Прыгожая ты, але на цябе можна толькі паглядзець, бы на куст ружы дзікай пры гасцінцы, і пайсці далей.
Адзінокая, адна ты шукаеш спагады і сяброўства. Лістотаю маладою зазірнеш у акно, а ўвечары, ветрыкамі падвяселеная, шарахнеш па шыбіне, аж гаспадар загледзіцца на хвілю ў цемень вясеннюю. Яго вочы выцвіўшыя, нячулыя на тваю трывожнасць перад ліўнем душным. Не спачувае ён і слязам дажджлівым. У электрычным бляску ўспыхнуць на табе кроплі нямой роспачы іў адчаіхіснешся ты супроць буры нахабнай, ды лісце тваё з надзеяй ліпне да акна, бачачы цішыню і спакой хаты.
Просіш дапамогі ў долі сірочай.
Бура скаліцца і вые, і драпежна дзярэ зямлю. Ты бялееш са страху і, забыўшыся пра злосць нядаўнюю на гаспадара, ізноў ламочашся ў акно, звоніш па шыбах перапалоханым галлём. Дарма.
Гаспадар пахіліўся над работаю і не адгінаецца. Што яму да бяды тваёй...
Глянь, маці, на сына. Ён сумны стаіць, бамбіза, і не ведае куды падзець рукі. Падымі, маці, вочы. Ён здалёку прыехаў наведаць гаспадарку. Запытай, маці, як жывецца яму. Ён пакінуў цябе адну на загоне запушчаным. Прытуліся, маці, да шчакі! Ён не асмеліцца пацалаваць руку тваю. Прыгалуб, мамачка, кучму яго раскудлача-ную. Ён вялікі ўжо чалавек і жаніцца будзе.
А пра нявестку нашто табе ведаць, маці? Ты ж у вёсцы свой век дажывеш.
Маці з бацькам старыя ад зімы не бачылі цябе, сынок. Прысядзь на зэдліку ля печы гарачай, ды паталкуй з імі аб свеце шырокім. Няхай сабе восень вые пазавуголлю, а ты не хадзі нікуды, адпачні, сынок. Пасля свята зноў паедзеш на службу далёкую, дык дай нацешыцца табою.
Каб уцехі гэтай хапіла на год цэлы.
Прыбяры, дочанька, хату, бо я, старая, зусім змарылася. Пасяджу крыху на лаве, няхай ногі адпачнуць. Буду вячэру гатаваць, каб бацька не сварыўся, ад малацьбы прыйшоўшы. Палі, дочанька, кветкі на акне, бо павялі яны і без пары пасохнуць. Падарыла іх мне бабуля твая, калі я замуж выходзіла. Цвітуць яны кожнае лета колерамі харошымі. Падмяці, дочанька, сенцы, бо глянь, Сяргееў Юрка ідзе і мо да нас зойдзе? Памятаю, якраз на Грамніцы ён нарадзіўся, маці яго даглядала я, ночы бяссонныя праводзячы. Стройны які вырас хлапчына, хоць у сваты выпраўляй зараз...
Куды бяжыш, дочанька? Вазьмі хустку накінь, каб не прамерзла на вуліцы ветранай! Я сама ўжо як-небудзь прыпарадкую хату...
Пад Беластокам, у вёсцы, забава.
Гэй, барабаншчык, рытм падай!
Аж устаў дзень белы і зазванілі ў царкве — на нядзелю.
А ты паспі, Марыся, дочанька харошая. Я паслала табе пасцель. I пайду памаліцца, каб Бог даў табе жыццё бы пані.
Куды ж ты паперла, дзяўчына?! Чаго панясло цябе ў горад далёкі? Шукаць лёс спадзяваны?...
Уцякла дзяўчына ад спакою вёскі, ад палёў васільковых, ад лугоў зарэчных...
Прышлі, Марыся, хоць пісьмо!
Без цябе пуста тут.
Рассохлы парог хаты бацькоў пакінуць, каб ад цолі ўцячы, — можаш. Туманны ўсход і пах ліпаў забыць, каб шумным асфальтам пакрочыць, — можаш. Усмешку дзяцінства і радасць жыцця пагасіць, каб далёкія мары наблізіць, — мохсаш. Слова-песню сваю ў пыл дарогі швырнуць, каб хутчэй стаўбы верставыя міналі, — таксама мо-жаш.
А калі слязьмі боль пакоціцца, калыханку матчыну ўспомні.
Над галавою буйныя яблыкі, чырвонашчокія мамінсыночкі, спелыя, напалоханыя пчоламі падаюць у зелішча, баяцца. Смяецца сонца, як добры валакіта, з-паміж загону маку, і слабее ад нямога рогату. Ламаючы праменнямі высокую лебяду, коціцца ў Александроўку, у палеткі александроўскія. Заходзіць. Зялёныя галіны і неба цёмна-сіняе, у сіняках, стомленае. Вечар. Акно пахне смажанай бульбай і свежым малаком, і цыбуляй са скваркамі. Акно расчыненае запрашае. Час вячэраць і спаць. Ногі просяцца ў пасцель, брудныя. Трэба памыць. Найгоршае перад сном — гэта мыццё ног.
Калі гэта? Трыццаць год таму назад, у глыбі дзяцінства, на 45-ым кіламетры, паўночна-ўсходнім.
Любіў і люблю я дождж глыбокай восенню — халодны і працяглы. Чуваць за сцяною, як, сцякаючы з даху, струменьчыкі вады распырскваюцца на вымытых з зямлі каменьчыках і кавалачках чарапіцы ў крапіве ля падрубы. Хтосьці спяшаецца па вуліцы, топчучы цяжкімі крокамі гнілое лісце з грушы. Каля дзевятай гадзіны гаснуць агні ў вокнах, стары насценны гадзіннік сіпла звоніць. Пагрукатала па бруку запознбная фурманка на колах з жалезнымі абадамі, поўная мокрадзі, прастуджагіая.