Выбрать главу

А людзям адна ўцеха з бяды Надзінай ды ўсё на жывот яе пазіраюць. Каб маглі, дык жывым у зямлю закапалі б чалавека! I што яна каму зрабіла кепскага, хаця б і Васілю гэтаму мсціваму?!

МАЦІ ЕЗДЗІЛА ДА ЛЕКАРА

Дарагая мая дочанька, Шура! У першых словах свайго пісьма паведамляю Цябе, што я жывая і пакуль здаровая. I, каб Бог даў Табе ўсяго найлепшага ў жыцці. Пішаш, што Генічку, сыночку маленькаму, дохтар прыпісаў кроплі ў нос запускаць, бо штосьці прастыў ён. Глядзі, шануй дзяцінку сваю мілую — майго ўнучка даражэнькага. Нічога, што лета гарачае цяпер; прадуць ветрам заўсёды можа. Мо ўначы раскрываецца ля акна прыадчыненага, пацее пад коўдаркаю, і вось, маеш — хвароба гатовая.

Мне таксама нездаровіцца здаўна. На тым тыдні так пачало ныць у крыжы, што не магу нагнуцца. Няйначай, у жніво перамучылася я. Авёс нам чыста высушыла на Александроўскім палетку. Пасярэдзіне палоскі бацька яшчэ мог захапіць яго касою, але па баках трэ' было сярпом жаць аж на каленні станавіцца — гэткім малым парос у нас, проста на пні паслеў увесь. У суботу ды і ў нядзелю звозілі снапы ў гумно; яксьці хмары паказаліся — думалі, дождж памочыць усенька...

Абрабіўшыся збольшага, кажу я да бэцькі, каб пусціў мяне ў горад, да лекара добрага. Вытрымання ніякага нямаш, не сплю, а мучуся, хоць ты енч на цэлы голас. Пайшла я ранкам да Сойчынай Горкі на паўстанак аўтобусны. А ў тым аўтобусе пусцюсенька; у час жніўны рэдка хто ездзіць, калі работы ў полі навала. Кандуктар адразу ўзяў грошы за дарогу, а білет меўся потым выдаць. Што ж мне да яго спраў? Абы даехаць да месца шчасліва і як найхутчэй. Ах-шо за Слаянскім лесам як не затармазіць машына, чуць не звалілася я на памосце са свайго месца, гэтак раптоўна шафёр прыпыніўся. У той жа момант ускоквае спераду адзін чалавек службовы ні то кандуктар, ні то які-лень ураднік адзеты па форме.

Цюкнула нядобрае: бачу, падыходзіць ён да пасажыра першага і пытае пра білет. А аўтобус стаіць на месцы нат' не кранецца, адно таксоўка аднекуль з'явілася пад вокнамі,

Пытаюць і ў мяне, каб білет паказала, а я адказваю яму, што ў кандуктара мой білет напэў-на ёсць, грошы заплаціла ад пачатку — а як жа! Відаць, начальнік будзе ён нейкі вахшы ад кантролю бо прыкрыкнуў на мяне, што нібы кожны дурань ведае аб кандуктарскіх білетах, але я хачу камбінаваць ды за старая на гэта! I не ўмею — болын хітрыя найчасцей круцяць, што быццам пагубілі білеты, вось яно як!!

Намерылася ўжо было паўстыдаць маладзіка, як гэта да старых адносіцца, ды чую, і кандуктар мой гэтак жа кідаецца, бы адурэўшы і абзы-вае ад ашуканак, аж мне дух адняло ад дзіва такога, як то чалавек ілгаць мамантальна здолее ні з сяго, ні з таго. Ад крыўды слёзы ў вачах пасталі. Крычумалю, няхай прыпомніць сабе плату маю, нашто цярпець кару падвойную і сорам людскі!?

Тут, пэўна, самому начальніку гэтаму не спадабалася, што кандуктар болын лаецца на мяне, чымсьці ён сам, і тады з месца абсадзіў яго, кажучы, што немажлівасцю ёсць, каб кандуктар не даў рады абдзяліць білетамі ўсяго трох асоб на ўвесь аўтобус пусты. Заглядалі яны разам яшчэ ў торбу скураную, дзе грошы і білеты зна-ходзяцца, і кончыўшы кантролю паехалі далей.

Толькі не інакш нажыцца хацеў, Шурачка, тамтой кандуктар на грашах невялікіх ад старой бабы цёмнай, каб пасля мець за што выпіць. Бо, значыць, колькі білетаў ёсць на людзях разданых, столькі грошай у яго быць павінна. Добра я зразумела — гэтак жа Юрак тлумачыў учора пра хітрыкі кандуктарскія. Раз не даў мне білету, то так, як бы я задарма ехала, бо плата ад-ка няважная...

Калі ж ад лекара вярнулася і прыйшла на вуліцу тую, адкуль аўтобусы ўсюды едуць, думала, начаваць прыдзецца ў горадзе чужым. Народу ўсякага мястовага нахлынула да аўтобуса, а пераважна, хлопцаў і дзяўчат: чуць касцей не паламалі, чыста кошык падушылі. Трэба моц мець маладую, каб прапіхнуцца праз дзверцы ў сярэдзіну пры сумятні страшэннай. Сонца прыпякло дык за горад уцякаюць — над рэчкай паляжаць, пакупацца, прагультаіць да вечара, ногі голыя на пяску разваліўшы. Чалавеку вясковаму няма як дахаты вярнуцца. Кандуктар другі, у акулярах, гарланіць, што ўжо ад'язджае, бо райсо-ры не вытрымаюць! Ледзь убілася на ступенькі заднія, а ён мяне за грудзі хапае і выпіхнуць назад стараецца...

Сціснулі да паўсмерці ў духаце смуроднай, паўжывой праехала ўсю дарогу на нагах стоячы. Цела дарэшты разбалелася, хаця і мажуся масцю прыпісанай, па два разы ў дзень і нанач гэтак жа...