мяшкі ў мяшок зь мяшкамі!
***
П'яўкі абступілі мяне.
***
Рэчаіснасьцю тут і ня пахне.
ВЕРШЫ НАШАГА СЯБРА ВАБІЛЯ ФІРХОЛЬДА
***
У мяне растуць гады.
Хутка я сканаю.
Кім зраблюся я тады?
Белым папугаем.
МАРЖОВЫ СЬВЕТ
Мне не спасьцігнуць гэты сьвет
3 крывавага нажа,
Мне не спазнаць жыцьця сакрэт,
Падобны да маржа.
Я ўсё жыцьцё мяшкі цягаў
І адарваў руку,
Бо Бог мне розуму ня даў
І кінуў у раку.
І я таксама ўсім багам
У горадзе Баку
Сябе такога ня аддам -
І амба мараку!
***
Першы ў сьвеце вершатворца -
невэрбальная прастора.
3 гонарам, нібыта ў горца,
як пазбыцца мне ад гора?
Гэта ён лічыў сакрэтам -
паскідалі крылы коні.
Вось якім быў ён паэтам!..
Вось яны, на падваконьні!..
***
Дзьве нагі ў адну штаніну:
нешта ў лесе расквітнела!
Нарадзіць дачку ці сына?
Матавіла - з “Мотавела”.
А назаўтра прыйдзе стома:
дзе схаваная руда ўся?
Дзе ты, з кім ты - невядома,
каб ніхто не здагадаўся...