Выбрать главу

Да губ паднёс кубак з кампотам. Губы памалу пілі, пераставалі піць, калі ціх голас жонкі, і зноў пілі.

— Лёс чалавека невядомы, — сказаў ён.

Яму ўжо добра слухаць непатрэбшчыну. Добра паслухаць.

«Добры абед зрабіла жонка сёння. Добры», пахваліў у думках жонку. Было вельмі добра.

ПРА СЯБЕ

Рос я паміж атыкай сінагог, стройнай готыкай і візантыйскім харалам — у сонечнай даліне, Крынках.

Першыя годы дзяцінства прысвяціў самалётам: яны лёталі з цэлай сілы маіх ног — і высока, на ўсю вышыню маіх рук над галавою. Час ад часу самалётамі тымі бабуля распальвала печ, але крыўда за гэта не была доўгай (я прападаў за бабуляй!). Самалёт убачыў якраз у перадапошнія дні трэцяга года жыцця (нарадзіўся 4.ІХ.1936 г.) Праляцеў ён нізка над хатамі Сакольскай вуліцы, страляючы ў маці, што трымала мяне на руках пасярод мнагалюднага тратуара. Самалёт з чорным крыжам. Праз два гады пасля даведаўся, што самалёты не толькі страляюць, але і бамбяць: гарэлі Крынкі, немцы папрыходзілі шашою ад Саколкі, выглядалі на хлопцаў з Пагулянкі, якім удалося раскласці добры агонь. З таго часу мае веды аб самалёце пашырыліся. Чаму не мае ён маленькіх самалёцікаў, як людзі дзяцей?

Аднойчы маці і бабуля, усе ў слязах радасці, паказалі мне высокага чаланека: «Гэта твой Папа, Краценьку!» Яго шукалі жандары, ён з'яўляўся ў хаце ўночы. Расказваў, як я праводзіў яго на вайну. Пры шчыльна заслоненых вокнах нарысаваў мне птушачку. Над зямлёю лётаюць птушкі, я рысаваў іх, а ў апухах нарабіў ім гнёздаў, у якіх завяліся вераб'і. Вераб'ёў прагналг галкі.

Будучы ўжо вучнем надта захацелася стаць гаспадаром. На жаль, было гэта немагчымым, на паругектаравай мяшчанскай бацькаўшчыне і я вельмі шкадаваў, чаму не нарадзіўся ў вёсцы. Ішоў у поле памарыць пра гаспадарку, якую прыдбаю, калі стану дарослым і ажанюся, Будзе так: хлеў пабелены і сухі, куратнік асобны, вялікі сад, араць, сеяць і жаць толькі машынамі, за полем лес, а ў ім дзікі, алені, зайцы, пара барсукоў і адзін воўк. Я ведаў, такія мары не спадабаюцца маёй бгларусай нарачонай, таму сказаў ёй, што хачу быць аграномам, ну, інжынерам сельскай гаспадаркі. Яна скрывілася.

Восень, улюбёная пара гаспадара, цешыць мяне. Мо не тое, што цешыць: люблю яе. Гадзінамі заглядаўся на электрычную лямпачку вулічнага асвятлення — навокал цемрадзь і нягоды, а яна гарыць. Я вырашыў стаць электратэхнікам і толькі стаўшы ім у сапраўднасці ўсведаміў сабе, што лямпачка над вуліцай мае столькі супольнага з электратэхнікай, як спеў жаваранка з сельскай гаспадаркай.

Мае захапленні аказваліся жыццёвымі памылкамі. Не ўмею я, троечны вучань, жыць некалькімі справамі адразу, пакрысе, і, прызнаюся, гэта моцна блытае жыццё. Спатрэбілася нямала год, каб важнейшыя з'явы яго ацаніць уласціва.

Са здзіўленнгм заўважаю, што дзіцячыя захапленні вярталіся, даганялі мяне зноў і зноў, быццам падарожныя на вялікім гасцінцы ў сонечную даліну. Малавеле не стаў лётчыкам-шыбоўнікам, закончыў курс радыётэлеграфістаў...

Цікавасць да беларусчыны выбухнула выпадкова,: Хутка ў сказ кладуцца словы, Але дні хутчэй мінаюць... і г.д. (прачытаў у кнігарні).

Чытаць вершы я не любіў, слухаць іх — так. Знаёмы бацькі майго сябра, спакойны гадзіннікавы майстар, аказаўся натхнёным дэкламатарам беларускай паэзіі, начытаным ёю да болю. Слухаў яго і на душы рабілася да таго сумна, што ўрэшце пачаў пазбягаць сустрэчы з ім. Баюся слёз. Ратавалі мяне ад іх засвойваныя замашкі тэхніка-практыка: дамовіўся з сівавалосым кіраўніком кнігарні на дастаўку беларускіх часопісаў у Крынкі, дзе вышукаў з дзесятак падпісчыкаў.

Прапанова паступіць на працу ў «Ніву» была нечаканай дакладна гэтаксама, як і самы факт утварэння такой рэдакцыі (восень 1955 г.). Пасля не раз надарэмна пробваў высветліць, каму абавязан я новае захапленне, відаць, на ўсё жыццё? Сталася яно сумай усенькіх захапленняў, яны дасканала сугучны з прыродай прафесіі журналіста.

Аб беларускай літаратуры і ўвогуле аб літаратуры падрабязней даведаўся ў час вучобы на Аддзяленні беларускай філалогіі Завочнай Настаўніцкай Студыі (закончыў яе ў 1962 г.).

Адчуванне слова нахлынула ад Бабеля, кніжку твораў якога прынёс брат маёй жонкі, мастак душою і па званню, сын Сакольшчыны. Напісаў я тады «Фэст», першую рэч, што прыйшла да мяне са шчырых перажыванняў да самых глыбіняў іх. Потым: «Сыну», «Валошка»...

Здарылася гэта пасярэдзіне лета 1962 года.

САКРАТ ЯНОВІЧ