Выбрать главу

Хутаранін Грыгарцэвіч жыў найбліжэй да вёскі, у по-лі, каля незразумела як узніклага тут азярка і лугу, Ам-шарка, а іншыя хутары былі воддаль: некаторыя таксама ў полі, астраўкамі, некаторыя — за лесам, на вялікіх палянах. Тыя, дальнія хутары з дзіўнымі назвамі (Ваўкавенька, Ляжджа, Падзера, Ляйтаркі) былі яшчэ сталыпінскія, іншыя, па другі, ніўнянскі, бок вёскі (Палько, Марачымох), заявіліся нядаўна. У блакаду ўсе яны, як і іхні цэнтр, Янкавіны, згарэлі, але цяпер вось пакрыху, але настойліва аднаўляліся.

Заднелася добра ўжо, калі пад'ехалі да Грыгарцэвіча-вай сядзібы — абгароджанага акоранымі жэрдкамі поп-лава (на ім цяпер спрабавалі тое-сёе згрызці стары сівы конік, чорна-белая карова і гэтакага ж колеру цяля, чорнай масці авечка з ягнятамі), некалькіх невысокіх будынкаў пад адной саламянай страхою, з глухімі сценамі адсюль, ад пагонкі і поўначы. Цяпер тут, каля крайняй дашчанай сцяны, былі і людзі — гаспадар і малод-шы сын. Пілавалі на козлах алехавыя дровы. Калі Наву-менкаў саскочыў і сам адсунуў жэрдзіну ў варотах і брычка павярнула да іхняга селішча, яны, Грыгарцэвічы, міжволі запынілі работу і ўталопіліся ад нечаканас-ці на няпрошаных гасцей. Чаго яны? Ды так рана? Амаль усім сельсаветам!

Яны ж, запыніўшыся каля разакоў, борздка саскочы-лі з брычкі і ў адзін момант абкружылі Грыгарцэвічаў. Тыя былі адзін да адваго: рослыя, плячыстыя, з глыбокімі спакойнымі вачыма і прамымі важкімі насамі. Бацька меў сіваватыя вусы і бараду, а сын быў без вусоў і без барады, толькі з падрослым за ноч шчаціннем, выглядаў зусім молада і хвацка.

— Чужыя людзі на хутары ёсць? — не вітаючыся, атакаваў старога гаспадара Кураглядаў, сціскаючы ў правай кішэні шыняля наганавую рукаятку. Не вымалі рук з кішэнь і яго калегі, пасвілі вачыма кожны рух абодвух Грыгарцэвічаў. Заадно насцярожваліся і ад таго, што за сцяною пачуўся трывожны сабачы брэх: тут, на хутарах, сабакі вельмі небяспечныя, вельмі добра служаць гаспадарам. Можа, вось хто ўжо ўскочыў ад перасцярогі, шмыгнуў на гарышча, цікуе за імі альбо на-ват і нацэліў на іх рулю?..

— Не, нікога чужога няма, — адказаў стары гаспадар.

— Вы ўзброеныя? — свідраваў яго вачыма Кураглядаў і, бачачы, што той не зусім яго разумее, патлумачыў: — Маеце пры сабе наганы, рэвальверы?

— Не, — нібы спакойна, але затрывожана адказаў Грыгарцэвіч-бацька.

Кураглядаў не вельмі паверыў, хітнуў галавой Клопі-каву — той тут жа абмацаў з галавы да нвг старога і ма-ладога, пасля развёў рукі: не, зброі ў іх няма.

— Хадзем у хату, — загадаў Кураглядаў. Рушылі. Гаспадары — паперадзе, яны — за імі. У двары Кураглядаў здзівіўся: глядзі ты, плошча малая, як размінуцца людзям і быдлу, але тупка, чыста. Можа, і таму, што гной з хлява сцякае ў яміну за тыльнай сцяною, а вада са страхі — па жолабе за вугал дрывотні, тое лішняе, што трапіць тут пад ногі, адразу, як відаць, пад-біраецца рыдлёўкай і выкідваецца ў блізкі гародчык, дзе цяпер да ўсяго шарэецца попел і чарнеюцца выкінутыя зімой на двор галавешкі. За гародчыкам — летняя за-гарадка для свіней.

Малады Грыгарцэвіч падаўся ў хату, а стары прытрымаў вялікага чорна-белага сабаку, каб той, не дай божа, не парваў старэнькі ланцуг і не накінуўся на прышлых. Клопікаў і Навуменкаў пакрочылі ў дом, а ён затрымаўся і пачакаў гаспадара — марсяне яшчэ куды і пакліча каго-небудзь альбо выцягне з-пад страхі вінтоўку ці кулямёт. У іх, хутаранцаў, усё ёсць…

Калі зайшлі ў хату, Кураглядаў убачыў: яго памочні-кі — спрытныя людзі. Загналі навабранца за стол, а самі селі абапал. Каля палаючай печы, сашчапіўшы рукі, стаіць невысокая гаспадыня ў доўгай цёмнай спадніцы і валёнках, нема пазірае на ўсіх. Кураглядаў, не вітаючыся, акінуў позіркам хату ў адзін прасторны пакой, скрывіўся на абразік на покуце і зазірнуў за светлую шырму за стаяком: там, на драўляным ложку, на матрацы, напхнутым саломаю, спала маладая пара, па-блізу ў падвешанай калысцы — дзіця. Заўважыў: малады кучаравы мужчына — дужэц-мядзведзь, маладзіца — зграбная, круглаваты твар свежы, чысты, шыя танкаватая, у разрэзе начной кашулі хораша і вабна вымалёўваюцца вяршочкі белых грудзей, а таксама прынадна кідаецца ў вочы яе спрытная рука, што супакоілася на мужавай грудзіне пад яго кашуляю. Адпус-ціўшы занавеску, ён падаўся да стала.