— Падарвешся з дзвюма кошыкамі, — сказала да яго ўголас дзяўчына.
— Ціха-аа! Трэба спяшаць, — буркнуў на яе. Паднялі кошыкі, адзін узялі паміж сабою, і памаячылі хілым крокам у кірунку Зялёнай бухты.
— Ідзем, паглядзім, што яны капаюць? — запрапанавала Кіра.
— Без ліхтарыка? — здзівіўся Саша. Цяпер ён меў рацыю, прыгаворваючы Кіры, што не ўзяла з сабою ліхтарыка.
Саша сказаў важнейшую рэч:
— У лесе, за намі, чалавек!
— Не можа быць?!
— Мо маюць трэцяга супольніка? — сказаў Саша.
— Магчыма, — Кіра не спадзявалася таго. — Яны, капаючы і выносячы пясок, мала што заўзажаюць... Пойдзем следам за імі?
— Здрадзімся.
— Дзівак ты. Нас хтосьці следзіць, мы ўжо здрадзіліся.
— Ідзем, пабачым, чаму выносяць пясок? — згадзіўся Саша.
— Я пайду першай, а ты дзесяць крокаў за мною.
— Я першы! — запярэчыў Саша.
— Не галасуй, — Кіра сціснула Сашу за руку. — Нападаюць заўсёды на першага, а ты хлопец, маеш сілу, абароніш мяне.
— Думаеш, забаюся!
Кіра выхілілася з ядлоўцу і накіравалася ўскрай палянкі ўніз, да Зялёнай бухты, абыходзячы здалёку валун. Саша адчакаў і рушыў за ёю. Не траціў з вачэй постаці Кіры і адначасова ўважліва ўслухоўваўся ў лясныя гукі. Канчаўся сасновы лес, і Кіра знайшлася на вузенькай сцежцы, якая гублялася паміж капіцамі пакірачаных ляшчынак з лазнякамі і белымі плямамі бярэзінак. Гразлі ногі. Саша раз і другі праваліўся па калена ў багніну, пакуль неспадзявана для сябе намацаў нагою кладку з пары круглякоў. Страціў з віду Кіру. Заспяшаў і праваліўся яшчэ раз. Раптам пачуў спераду кароткую гутарку і шохат, як бы хто ссыпаў авёс у засекі. I ў якіх дваццаці кроках паказаліся два цені, адзін за другім высунуліся бы з-пад зям-лі. Саша скочыў направа, на вывалены пень, пакаўзнуўся на ім, але паспеў схапіцца за бярозку і адштурхнуцца да наступнага скоку, у ка-піцу ляшчын. Усё адбылося так хутка, як бліск маланкі. Апрытомнеў, адчуваючы, што ляшчынка загразае пад цяжарам яго цела. Заенчылі начныя птушкі і блізка залапатала воднае птаства. Гэта ў бухце.
— Што гэта?! — дагнаў Сашу голас хлопца.
— Дзікі, — выясніў голас дзяўчыны. Затрымаліся ў месцы, адкуль скочыў Саша.
— Малады дзік, — сказаў голас хлопца і засвяцілася зялёнае святло. — Стары сюдою не пралез бы.
— Пайшлі.
Голас хлопца загаварыў цішэй:
— Яшчэ раз прынясем і на сёння канец работы. Да ўзыходу месяца трэба паспець замаскаваць шахту, пакуль не стане відней.
Заціхлі іх крокі.
Саша не меў сілаў паўтарыць скокі, каб дабрысці да кладкі. Выламаў доўгі кій, замахнуўся ім на тонкую галінку бярозкі, нагнуў яе да рук, пацягнуў да сябе, бярозка даволі лёгка паддалася і не заламалася. Ступіў на яе, трымаючыся за галлё для раўнавагі, і сабачым сцо-абам перабег да пня, памятаючы, што калі замарудзіць хоць на хвілю, пляснецца ў дрыгву, бы недавучаны веласіпедыст у калюжыну.
На кладцы апынуўся без сіл.
Дзе Кіра?
Не дбаючы аб захаванне цішыні, ацверазелы ад болю ў левай назе, паклыгаў наперад, да бухты. Там паявілася перад ім нешта такое, ад чаго падняліся ў Сашы валасы і перастала балець у назе: стаяла высокая смерць з касою! Апрытомнеўшы, захацелася зарагатаць: гэта стаяла лодка з неразгорнутым парусам, а ў ёй насыпаная горба пяску. Да берага даходзіла цясніна, відаць глыбокая, аб якой ніхто не ведаў.
— Саша! — з цемені выйшла Кіра.
Уздрыгануў ад нечаканасці.
— Вось што мы бачылі штовечар у Зялёнай бухце, — сказаў Саша аб лодцы з парусам. Ён з цэлай сілы выганяў з сябе страх.
Кіра сказала:
— Яны вывозяць пясок на сярэдзіну бухты, каб не пакінуць ніякіх слядоў.
— Кіра, дзе ты схавалася?
Але Кіра казала:
— Яны не ўжываюць вёслаў, каб не палохаць птаства, і не нарабіць шуму.
Кіра добра разважала, у Зялёнай бухце аж кішэла ад дзікіх качак, што знаходзілі тут багатую спажыву.
— Кіра... — пачаў сваё Саша і абарваў у паўслове.
На кладцы, за імі, штосьці пляснула, забулькала гразь. Хтосьці чутна засоп, як бы вылазячы. Потым настала ціш. Аж цалкам блізка хтосьці затупаў раз і другі, усёроўна, бы назнарок. I як бы псычаў дзесьці вуж...
— Сюды! — Кіра тузанула Сашу за руку. Прыселі за кустом, на гнілым бярвенні, якое распадалася на дзве часткі і заплывала граззю, перамешанай зеллем. Саша пастанавіў атакаваць таго, хто паявіцца, збіць з ног, пакаціць у багнішча і ўцякаць з Кіраю ад праклятага мес-ца. Пяройдзе пяць мінут і будуць па пояс у, багне! Бярвенне пад імі прарывалася глыбей іглыбей.
Высунуўся вялікі цень, які прыцішана загаварыў голасам бацькі:
— Саша!, Кіра! Дзе вы?