Выбрать главу

Дык маеш табе бабуля хвартушок! Не паспеў за парог вылезці, а пяцёрак дагары нагамі нацапаў, стаўбун разбэшчаны! Не малы, вусы га-ліць збіраешся, перад люстрам косішся, бы той Мікітка-музыкант; чуў, за дзеўкамі вушыма стрыжэш, нябось. Час розуму набрацца, хоць раз самому чаго-небудзь дабіцца. Шкарпэтак цыраваць ад мяне не спадзявайся... На Коляды з двойкамі можаш не прыязджаць да хаты, калі табе вуліца і кіно мілейшае за навуку.

*

Антон праз пару дзён паслаў Вані другі ліст, і ў сярэдзіну канверта паклаў чырвоныя соткі.

ПАЕХАЎ, ВІЦЯ, ВУЧЫЦЦА

Снілася, што стукаеш у дзверы, плачаш: «Адчыні, мама!» Але я не магу падняць рукі, адсунуць засоўку...

Прачнулася, світала на двары. У коміне вецер дзіка рагоча, шамаціць у страсе. Агарнула нядобрае прадчуванне.

Мой сынок! Паслала табе пачку з сушанай каўбасою, якую так любіш, паклала таксама два сыркі, дзесяць вараных яек, палавіну шынкі і груш з той старой грушы, што за гумном расце. Пэўна, не маеш волі ў гэтым школьным інтэрнаце. Ды якая ж там можа быць казённая яда!

Асцерагайся, дарагі, электрычнага току. На тым тыдні канцавога Юліся ледзь не забіла ім, майстраваў штосьці ў дратах, бо радыё новае купіў, сам захацеў падключыць. Антоля расказвала, што Юлісь і цяпер не кожную работу зрабіць здолее, плечы і спіна баляць — зверху ды на гаршчкі кухонныя, нібы, падаў. Вось.

Глядзі, Віценька, не падлезь пад самаход. Пазаўчора ляснік з Копнай Гары праязджаў роварам праз вёску ды Антолю чутанькі не раз'ехаў, спадніцу чымсьці падраў ёй і вядро малака вылілася.

Калі атрымаеш усё, прыхавай добранька ў чамаданчык і замкні ключыкам, а то ўкрадзе будзь немач ліхая. Памятаеш — вясною на кірмаш ездзіла і дваццаць злоты з кішэні выцягнуў хтосьці ў краме. Хуліганаў усякіх па вуліцах валочыцца — толькі і падпільноўваюць.

Хоць не біся з нікім, сыночак, бо пакалечыць могуць аднаго і захварэеш. Васілёва вяселле нядаўна адбывалася, нават перагародкі ў хаце раскідалі, каб сталоў болын змясцілася, — у нас пасуду, крэслы, пазычалі. Аўтобус да шлюбу нанялі. Калі прышло дарыць маладых, цесць адрокся ад свайго слова і не даў гумавіка ў пасаг. Сват лаяцца пачаў, старшы дружбант выкрыкнуў, каб Васіль на развод падаў з месца, а музыкант шпурнуў агурком у Васілёвага швагра, які хваліўся, што ўжо адну «Яву» разграхатаў і хоць заўтра можа купіць другі матацыкл. Бойка разгарэлася такая, што калі б міліцыя ранкам не прыехала, невядома чым скончылася б. I маю пасуду пабілі! I Васілю аперацыю робяць на патыліцы.

Шануй сябе, адзявайся цёпла. Апрані свэтрык, летнічак і пінжак, каб не прастыў. Купім чаравікі моцныя, штаны яшчэ адны я пашыю хутка, вушанку прышлём.

Восень халодная наступіла. Дождж крапаціць па шыбах цэлымі днямі. Прыдзе бацька ўвечары з малацьбы ды гатаваць нічога не хочацца. Няма цябе, няма каму. Талкуем-гадаем, як жывеш у чухіых людзях?

Пакрова ўжо мінавала, а пісьма ад цябе не чуваць. Паштальён кажа, што ты, Віця, мабыць, не напісаў яшчз пісьма, таму і не прысылаюць яго нам. Але я не веру яму. Чула, як смяяўся ён да суседкі: пра Віцьку ўсё думаюць, чыста памарнелі. Шлюць пачку за пачкай, маладому толькі і трэба таго. Нябось, каб было холадна і голадна, раз-два напісаў бы пісьмо. Так смяяўся паштальён.

НАПІШЫ, СЫНОК, АДРАС

Дрэнна ты вучыўся ў сёмым класе. Дзядзька Сцяпан, што быў на прымусовых работах у Нямеччыне, падсмейваўся: «Ну, Валодзя, колькі цвайяк зарабіў?» Двоек, значыць.

Настаўніца скардзілася: — Здольны ён хлолец, — гаварыла. — Але мала вучыцца, заўсёды часу не мае...

Сварыўся на цябе! Ды што, калі падручнікаў і «каетаў» тваіх не разумеў. (Сам жа не здабыў ніякай навукі). А ты палюбіў гаспадарку — зайздросна, моцна. Даглядаў свіней, кароў, авец — рэзаў сечку, укладаў подсцілку. Проста, не дапускаў нас да гэтай работы. Маці крычала:

Ідзі вучыся! Я сама зраблю...

—Мама, авечкам рана даваць не сена, а саламяную трасянку, — спрачаўся ты.

Пакрыёма цешыўся табою. «Будзе з яго гаспадар»! — думаў і ўяўляў сябе старым, з унукамі на каленях. Ціха і шчасліва.

Неяк перад Колядамі сустрэў на вуліцы пісьманосца.

Вам перасылка з Варшавы.

Падаў мне запакаваную кніжку. Што гэта? Адрас мой, але нікуды я не пісаў і ніякіх кніжак не прасіў. У хаце распячатаў ды прасілібізаваў на вокладцы — «Жывёлагадоўля ў сялянскай гаспадар-цы».