Выбрать главу

«А што, — пачаў ужо думаць часамі, — можа, шмыгнуць ад Марусі? Нялюбая, бесталковая. Не бог, а прыкры выпадак яе за жонку даў. Зашыюся тут — хто знойдзе? Можна ж і прозвішча памяняць, тутэйшай гамонцы навучыцца».

Якраз добрую дзеўку нагледзеў — адна ў заможных, але хваравітых бацькоў, багатая на цела і не брыдкая. Праўда, спачатку гэтая панна Ванда цуралася, як чорт крыжа, а потым, калі ўюном пачаў каля яе пакручвацца, пусціў у ход усё сваё красамоўства, пакрыху асвойталася, а праз яшчэ нейкі час сказала: «Вазьму ў прымы, калі ў каталіцкую веру пяройдзеш».

Хто ведае, як павярнуўся б мой лёс далей, можа, і я стаў бы паўпшэкам, каб не падзеі зімы сорак другога. Зайшлі раз уночы ў Заброддзе людзі з лесу… Хлопцы з Вялікай зямлі, строгія, суровыя, да трох не гавары… Пайшоў з імі з цёплай хаты ў халодны лес… Папрадаваў нямала дрыжыкаў… Трос, як грушу, асабіст… Напачат-ку мяне, як і тых, што прыжаніліся ўжо, выпрабоўвалі, пры атрадзе трымалі, вока з нас не спускалі, але пазней, калі лёс звёў з закінутым сюды земляком, Уладаровым, пачалі на гаспадарчыя аперацыі пасылаць, а яшчэ пазней — у разведку, на чыгунку альбо ў засады. Як мог за-ваёўваў давер. На ражон не лез, бярог галаву, але і не філоніў. Дык і ў людзі выбіўся. Камандзірам узвода стаў, у партыю ўступіў, ордэн і некалькі медалёў атрымаў.

У блакаду Заброддзе спалілі, а людзей (маю «нарачоную» таксама) вывезлі ў Германію. Пасля вайны многія вярнуліся адтуль дадому, а Ванда, выйшаўшы замуж за паляка, падалася ў Польшчу.

Пасля вызвалення была не толькі радасць, але і былі вялікія турботы ды хваляванні. Каму трэба было ўлівацца ў армію і ісці на Захад з баямі (бывала, былых парты-зан, «тых, што прасядзелі вайну пад бабскімі спадніца-мі», гналі ў адкрыты бой, і яны гінулі дзесяткамі ды сот-нямі), каму можна было трапіць «у лік партыйнага і савецкага актыву», застацца тут. Сказаць па праўдзе, не было вялікага рвення ісці на фронт, можа, у першым адкрытым баі злажыць галаву, а хацелася мірнага жыц-ця, далей ад перадавой, снарадаў і куль. Калі б не Ула-дароў, дык… Зямляк, які застаўся тут за першага сакратара райкома партыі, пачаў, як кажуць, падбіраць сабе каманду. Канечне, са сваіх найбольш давераных людзей. Спачатку ён як след уладкаваў самых блізкіх: да слова, яго начальнік штаба, маёр Сысункоў, стаў начальнікам міліцыі, былы зампаліт Працэнка — загадчыкам райана, асабіст Ламідзе — пракурорам, рэдактар нашай газеты Фрайзман — рэдактарам раёнкі, урач Буракоў — галоўурачом райбальніцы. Праўда, начальніка асобага аддзела забралі, а замест яго прыслалі новага. Ну, а што да вас, рангам ці дзвюма-трыма ступенямі ніжэй, то Уладароў усіх прасеяў: мяне, да слова, назначыў дырэктарам мясакамбіыаціка, а іншых паслаў у вёскі дырэктарамі школ, у сельсаветы.

Стаў я, значыць, гарадскі жыхар. Першым чынам знайшоў сабе добрую кватэру, дзе пры немцах жыў нейкі важны цывільны чын, начальнік па зямельвых справах, справіў належнае адзенне — афіцэрскі мундзір і дыяганалевае сіняе галіфэ, фуражку, а заадно набыў і афіцэрскую сумку-планшэт, плашч-накідку. Які ж ты кіраўнік, калі ніякай саліднасці не маеш?! Да ўсяго пачаў суровы выгляд і тон размовы выпрацоўваць. Вучыўся вельмі не размусольваць, а кідаць камандныя рэплікі. Майстры, забойшчыкі мясакамбіната, кліенты, праўда, як гаварылі мне мае давераныя людзі, пасміхоўваліся за вочы, але перада мной у струнку выцягваліся. Адмыўся, адкарміўся — чысты, гладкі стаў. Ды чаму было не паправіцца? Мясакамбінат ёсць мясакамбінат, тут не тая ўстанова, дзе бушуюць сходы, нарады, крык, лаянка і нервы, тут — свежанінка, кілбаскі, рулецік, грудзінка — што хочаш… Было, прывядзе ці прывязе хто што-небудзь здаць з жывёлы і хоча ўтарпачыць лепшым гатункам, дык спачатку да мяне ідзе. I не з пустымі рукамі. А я… Жывы чалавек. Быў не супраць з чалавекам паразуменне знайсці… Жыві, брат, і жыць хочацца, па-збавіўшыся ад холаду і голаду. Ясна, кабінет сабе добры зладзіў, у прыёмнай рыжую красуню Святлану пасадзіў. Каб яна не толькі друкавала патрэбнае, але і кліентаў «перабірала», прыносіла мне паперы на подпіс у масіўнай скураной папцы.

Бывала, прыму наведвальнікаў, дам ЦУ падначаленым, пазваню па тэлефоне і пагавару са сваімі сябрамі, калегамі па наменклатуры, а пасля выйду ў прыёмную. А там яна, рыжулька, сядзіць за машынкаю, у люстэрачку свой харошы тварык разглядвае ці пазногцікі наж-дачком падпілоўвае. Шыкоўныя рыжыя валасы па паясніцу, поўныя шчочкі, пакатыя плечы, не высокія, але тугія грудзі пад беленькай блузкай з кароткімі рукава-мі — дых займае! Сяду каля яе на край стала, усміхнуся і кудзеркі яе валасоў каля вушэй сабе на палец нагортваю: