Я то і не дзівую вельмі з малышоў неразумных, якім глупства найменшае смешным здаецца. Хаця з-за празывак гэтакіх дзіцятка беднае цалкам свет белы зненавідзела, крыўду дзіўную да бацькоў родных, пэўна, у душы сваёй смутнай тоіць чаму такім нарадзілася...
Выгадавалася Зінка цяпер на асобу дарослую, паненка з яе не брыдчэйшая ад многіх у нас. Часамі на забаву выбярэцца, пасядзіць адзінютка пад сцяною на лаве ў святліцы гадзін пару і толькі нагрызецца, як гэта другія танцуюць, а яе ніхто не бярэ. Адзінокая пойдзе дахаты. А равесніцы Зінчыны кавалерамі падпітымі развясе-леныя зараз жа жарты строіць задумліваюць, бясстыдніцы, штораз каторага сапляка нібы праваджаць выпраўляюць услед.
У тую нядзелю наслухаўся дзядзька мой шасцідзесяцігадовы, як хлопцы мясцовыя і дзяўчаты з Зінкаю абыходзяцца, закурыў махоркаю, аж бабуля закашлялася, і загаварыў аб тым, як калісьці, бывала, пры памяці ды маладосці ягонай сябравалі маладыя. Вось, калі пачнуць іншы раз харашуні чарнавокія панямі задавацца на музыках дык змовімся, маладцы дружныя, усе разам не браць іх у танцы, і справа кончана, лічы, прапаўшая. Каб ты ведала, — кажа стары мне так, — што нават гарбатай, хай сабе якая яна там не будзе, з рук не выпускалі да ранку, а фанабэрлівыя тырчэлі нудна, аж пераканаліся, што спаць да таты-мамы ісці трэба і няма чаго тут спадзявацца на паклоны нізкія. Гэтак не адну адвучылі нос дагары дзерці і. блізкіх не заўважаць.
Мясцовасць наша прылясная, вялікая, народу ў ёй шумна зранку да змяркання. Там сварацца, тут рагочуць, у гумне гаспадар авёс малоціць, досвіткам саней некалькі да лесу па дровы паехала. I, здавалася б, Нюра, што ўсё ўпарадку найлепшым сярод люду знаёмага. Але, калі цемрадзь засцеле ваколіцу і моладзь па хатах сабраўшыся за жываты хапаецца смешнасці расказваючы, не ўгледзіш на вечарынках вясёлых Зінкі ў акулярах.
БАЦЬКАЎ ГНЕЎ
Каб ты ведаў, што болей не атрымаеш ад мяне ніякіх грошай, раз з цябе гэтакі гультай. Усё буду перасылаць гаспадыні, у кватэры якой ты жывеш. А паспрабуй ашукаць, дык беднай будзе твая скура...
Як бы прадчувалі мы дрэннае, не паехалі на даведку да вашага тэхнікума. То ж сораму наеліся б пры ўсіх людзях! Вяртаецца з Беластоку маці Манькі, што разам з табою вучыцца, ды кажа мне:
— Вы, Антон! Ваш Ванька шэсць двоек мае за першую чвэрць... Урокі пакідае, па кінах цягаецца.
Аж затрэсла мяне, калі я пачуў такія словы. Не мог глядзець ёй у вочы. Пэўна, усміхалася задаволеная, што яе дачка выдатніца!? Маюць жа людзі шчасце да добрых дзяцей — не тое, што ў нас сынок расце, які ўсяго і думае аб тым, каб паменш бы напрацавацца. Цяжка яму за кніжкай руку падняць...
Гаруеш, чалавеча, на гаспадарцы, спіны не адгінаючы ад світання да змроку. Дзіцяці свайму стараешся што сіл. Бульбу дзерлі на барознах, — увечары спаць ляжаш, не заснеш, раматус косці ломіць, у каленях ные. Чатыры мяшкі роўныя з плячом прывезлі табе на зіму. На дзень малатарню падкінулі нам ад сельскагаспадарчага гуртка, збожжа абмалацілі, спяшаліся, бы ашалелыя, бо другія чакалі на машыну. Маці снапоў навалачылася, зусім аслабела, думаў па дохтара запрагаць каня... Мукі, круп удосталь павялося. Крыху прадамо сёе-тое, грошай раздабудзем. Свінні здаўна штосьці не вядуцца, паршук хваравекі быў, ледзь з бядою падкармілі яго да 150 кіляў. На мяса разжыліся, пад Вялікдзень яшчэ адно свінча заколем.
А іншых турбот колькі на галаву валіцца. Дах працякае, рамантаваць трэ' хутка. Дажджы пачаліся, столь вадою залівае. Чарапіцы не менш паўсотні спатрэбіцца. Вокны новыя ад вясны ў столяра валяюцца, нямаш за што выкупіць. Маразы не за цёплымі марамі. Рамы пагнілі, вецер у шыбінах свішча, холад у хаце хоць сабак ганяй.
Ці ж мала выдаткаў!? Сам лішняга кавалка мяса не з'ем, залатоўкі абы не распушчу на гэтых трох гектарах седзячы. На твае патрэбы заглядаемся, хто ж нам большай надзеяй мае бьшь на старасць? Матка толькі і ведае лямантаваць: — Ваньку сала пашлі; Ваньку касцюм пашыем; Ванька пісаў, грошай выслаць...
А я гавару: — Змарнуем хлопца такою клапат-лівасцю, паночка дачакаемся. Хто палыну не каштаваў таму і мёд нясмачны.
Не цэніш нашай працы, нат' дзякую не буркнеш. Маўляў, так павінна быць, каб бацькі за пацехамі сваімі ў хвост бегалі.
Бывала, у жніво пад дванасткамі сядзеў, чатырнаццацігадовы бамбіза! Кампот хляптаў, а спёка над палеткамі ажно трымцела. Часам пярэвясла звязаў адно-два. Маладзенькі Ванька, перамучыцца дровы носячы да печкі. Самі насілі. Урокі прыдзецца адрабіць, разам мазгі су-шым, бо ж сынку галоўка разбаліцца. Экскурсію ў Варшаву школа арганізуе ў канцы навучальнага года, хуценька сотню сунем хлопчыку ў жменю. Няхай едзе, свету пабачыць. Старым засталося чакаць адно смерці... Уступныя зкзамены ў Беласток здаваў, да «прафесара» падыйшлі. Шынкі, яек не пашкадавалі, каб Ваню замоцна не націскаў ды прыняць у школу пастараўся. Ён разумнік — у горадзе вывучыцца, на людзей выйдзе. Жыццё лягчэйшае настане — не зямлю варочаць рук не пакладагочы.