Выбрать главу

— Хлусня! Буржуазная прапаганда! — ускіпеў Кураглядаў. — Зламысны намер класавага ворага ашальмаваць Краіну Саветаў, уладу рабочых і сялян!

— Нашы каторыя хлопцы пайшлі праз мяжу да вас, каб паглядзець усё на свае вочы, а то і каб застацца, але… Ніхто не вярнуўся, нікога цяпер няма жывога…

— Гэтыя вашы малойчыкі былі шпіёны буржуазнай Польшчы!

— Якія, даруйце, «шпіёны»! Простыя вясковыя людзі. Дапытныя, разумныя.

— Тым больш шпіёны! — сказаў, як адрэзаў, Кураглядаў. — У нас, каб вы ведалі, нікога дарэмна не садзілі і не расстрэльвалі. Калі прыбіралі каго, дык злачынцаў, ворагаў народа! Тых, хто хацеў падарваць моц нашай дзяржавы і аддаць яе капіталістычнаму свету!

— Ды бачылі. На свае вочы…

— ІПто — бачылі?

— Як і каго ў трыццаць дзевятым хапалі і вывозілі…

— Ну, каго?

— Ляснічых, настаўнікаў, багацейшых гаспадароў.

— Ворагі і кулакі!

— Наадварот. Яны — тая моц, на якой трымаецца ўсё…

— Не, дзед, — працадзіў скрозь зубы Кураглядаў. — Яны, ты — мала сказаць «не внушаюіцне доверня», як мякка кажа пра вас таварыш Сталін. Вы ў прынцыпе нашыя непрыяцелі. Мы цяпер навідавоку пачулі АСА… Стары ўскінуў бровы: што гэта такое?

— АСА — антысавецкая агітацыя, — патлумачыў Кураглядаў.

Гаспадар змаўчаў. Зразумеў: што і як ні скажы, Кураглядава не пераканаеш. Нават больш — ён усё па-верне супраць цябе. Кожнае слова перакруціць, гатовы ўтапіць у лыжцы вады за яго.

У гэты час за шырмай пачуўся рып ложка, пасля ту-пат. Кураглядаў рэзка павярнуўся і па прывычцы выха-піў з кішэні наган: можа, старэйшы гаспадароў сын крадзецца з сякераю? Не. З-за шырмы высунуўся нічым не ўзброены, босы, у споднім, высокі і плячысты, вельмі падобны на Адама малады мужчына, з-за яго мірна, але насцярожана выглядала таксама босая маладзіца ў доў-гай кашулі.

— Не стойце за спіной, — зморшчыўся Кураглядаў, махнуў рукой са зброяй на гэты, засланы ўжо ложак. — Сядзьце там.

Тыя паслухмяна адно за адным закрочылі да бацькоў-скай пасцелі.

— Нам ясныя вашыя ідэйныя погляды, — сказаў Кураглядаў гаспадару. — Спыняем перапалку. Збярыце харчу на два-тры дні, дайце лыжку і міску, запрагайце каня — і во з таварышам Навуменкавым гайда ў раён.

— А божачка! — загаласіла гаспадыня. — Дзіцятка маё родненькае!

— Збірай, — скупа і цвёрда абарваў яе енк стары Грыгарцэвіч, нібы зажаваў, аж захадзілі жаўлакі. — Дасць бог — усё будзе добра.

— Правільна, дзед, — пахваліў яго Кураглядаў. — Спадзявацца на помач Захаду — марная справа. Трэба прывыкаць, што тут ёсць і будзе навек СССР, што служба ў яго Узброеных сілах — наш святы абавязак!

Пазней, калі ціхманаму Адаму сабралі клунак, калі гаспадары і нечаканыя адмысловыя госці разам селі за стол і ўзялі па чарцы (сапраўды, па адной), пад жаночы плач ішлі за гумно да запрэжанага ўжо каня, Кураглядаў перасцярог гаспадара і сына-навабранца:

— Па дарозе дурыць не варта. Саскочыў з калёс — ужо дэзерцір і бандыт. Суправаджаючы будзе страляць без папярэджання.

I бацька, і сын не абялілі, не ачарнілі. Моўчкі ішлі да калёс, дзе таптаўся збянтэжаны Мішка. Канечне, успом-ніў сваю ўчарашнюю размову з Кураглядавым і палічыў: якраз з-за яго языка во забіраюць хлопца. Калі ён наблізіўся, паспрабаваў ці то штосьці запытаць, ці то паспачу-ваць, гаспадар раптоўна і рэзка таўхануў яго локцем, што ён ледзь устояў на нагах, але засмяяўся — лісліва, вінавата, як адхлістаны за збродлівасць сабака.

Кураглядаў, бачачы гэта, адчуў: гаспадаровая злосць не так на гэтага маладога шкодлівага блазнюка, як на яго, старшыню сельсавета. Таму ён падспешыў, каб Грыгарцэвічы хутчэй развітваліся, каб бацька з малодшым сынам ад'язджалі — каб хутчэй збыць са сваіх рук вялікую турботу і перакласці яе на плечы Навумен-кава, а пазней — на ваенкамат. Калі ўрэшце тыя аддаліліся, нібы атрос рукі і з палёгкай, рассмакавана пасля чаркі гарэлкі ўсміхнуўся заплаканай гаспадыні:

— Ну што, мамаша? Хопіць слёз, варта было б яшчэ ўзяць па адной кроплі, каб вашы шчасліва дабраліся ў горад. Добра ў вас тут кажуць: «Госць выпіць рад, калі гаспадар дасць прыклад!»

Тая, разгубленая, сумная, можа, паслухала б, запрасіла ў хату і знайшла б яшчэ адну пляшку чыстай і моцнай самагонкі, але старэйшы яе хмурны сын рэзка кінуў:

— Якая п'янка, калі і ў вас, і ў нас наперадзе рабочы дзень?

«Ну, сволач! Пачакай!» — Кураглядаў, як свечка, загарэўся ад такой своеасаблівай запаленай запалкі. Зву-зіў вочы, апаліў позіркам, але ўголас буркнуў: