Выбрать главу

Сёння Марыся таксама апусцілася на край; неўзабаве паказала свае гладкія плечы, хвалюючы раўчук на спі-не, які вось хораша закрылі апушчаныя цёмныя валасы. Але, цяпер не чуючы ягонага адмыслова затоенага ды-хання, напружанасці для рыўка, Марыся нібы здзівілася — заціснула локцямі станік і азірнулася. Бачачы, што ён ляжыць зусім нерухома, бадай, упершыню за сумеснае жыццё не заспяшалася хаваць сваё спрытнае і прыгожае цела, нырнула пад коўдру і прытулілася.

— Які цёпленькі! — шчасліва прашаптала і, ужо ўражаная яго стрыманасцю: — Ты стаміўся? Хапаў, падымаў за сябе і за дзядзьку?

— Стаміўся, — нехаця, абы не маўчаць, буркнуў ён. Маючы яшчэ толькі дваццаць тры гады, не малую мужчынскую сілу, ён, лічы, не ведаў добра, што гэта такое — стома ад работы.

Каб была старэйшая — калі не з адпалымнелай, то ўжо з прыціхлай душой альбо мела спакайнейшы характар, — дык Марыся, як і кожная крыўдлівая жанчына, раптоўна пахаладнела б, насупілася, але…

— Мы зараз прагонім тваю стому… — Загарэзнічала яна, дала волю рукам, а заадно прыпала да ягоных вуснаў. Такое дазволіла сабе толькі сам-насам і пад начным полагам.

Сцяпан, як ні стрымліваўся, толькі дзеля прыліку ад-казваючы на пяшчоты, пачаў паволі супакойвацца, дабрэць, праганяць прэч рэўнасць і злосць, нават падакараў сябе: ну і дурань! Не, не можа яго Марыся ад-цурацца, падпусціць да сябе чужога мужчыну, тым болей гэткага нягодніка, як Кураглядаў, кахае і шануе толькі яго, мужа. А калі разлагодзіўся, дык не мог ужо быць абыякавы да жончыных ласак — узбудзіўся, а потым імгненна нібы ўспыхнуў агнём.

Некалі, калі толькі пажаніліся і пачалі жыць як муж ды жонка, абое доўгі час былі сарамлівыя, няўклюдныя, дык такія незвычайныя хвіліны, як цяпер, вельмі ўзбуджалі, але не заўсёды прыносілі вялікую радасць, часамі нават наадварот — расчараванне, сорам і пакуты, нават крыўду адно на аднаго. Цяпер, калі былі ўжо сталейшыя сямейнікі, калі Марыся пасля родаў адчула сама і ведала, як паказаць яму сваю жаноцкасць, было іначай. Ця-пер яны разумелі, адчувалі адно аднаго без слоў — па ад-мысловай усмешцы, па пяшчотных дотыках, па пацалунках. Так вось і ў гэтыя хвіліны. Спачатку ні ён, ні яна, задыхаючыся, не маглі вымавіць слова ці паўслова, толькі трымцелі, але пазней, калі гэтае трымценне пачало ўтаймоўвацца, успламяніла кожную жылачку, і душа душы, цела целу пачалі спяваць адну пяшчотную песню, першай, як і раней, здолела ціха выдыхнуць Марыся:

— Сцяпанка, міленькі мой, залаценькі…

Ён слухаў, нібы нейкі голас здалёку, яшчэ далікатней лашчыў яе, на ўсю глыбіню душы радуючыся, колькі чаго цудоўнага можа даваць маці-прырода.

Пасля яны спачатку побач, а потым крыху воддаль ляжалі змораныя, але шчаслівыя, з нейкім новым акрыленым усведамленнем гэтага цяжкога, але мілага свету.

— Я цябе вельмі люблю, Сцяпанка, — прашаптала Марыся, узяла яго руку і прытуліла да сваёй гарачай шчакі.

— I я, — скупа, але з радасцю адказаў ён.

— Я з табой такая шчаслівая, што часамі ўжо баюся…

— Не трэба, — папрасіў ён, ведаючы, што часамі трэба быць вельмі асцярожным і са сваімі патаемнымі думкамі, і са сваім словам, каб самому не наклікаць на сябе бяды. — Маўчы.

— Маўчу, — прашаптала са згодаю.

Заціхла, перажываючы ўжо новую ўцеху: ён моўчкі, дзякуючы, пачаў лашчыць яе валасы, шыю, пруткія грудзі. Калі ж яго рука паслабела, а рухі замарудзіліся — значыць, ён пачынаў драмаць, яна ўзяла яго руку, сама знайшла ёй месца: ён любіць засынаць, калі расслаблена, але ўладна, як муж, як гаспадар, пакладзе яе, цёплую, з пульсуючымі жылачкамі на пальцах, на яе малады, тугі жывот.