Выбрать главу

Пазней, калі прынёс у хату абярэмак дроў, убачыў: Марысі няма дома. Раней, калі яна выходзіла ў вёску, быў спакойны, а вось цяпер — не, у сэрца нібы кальнула стрэмка.

— Заседзелася недзе ваша маладая… — быццам вінавата сказала маці, гадамі яшчэ не старая (ёй было соракпяць гадоў, ён, Сцяпан, яе старэйшы сын), але на выгляд зусім пажылая ўжо жанчына: знясільваючая праца, чацвёра дзяцей, смерць мужа ў раннім веку, блакада і прымусовы вываз на нямецкія землі паклалі свой цяжкі адбітак.

Ён нічога не адказаў, пачаў накладаць дровы: спачатку тут, на кухні, у пліце, а пасля ў другой палавіне хаты — у стаяку. Сын — худзенькі, але пруткі, падобны і на яго, светлавалосага бацьку, і на смуглаватую маці — таптаўся побач, то намагаючыся ўхапіць паленца, то спрабуючы ўсесціся на рукі, а гаспадыня ў гэты час пачала даставаць з новай, але добра варкай печы цяжкія чорныя саганы. Што да Марысі, дык яна вярнулася дадому, калі ён з сынам на каленях сядзеў каля палаючага стаяка і задуменна пазіраў на агонь, а маці насыпала дробную бульбу ў памытыя саганы — на заўтрашні дзень.

— Загулялася… — Марыся яшчэ з парога замітусілася і кінулася да свекрыві перахапіць яе работу.

«Загулялася! — новая стрэмка цяла Сцяпанава сэрца. — Дзе? I з кім?»

ГІазней, калі пад столлю з шырокіх габляваных дошак і моцвых кантовых бэлек свяціла падвешаная на дроце лямпа, а на стале цёпла і смачна пахла ў глінянай місцы неабіраная звараная бульба, вабіў агурочны расол, запраўлены звараным яйкам, цыбуляй і смятанай, Сцяпан моўчкі сцізорыкам абіраў лушпінне — сабе і для сына, а заадно касіў позірк на жонку. Тая, вярнуўшыся з цёмнага ўжо двара і борздка скінуўшы ватовачку і хустку, вось цяпер мыла рукі над мядніцай. А калі выпрасталася, пачала гарэзна ўглядацца ва ўмураванае ў печ люстэрачка, папраўляць грэбенем чарнявыя валасы, пасміхацца сама сабе, у яго ад любасці і болю ажно зайшлася душа: якая ўсё ж вабная яна! Мае дваццаць адзін год, сярэдняга росту, пакруглелая пасля родаў — усе яе дзявочыя сукенкі, як вось і гэтая сіняя з белым гарошкам, ужо цеснаватыя, да трэску на швах напінаюцца на ладных клубах і на высокіх грудзях, і ад яе хочаш ці не хочаш, але не адвядзеш зачараваныя вочы. А яшчэ гэты падзёрзку загнуты носік на круглаватым твары, чарнявыя вочы і пышныя валасы!.. Не дзіва, што ўпадабалася таму памаўзліўцу!

Марыся, калі падабрала пад белую хустку валасы і села насупраць за стол, адразу ж перахапіла яго позірк — здаецца, і цяпер ясна, аддана, з любоўю, а ён, прыгнечаны прыкрым настроем, адводзіў вочы, моўчкі еў, але які ні быў згаладалы, а вялікага смаку сёння не адчуваў. Марыся, мусіць, душой учула вір ягоных спрэчных пачуццяў, узбудзілася: колькі разоў то недарэчы смяяла-ся, гаварыла абы-што, а то замаўкала з недаўменнем, гарэла ад чырвані, а пазней, калі папілі падсалоджанага сахарынаю ліповага і малінавага настою, кінулася прыбіраць са стала, мыць пасуду.

Сцяпан жа, дагледзеўшы агонь у стаяку і зачыніўшы ўюшку, не запаліў тут, у «белай хаце», свечку, хуценька распрануўся і шуснуў пад стылаватую коўдру, жадаючы, каб Марыся сёння легла не з ім, а з сынам — бывала, калі той прычэпліваўся, Марыся брала яго сюды, у гэты пакой, і клалася з ім на асобным, бліжэйшым да стаяка і дзвярэй, ложку. Ды па ім не выйшла: Юзік, як чуў, падаўся спаць з бабуляй (тая, відаць, зразумела, што ён, Сцяпан, насупіўся за штосьці на Марысю, маўчала ўвесь вечар альбо загаворвала зусім пра іншае, а цяпер настой-ліва прасіла малога застацца з ёю на печы: «Я ж адна, Юзічак, баюся спаць»). Марыся, прыбраўшы на кухні і патушыўшы святло, прыйшла сюды.

Як і кожны вечар, Марыся пачала рыхтавацца да свайго звьгчайнага і ў той жа час непаўторнага рытуалу перад сном. Звычайна яна садзілася на край пасцелі, спіной да яго, сцягвала сукенку, вабна святлеючыся ў змроку, а пасля здымала бялізну і, калі было не зусім цёмна, гарэзна і лёгка кідала скінутае яму на твар, хуценька расшпільвала на спіне станік і, падтрымліваючы яго локцямі, хаваючы грудзі, намагалася выхапіць з-пад падушкі доўгую начную кашулю, апусціць станік і нацягнуць яе на сябе. Ён звычайна з узбуджэннем чакаў якраз гэтых хвілін і ў міг, калі яна ўздымала рукі ды цэліла трапіць галавой у выраз кашулі, хапаў яе, пруткую, дужую, і паміж імі пачыналася сапраўдная барацьба. Урэшце Марыся скаралася, выпускала з рук кашулю, і яны, задыханыя, запалымнелыя, прытульва-ліся і заміралі ў доўгім слодычным пацалунку… Пра гэта пасля яны ніколі не гаварылі, яно было іхняй таямніцай, кожны насіў яе пры сабе, але ўсё гэта, зда-ецца, вельмі маладое, гуллівае і не зусім сур'ёзнае, моцна яднала іх, а па-другое, заўсёды было і чымсьці новым, патрэбным, як многае дзіўнаватае ў іхнім узросце.