«Не. Нічога не было».
«Ганьба!»
«Зразумейце мяне, — прашу, — не карайце строга».
Карацей, у партыі пакінулі, кар'еру мне не зглумілі, далі шанец на будучыню, але ўляпілі ў тым годзе ўжо другую вымову (на гэты раз з занясеннем ва ўліковую картку) і пастанавілі «вызваліць па меры магчымасці з пасады, што займае». Вызвалілі. Праз нейкі час паслалі старшынёй сельсавета ў Янкавіны».
13
Вось ужо і горад з даволі дзіўнай назвай Вянкі. На са-май справе, канечне, гэта ніякі не горад, у ім толькі не-калькі цагляных будынкаў (касцёл, царква, пяць ці шэсць былых царскіх і польскіх аднапавярховых дамоў), з тысячу насельнікаў, а астатняе ўсё тут местачко-вае: брук, абкладзены плітамі-крыважнякамі, студні-будкі, драўляныя платы, гародчыкі і сады, старыя хаты на высокіх каменных падмурках.
У драўляв: ых дамах не толькі жывуць людзі (вянчане ці вянкоўцы), але і ў многіх з іх — розныя канторкі, базы, магазіны, пошта, сталоўка і «Чайная» (забягалаўка), у мураваных — райком і выканком, школа, раённы Дом культуры, «турма» (турма — па-мясцоваму, а так гэта толькі КПЗ) з міліцыяй і яшчэ адна салідная ды па-важаная ўстанова — рэстаран. Амаль на ўсіх дзяржаўных будынках — лозунгі, «Слава партнн Леннна-Сталнна!», «Сталнн — вождь всех народов!», «Да здравствует Советская власть — самая демократическая и гуманная в мире!» Драўляныя і цагляныя пабудовы старыя, але дагледжаныя. Прыстойна, чыста нават на невялікім рынку, куды па нядзелях і па тутэйшых фэстах з'язджаюцца навакольныя, прываложанскія, прыстаўбцоўскія, прыракаўскія і нават прымінскія сяляне, што прадаюць жывёлу, садавіну і агародніну, бульбу, мёд, нямецкае адзенне і гарэлку з-пад крыса, а таксама купляюць тое, што ім трэба. Карацей, Вянкі — звычайнае былое заходнебеларускае правінцыяльнае мястэчка, што цяпер па волі лёсу стала раёнам, адпаведна і горадам. Без якіх-небудзь значных завода і фабрыкі, толькі з ганчарняй, пякарняй і мясакамбінатам, дзе яшчэ летась цараваў ён, Кураглядаў.
Каля агароджы з цагляных тумбаў і жалезнага, завостранага наверсе частаколу самай высокай у гарадку будыніны — цёмна-чырвонай камяніцы з чырвоным і чырвона-зялёным сцягамі — стаяла ўжо нямала брычак, калёс з сенам ці навязаных асядланых коней, нямецкіх веласіпедаў і пару матацыклаў. Купкамі стаялі фурманы — яны, як і іхнія начальнікі, ужо ведалі адзін адна-го, таварышкавалі, а калі трэба, дык і хаўруснічалі. Хутка, калі навязаў Ваську і даў яму сена, да іх далучыўся і яго вознік Мішка.
— Чакай, нікуды не адлучайся, — адыходзячы, наказаў яму Кураглядаў, ведаючы, што той любіць шмыгнуць ці да знаёмых, ці ў «Чайную», дзе можна здабыць не толькі чай. Не ў прыклад іншым янкавінскім мужчынам Мішка любіць не тое што падвесяліцца, а без меры нажлукціцца. Сам нядаўна чуў (праз акно), як той каля сельсавецкай сцяны хваліўся аднавяскоўцам, што неяк узімку са знаёмым «пальнулі» ў «Чайной» па дзве пляшкі «чырванаватага віна» і здзівіліся, што «акаселі»: як выявілі потым, яны «зафуфырылі» не віно, а па дзве пляшкі «Зуброўкі». Маніў хвалько: па-першае, дзве пляшкі «Зуброўкі» не адужае (ён, Кураглядаў, дзебялейшы, але ад такой нормы пачынае хістацца альбо, як кажуць у Янкавінах, ганяць гусей), а па-другое, «Зуброўку» ў Вянках даюць не абы-дзе і не ўсім, а толькі ў «бакоўцы» рэстарана для «партыўнага і савецкага актыву». Мог і ад звычайнага яблычнага віна ўпіцца.
— Ну што вы! — запэўніў цяпер Мішка. — Ніякіх адлучак!
— Глядзі, абармот!
Перасцярогшы свайго жулікаватага фурмана, Кура-глядаў важна, набіраючыся і нейкай вышэйшай ура-чыстасці, і трывогі, ад якой халаднела душа і часцей білася сэрца, закрочыў у райком. Да яго вяла старая, досыць шырокая асфальтаваная паўплошча, абсаджа-ная ружамі (цяпер ужо ненакрытымі, але яшчэ з голымі, з пачарнелымі за зіму вяршкамі), а за імі былі ўсыпаныя торфам кветнікі.
За масіўнымі дзвярыма (узбоч — райкомаўскія і рай-выканкомаўскія шыльды), каля масіўнага дубовага ста-ла з тэлефонам, як і заўсёды, сустрэў паджылы бледны міліцыянерстаршына. Знаёмыя гады два ўжо, па-за райкомам не раз перакідваліся словам-другім пра жыццё-быццё, але тут, у гэтай будыніне, той нібы не ведае нікога. Вось і цяпер, казырнуўшы на прывітанне, за-патрабаваў:
— Вашы дакументы!
Як і належыць, ён падаў партбілет — старшына раз-гарнуў, зірнуў на фотаздымак, на старонку, дзе была адзнака пра заплачаныя партузносы, нагнуўся, апусціў вочы на лісток, што ляжаў каля тэлефона, знайшоў яго дрозвішча, зноў казырнуў:
— Калі ласка. Праходзьце.
Абы-хто і абы-калі да Уладарова не трапіць. Той тут як князь у замку. Гаспадар раёна. «Першы», як яны яго называюць.