Выбрать главу

— Украў! У турму... у турму!!!

— Міхалка! Міхалка!! — клічу хроснага і бягу да каня, лейцы знаходжу пад палазамі саней. А Міхалкі не відаць. Бушуе завіруха, усенька замятае навокал.

Спераду выныраюць стражнікі, процьма стражнікаў. Абступа-юць мяне.

А Міхалкі не відаць.

СПОСАБЫ НА ЗЛАДЗЕЯЎ

Нарэшце абхітрыў зладзеяў: разлёгся я вужом вакол пня салодкай яблыні, якую часта трасуць яны.

Мілыя дрымоты ў ціхім садзе. Мякка падаюць спелыя антонаўкі. З-над вішнёвага зарасніку выплыў на зорнае неба месяц-рагатун.

Раптам паглядзеў я на бульбянішча, і аж адняло мне мову, бачу: падымаюцца растапыраныя людскія цені, абкружаюць. Адзін, два, тры, чатыры, пяць, шэсць... Пазавуголлю брэша Рэкс, няўданае, палахлівае стварэнне.

За адно імгненне перадумаў я ўсе спосабы: крыкнуць — закідаюць каменнямі (я ж не ў будцы!); накінуцца на іх — расквасяць патыліцу (адзін у полі не воін!); падаць у суд — нічога не высуджу (не знойдзецца сведкаў!).

Словам, уся мая хітрасць адвярнулася ад мяне.

Першы цень, у якім пазнаў я Навумавага Ваньку, ухапіўся ўжо за павіслае яблыневае голле. Ляжу і слухаю. Але ж і рвуць яблыкі, хай Бог крые і ратуе! Затрашчала ды абламалася вялікая галіна. Яе раздзёрты канец цяжка тыцнуў перад самюсенькім маім носам.

— Трэба страсянуць спелых, — пачуў я знаёмы голас, і хтосьці балюча наступіў мне на нагу. Жуліку, відаць, здалося, што стаіць на палене, бо запёрся абодвума абцасамі ў маю лыдку, калоціць дрэвам.

Шайка рухнула збіраць усё, што нападала. Цяпер я ледзь не енкнуў, так моцна стукнулі мяне чаравікам па сярэдзіне і над самым вухам залаяўся Ванька:

Якісьці пень валяецца, нагу вывіхнуць можна...

— Ванька, падай конскую торбу! — загаварыў зусім ужо знаёмы голас (ці не Хведараў сын гэта будзе?)

Смярдзючая падэшва чыйгосьці чаравіка закоўзалася па маім ілбе.

— Халера, на гарбуза наступіў! — вылаяўся знаёмы голас.

— Гэта, здаецца, не гарбуз?... — заікнуўся другі, яшчэ больш знаёмы голас.

Усе прыціхлі.

— Мярцвяк!!! — зароў Ванька.

Па садзе разыходзіўся ломат уцякаючых зладзеяў. Агарнула паніка і мяне.

— Што? Я памёр?! — спужаўся я не на жарты і схапіўся.

Месяц ад смеху пакаціўся па небе, аж разбегліся зоркі.

УДАЧА

Свіння зразумела, што ёй не выкруціцца з нашых рук і сама палезла ў клетку — каб зважыць яе і прадаць.

Сцяпан сказаў:

— Прадамо за тысячу залатых болын!

Так і зрабілі: свіння важыла дзвесце, Сцяпан напісаў — трыста. Я пабег у касу па грошы.

Сцяпан сказаў:

— Зарабілі тысячу больш: пяцьсот мне і пяцьсот табе.

Так і падзяліліся. Ого, Сцяпан вялікі ашуканец у дзяржаўным гандлі і варта дружыць са Сцяпанам.

I тут сталася неспадзяванасць: свіння падміргнула і зашаптала чалавечым голасам!

— Я вам дам заробак, я вам пакажу заробак, свінні вы! Свінні! Кажу гэта вам я! Усё раскажу, дзе трэба, аб вашых камбінацыях, вашых свінствах!

Нам падняліся валасы пад шапкамі. Сцяпан першым упаў на калені і заплакаў перад лычом:

— Даруй мне, больш не буду камбінаваць на свіннях! Бажуся! — лямантаваў Сцяпан, стараючыся пацалаваць яе ў лыч.

Перапалохаўся і я. Ад страху перахітрыў Сцяпана, забег я ззаду і пацалаваў свінню ў хвост, ад чаго яна павесялела. Замахала хвосцікам, скруціла яго абаранкаю.

— У мяне жонка, дзеці... маленькія дзеткі бы парасяткі! — крычу праз слёзы і прыглядаюся, дзе яшчэ пацалаваць, але ўсюды на ёй праціўныя фрэндзлі шэрсці.

Мне і Сцяпану ўдалося перапрасіць свінню, яна разляглася. Задрамала.

Мы, дачакаўшыся вечара, вярталіся папоцемку дамоў. Ішлі сярэдзінаю вуліцы, па калюжынах, як свінні.

СПРАВА

Задумаў я адкрыць краму, каб збіць капіталу. Заходжу да начальніка па дазвол.

— Не спяшайцеся, не пажар, — тлумачыць мне начальнік і моршчыцца ад маёй нецярплівасці.

«Эге, думаю, дзе чорт не можа, там баба паможа!»

I за другім разам заходжу да начальніка разам з жонкаю.

Чаго лазіце! — закіпеў начальнік.

— Паночку, дальбог, не ашукаю вас, — кажу я. Ад гэтых слоў ён пачырванеў. Але ў той жа момант за маёю спіною хіхікнула жонка, і начальнік адразу абмяк і на мяне ўжо не глядзіць.

«Добра, думаю, з жонкаю разам быць у начальніка».

Засоўваю руку ў кішэню, дзе нарыхтаваў хабару тысячу злоты, запячатаныя ў паненскую белую канверту. Ціха падступаю па дыване да стала начальніка, каб сунуць канверту з грашыма пад яго мармуровую чарніліцу. Раптам, забягае мяне мая жонка і ласкава ляпеча начальніку: