Выбрать главу
Іх сіла і бляск малады Ўвальюцца ў Амерыкі жылы. Не зведаць ім, як назаўжды Радзіма аб'явіць чужымі,
Над іхняй калыскай гулі Другія і ветры, і спевы... Растуць на далёкім камлі Галінкі крывіцкага дрэва...
5.08.93

ПРЫСВЯЧЭННІ

ТАЛЕНТ

У вянок Якубу Коласу

Ноч ляжала бяззорнаю, цяжкаю кучмай На вільготных хацінах, I спала зямля. Бог ля Нёмна ішоў і пачуў, як нягучна У Акінчыцах плача сабе немаўля.
Лесніковая хата. Чадзее газнічка. Калаўрот. Залацістыя пасмы іьну. I дзіця. I над лёсам — зіхоткая знічка, I матуля прымружыла вочы ад сну.
I не бачыла, хто дакрануўся да сына. Палыхнула святло. Адступіла імгла. I хіснулася хата, нібыта віціна, I адбіткам на Вечнасці ўдаль паплыла.
Навуковец пасля раскладзе, як па ГОСТУ: Напачатку эпоха, асоба — пасля. Быў для Генія час... Адбывалася ж — проста: Бог ля Нёмна ішоў і пачуў немаўля...

Васілю Быкаву

Да гадавіны ягонай смерці

У час, калі твая Яшчэ не народжаная душа Лётала над зямлёю, Шукаючы сабе месца — Ён, маладзенькі салдат, Прыпадаў да яе грудзьмі, Гасячы смяротныя пялёсткі агню.
У час, калі да тваіх Дзіцячых пластылінавых мазгоў Падбіраліся абцугі сістэмы, На іх крыжам сумлення лёг Яго Сотнікаў - і ты Па Круглянскім мосце пайшоў На іншы бераг - да праўды.
У час, калі пачынае зноў Чарнавусы аскабалак мінулага клікаць Да прывіднай светлай будучыні, I прабівае "Стынгерам" самалёт, На якім ты імкнешся ўзляцець — Ён, Быкаў, ізноў і ізноў Захіляе чорныя дзіркі сабой,
...Каб табе хапіла паветра да прызямлення На аэрадроме Свабоды...

З НАГОДЫ ЮБІЛЕЮ МУЗЕЯ ЯНКІ КУПАЛЫ

Жане Дапкюнас

Цвіллю тут не нясе ад старонак I кніжак зляжалых. Як у мора ўвайсці — I паскорыцца сэрцабіццё. Ён атулены крыллем крывінкі Купалавай Жаны — I ўплятаецца ў Сёння, Ў нялёгкае наша жыццё. Задыхнуцца шуканнем- „Загадка Купалы". Праз гады зразумець, Што адгадкі ў маланкі няма. Хваля Часу адтрэсла I адкалыхала, I, застыўшы ў Паэце, Між нас засталася сама. Ападае стагоддзе крываваю, Змучанай гронкай. У прарока чырвонцаў няма. I за ім не ідзе грамада. Ды Купалава Слова ірвецца З музейнай скарбонкі, Бо яму трэба клікаць, Калі у народа бяда. Хай яно дапаможа У чорнай імгле не скарыцца, Хай струменіць і ў грудзі народныя б'е. На далоні у Вечнасці Светлаю кропляй іскрыцца, I на ніз нашым шалям Схіліцца ізноў не дае!
20 верасня 1995 г.

СЫНУ

Віншаванне са старым Новым годам

Кожны твой тэлефонны званок Медыятар па струнах - нервах. Вібрырую: «Як? Што Ў тваёй далёкай краіне?» Мільёны тон акіянскай вады I безліч кубаметраў паветра, Што ляглі між намі на сёння, Напаўняюць мяне адчаем. Я — макавінка ў тэрыконах чалавецтва, Гэты мак штодзённа таўкуць абставіны. А ён тонамі правальваецца ў нябыт I выштурхоўваецца ў жыццё іншым - Маладзейшым на адзін радавод. I таму я дзіўлюся, як цуду, Што ў гэтым шалёным свеце Ты мяне ўсё роўна любіш. I не хочаш забыцца на тую, З чыёй юнай плоці ты выйшаў. Я ж, мой сын, ужо чую вецер, Што зганяе з людскога іржэўя, На якім я адпрацавала Па ўсіх законах Быцця. I цяпер я пішу ўпотай На праграмцы "Zur Eroffnung der Deutschen Woche" Гэты ліст да цябе ў першы Дзень старога Новага году I шпурну яго ветру як доказ, Што патрэбна табе, Мой сын.