Выбрать главу

— Я жартую. — I Мішку строга: — Паехалі.

Доўгі час, седзячы побач з Клопікавым, утаймоўваў гнеўнае пачуццё да непачцівага маладога хутаранца, думаючы, якую помсту яму прыдумаць.

«Калі ты так да мяне, то нашкрзбаю цыдулу на твай-го татулю Мірзоеву!»

Потым, збаўляючыся ад прыкрасці, зларадна пацешыўся з Мішкі:

— А не любяць, друг, цябе аднавяскоўцы! Ну, што скоса глядзяць на мяне, ясна: я — чужынец, у некаторай ступені заваёўнік, начальства. Начальства нідзе не любяць. А вось чаму так ненавідзяць цябе, га?

— Я ж казаў ужо, не любяць за тое, што я з вамі, — адказаў той. — Усе лічаць, што якраз я ўдаў тых, хто хаваўся і не ішоў у войска.

— Што ж, яны разважаюць дыялектычна. Без цябе мы іх не злавілі б.

Мішка замаўчаў.

Кураглядаў не паспачуваў яму, павучыў:

— Чорт з імі. Не любяць цябе — і ты не любі, не шкадуй, хоць і свае. Будзь з намі, дык выйграеш… Рана-позна мы гэтай шарачковай шляхце зломім рогі, выб'ем пыху, важнасць, змусім кланяцца нам… Панове, пшэкі, такую вашу! Мужыкі мужыкамі, а нос дзяруць! Пачакайце, будзе не тое, што вы хочаце, а тое, што мы зробім! Пакажам яшчэ калхозную жысць — хопіць, панімаеш, бліны на два бакі маслам мазаць!..

Ён бурчэў; маўчаў не толькі Мішка, але і Клопікаў. Верны, адданы ўладзе і яму ягоны фінагент быў цяпер чагосьці маркотны — здаецца, таіў, перамагаў штосьці цяжкое ў душы. Зрэшты, чалавечая душа — цемень. Гаварыць-то гаворыць як трэба, збірае падаткі, хоча дага-дзіць і спадабацца, але, можа, яшчэ з перажыткамі, не да канца непахісны і цвёрды: усё ж з гэтага краю, каб іншая доля, мог бы быць гэткі самы хутаранец…

На паўдарозе да вёскі сустрэлі чалавека. Маладую жанчыну. Марысю Грыгарцэвіч. У спрытных, відаць, польскіх альбо нямецкіх боціках (не, іх зрабіў рубяжэвіцкі шавец), у караткаватай, трошкі ніжэй каленяў, спадніцы, у чорным прыталеным паўсачку і з'еханай ледзь не на патыліцу хустцы, хораша расчырванелая пры шпаркай хадзе. Мусіць, спяшалася да сваякоў, дзе толькі што былі яны.

Калі меліся параўняцца, яна хуценька абсунула хустку ледзь не на лоб, збочыла і, толькі на міг кінуўшы на іх позірк ды павітаўшыся, прашмыгнула паўз іх (шэпчучы сама сабе: «Соль вам у вочы, дзяркач у зубы, а таўкач пад бокі!»).

— Спакуса, Лукіч? — злавіўшы яго пажадны позірк, пасміхнуўся Клопікаў. Ведае яго слабінку да жанчын. А калі ўбачыў яго незадаволеныя вочы, нібы апраўдаўся: — Спакуса, і вялікая! Трэба ж, каб бог даў такое хараство простай сялянцы! Ён не адказаў, ледзь стрываў, каб не азірнуцца.

— Спрытная казуля! — усё цмокаў Клопікаў. — Але… Веруючая, адвалюбка. Не ўломіш, каб і захацеў.

— Што праўда, то праўда, — усё чуючы, згадзіўся Мішка. — За сваім Сцяпанам як нітка за іголкай.

«Сапраўды красуня! — пазайздросціў Кураглядаў. — I дастаюцца яны чорт ведае каму, а не табе…»

Аж здзівіўся: не ксёндз, пазнаў ужо жанчыну і не ад-ну, нямала чаго інтымнага ўжо ведае, але вось уяўленне малюе, што гэтая Марыся — іншая, адмысловая, і з ёй было б усё іначай, тое, што можа толькі даць сувязь з жаданай жанчынай. Яе, здаецца, нават кахаў бы, а не толькі браў бы, як, да слова, бярэ Валянціну. Хоць, калі падумаць добра, не зразумееш, што такое гэтае каханне — тое, сапраўднае, пра якое ў кніжках пішуць. Што да яго, дык ён нікога яшчэ не кахаў, толькі таго-сяго хацеў, чапляўся, як кажуць, да дзесяці — тры грэбліва адыхо-дзілі ці ў лыч смалялі, тры хіхікалі і гатовыя былі саступіць, а астатнія паддаваліся. Паволі ён па позірку ўжо, усмешцы і па адным дотыку пазнаваў: згодзіцца альбо не згодзіцца быць з ім, браў-хапаў, што трапляла пад руку, пакуль на перадапошняй працы не залавілі, як кажуць, на гарачым. Пасля гэтага, атрымаўшы строгую вымову і мусіўшы паехаць у гэтыя прыпушчанскія Янкавіны, кляўся сабе «болей не гарэць па інтымнай лініі», абыходзіць за вярсту гэтае спакуслівае і небяспечнае жаночае племя, але… цяжка адолець матухну-прыроду і адмысловы голад…

«Дыялектыка і, можа, вышэйшая… — падумаў цяпер сам сабе. — Уцеха, радасць і вялікае няшчасце ад гэ-тых жанчын! Колькі з-за іх чаго загублена! Якія светлыя галовы прапалі!»

6

Сцяпан, як толькі заставаўся ў хаце адзін, даставаў з шафы невялікую бліскучую жалезную, падораную яму вайскоўцамі скрыначку, здымаў вечка — у скрыначцы ляжалі дарагія сямейныя рэліквіі і патрэбныя дакумен-ты: пярсцёнкі і крыжыкі, бацькавы вайсковыя ўзна-гароды, метрыкі і квітанцыі за аддадзеныя пастаўкі, па-перка ад былога высокага партызанскага начальства, што ён, Сцяпан, «оказывал содействне партнзанам в борьбе протнв немецко-фапгастскнх захватчнков». Звер-ху ўсё гэта накрывалі новенькія і гладзенькія цвёрдыя вокладачкі — іхнія з Марысяй візы на выезд у Польшчу.