— Стань! — закрычаў Саша. Схапіўся і падскочыў да чалавека з возера, аберуч сціснуў за руку з галінаю, каб выламаць на спіну і пакаціць яго. Хвілю мацаваліся, для Сашы выядаў вочы дым, рука аказалася нейкай слізкай і халоднай. Той ірвануўся, пераскочыў па-над жарам і знік у дыме. Саша сігануў за ім, пакаўзнуўся на га-лавешцы і ўпаў тварам у плыцізну, давячыся пяском, перамешаным з мулам. Вада каля берага забушавала і, калі падняўся на ногі, беглі ў во-зера блішчастыя кругі. I нічога болып. Ужо свяціў месяц.
— Як ты выглядаеш! — пачуў за сабою голас маці.
Твар, шыя, рукі ў гразі, на адзеняі дзіўная пена.
— Я памыюся і ўсё пачышчу, — сказаў Саша.
Пашоў на памосце абмыць бруд. Абмыўшыся сеў адпачыць крыху. Пена на адзенні — гэта крэм, якім шмаруюцца плыўцы, выбіраючыся на вялікую дыстанцыю.
На сярэдзіне возера пляснуў хвастом здаравенны шчупак. Саша ўспомніў, што шчупакі рэдка палююць на глыбінях, пераважна, займаюцца сваім разбоем пры берагах, дзе гнездзіцца ў зелішчы дробная рыба.
Устаў.
У цемені другога берага, куды не даходзіла месячнае святло, загараўся і гас зялёны агеньчык. На лініі агеньчыка, на спакойнай гладзі, галава чалавека, напэўна таго плыўца. Ён пераплыў ужо палову возера! Саша ўсведаміў сабе, што рука, за якую ўхапіўся, была даволі слабая, нягрубая, не падобная да рукі дарослага чалавека. А і ростам той быў невысокі. Саша ўпэўніўся, што меў дачыненне з хлопцам, якога хтосьці чакаў на тамтым беразе.
Аб гэтым здарэнні расказаў для Кіры назаўтра.
Падумаўшы, Кіра сказала:
Камусьці залежыць на тым, каб мы перапалохаліся.
РАСКАЗ ЛЕСНІКА
Ляснік Мацюкевіч палюбіў адважную дзяўчынку, якой была Кіра. I, калі Кіра і Саша зайшлі ў леснічоўку па малако, Мацюкевіч якраз сядзеў на прызбе і грэўся на сонцы. Каля яго пацягваўся здаравенны кот.
— Дзень добры.
— Дзень добры, дзеці, — уцешыўся ляснік.
Старому надакучыла самота, і ён рад пагаварыць абы аб чым. Сказаў:
— Сядайце, дзеці. Па малако прышлі?
— Так, — адказала Кіра за сябе і за Сашу, Саша не любіў, калі называлі яго дзіцём.
— Добра, што прышлі. Зараз будзе малако.
Гэта абазначала, што карова не падоена, і давядзецца пачакаць. Ляснік Мацюкевіч адзінока жыў у пахнучай смалою хатцы і сам даіў кароўку. У хлеўчыку рохкаў сыты падсвінак, на панадворку, засмечаным карою, грабліся куры. Певень стаяў на адной назе і пазіраў на гасцей. Быў у лесніка і сабака Пудлік, але ў мінулую зіму разарвалі яго дзікі ў алыпыне, што каля Зялёнай бухты.
— Як здароўе мамкі і татка? — пытаў Мацюкевіч. — Калі зноў зробіце вогнішча?
— Вы абяцалі навучыць нас пячы рыбу на агні, — сказала Кіра.
— Я ўмею гэта ад маладых год, — сказаў ляснік. — Бывала, вазьму лодку-доўбанку, выплыву ў Зялёную бухту, а там рыбы ўсялякай аж густа ад яе: і ляшчы, і плоткі, вядома, і шчупачкі, і акуні. Ды вугорчыка часамі падхопіш бывала, і сома малога. Раскладу агонь ля берагу, напяку сабе рыбы рознай, крыху соллю пасыплю і ем, як кот, наесціся не магу. Няма цяпер рыбы ў Зялёнай бухце, заплывае багном ад тых пор, як калісьці вырубалі там лес. Альшынкі разбуялі, цень ад іх шчыльны, але лішняй вады не выпіваюць з зямлі, багнее бераг, сунецца ў возера, у бухту. Даўней, пры маёй памяці, бухту гэту назызалі Ялінавым затоннем. Прыгожыя і стройныя раслі яліны... — ляснік Мацюкевіч задумаўся.
— Аднаго разу, — ажывіўся ляснік, — прыбягае да мяне вігранец і кажа, што злавіў у бухце шчупака такога, аж страшна глядзець на яго, хвастом косіць чароты і падымае высокую хвалю быццам бура якая! А галава ў таго шчупака, кажа вігранец, усёроўна як цэбар, а вочы бы кулакі! Зубы мае як бораны, з горла выпускае на волю рыбы, якія паеў і нават даволі вялікага шчупака выпусціў, але я, кажа вігранец, не ўступіў, трымаю яго на гаку. Было гэта на досвітку.
Ідзем, кажу да вігранца, памагу табе вывалачы пачвару на сушу. Спачатку, кажу, сцягнем шчупака на мялізну. Свяціла сонца, калі мы забеглі на бераг бухты. Вігранец лавіў на жыўца, чэпленага ў гак на шнуры. Хапаемся за шнур, прывязаны да дрэва і цягнем, і цягнем, аж нам вочы на лоб вылазяць. I праўда, выплывае з глыбіні нешта чорнае і доўгае. Змучыўся, падла, кажу я пра шчупака, — спакойным зрабіўся. Глядзі, кажу да вігранца, зважай, бо зараз шпарне хвастом. Цягнем асцярожна, але моцна, падцягваем да берагу і бачу, а гэта ніякі шчупак ды вялізнае дубовае бярвенне. Вігранец стаяў за мною і не бачыў. Я як пачаў смяяцца то ён спалохаўся, думаў, што я здурэў са страху... Хэ-хэ-хэ...
Ляснік засмяяўся, а Кіра ад рогату прысела на мураву.
— Выяснілася, што шуму ў бухце начоўп лебедзь, якога спугнуў папоцемку вігранец... Хэ-хэ...