Выбрать главу

На трэцім паверсе, дзе быў райком, стаяў гул — як і заўсёды, прыехаўшы раней і адзначыўшыся ў прыёмнай, старшыні сельсаветаў збіраліся ў адным і ў другім канцах калідора купкамі, расказвалі навіны альбо «травілі» анекдоты, рагаталі ды заўзята курылі, з'ядна-ныя не толькі нядаўнім мінулым, але і цяперашняй ад-ной работай, аднымі турботамі, а таксама невядомымі простым смяротным сакрэтамі. Праўда, бывае, гэтая спаянасць калі не дае трэшчыну, то не мае моцы, калі ка-госьці з іх пачнуць чубіць на бюро. Тады не толькі той-сёй, але і амаль усе могуць змаўчаць, маўкліва дазволіць «таптаць» ахвяру. Часамі бывае крыўдна, што нават сябры не заступаюцца, але, бывае (і не раз), што і ён, Кураглядаў, нібы набіраў у рот вады, калі трэба было падтрымаць каго. Але за гэта не варагавалі, ведаючы, што ніхто не ахаваны ад наганяю і што ён, гэты наганяй, адбываецца за зачыненымі дзвярыма, у сваім асяроддзі. Могуць даць вымову, панізіць, але калі не будзе вялікай пагалоскі пра тваю правіннасць, калі яна «не кідае цень на мясцовую і вышэйшую ўладу, асабіста на кіраўнікоў», дык не прападзеш. Праўда, там, на самым версе, у Маскве, дзе правадыры, штаб, можа, і іншыя законы. Схаваныя не толькі ад простага люду, але і ад іх, службо-вай драбязы. Хіба, да слова, можна разабрацца, чаму многія тыя, хто быў разам з Леніным у падполлі, рабіў рэвалюцыю і выйграў грамадзянскую вайну, пазней «здрадзілі марксізму-ленінізму і сацыялізму», «сталі ворагамі народа»?.. Хоць трэсні, не дапетрыш: чаму яны разбурылі расійскі капітал і хацелі прадаць краіну заходняму? Чаму іх аказалася столькі шмат? Ды сярод сваіх? Чаму яны тапілі адзін аднаго, славілі, уздымалі Сталіна, а самі — здаецца, нават пакорліва — ішлі пад кулі? Як так выйшла, што сярод ленінскай гвардыі ака-заўся толькі адзін з сапраўдным клопатам пра новы лад, пра народ? Як яму аднаму ўдалося звесці столькі змеяў, знайсці сабе верных саратнікаў ужо не з ленінскага гурту, а з навабранцаў? Як не разбярэшся і ў іншым: ска-жам, чаму было столькі незадаволеных Савецкай уладай у дваццатыя і трыццатыя гады (вунь колькі іх пасадзілі) і чаму гэтулькі пайшло служыць немцам? Кажуць, пры царах, што «пілі кроў з люду», наладзілі «турму народаў», не было столькі здраднікаў у войны…

Стоп! Хопіць пытацца нават у самога сябе, спрабаваць думаць і разважаць! Што ёсць — тое ёсць, так усё і трэба. Сталін-пераможца мудра кіруе і вядзе да шчаслівай бу-дучыні. Народ яшчэ болей паверыў яму, нават палюбіў яго за выйграную вайну. А разам са Сталіным узмацні-лася і партыя. Таму і трэба цяпер, калі хочаш быць на паверхні, абедзвюма рукамі трымацца за партбілет. Без яго ты нічога не даб'ешся. I чым далей — тым болей. Камуністы будуць расці і расці ва ўсё большую сілу, браць усё ў свае рукі, жыць заможна, мець усё, што толькі ёсць на свеце. Тое, што тыя, хто мае ўладу, дбалі і будуць дбаць найперш пра сябе, было відаць у вайну, відаць яно і цяпер, пасля вайны. Да слова, як толькі зайшлі ў гэтыя Вянкі, Уладароў адразу ж загадаў «узяць на ўлік усе нямецкія трафеі» і прызначыў іх не для люду, нават не для ўсіх партызанаў, а найперш «для патрэб партыйнага і савецкага актыву». Ім, ніжэйшым па рангу, трапілі толькі крошкі, а вось жменьцы вышэйшых — усяго ўдосталь. Не сакрэт, сам бачыў, будучы неяк раз ва Уладарова, як таму прывозілі дадому харч, адзенне з магазінаў; той і яшчэ некалькі чалавек з раёна ездзяць лячыцца ў ста-лічную паліклініку, адпачываюць у прыморскіх спецса-наторыях. А каб ніхто не бачыў, як яны жывуць па-за работай, іх засланяюць, ахоўваюць высокі плот і міліцыя. Просты люд нічога пра іхняе асабістае не ведае, яны, «ніжэйшае кіруючае звяно», — толькі тое-сёе. Але ўсе з іх маўчаць. Па-першае, плявузгаць пра вышэйшых нельга, а па-другое, кожны жадае сам падняцца па службовай лесвіцы, атрымаць большае. Дык і трэба гава-рыць, рабіць не так, як думае нехта, нават як думаеш сам, а так, як табе кажуць зверху, дабівацца большай лусты вернай службай. Зусім жа невыпадкова ў харак-тарыстыках адна з самых каштоўных ацэнак такая, як «нсполннтельный»… Непаслухмяным, упартым і дзёр-зкім не толькі няма ходу наверх, але іх падбіваюць на ўзлёце… Можа, і з-за ўсяго гэтага просты люд у душы не любіць, нават ненавідзіць усё начальства, хоць амаль заўсёды паддобрываецца і ліслівіць…

Праўда, цяпер вось, гледзячы на гэтых рагатуноў і курцоў на райкомаўскім калідоры, надта не пазнаеш, хто што думае і чаго хоча, усе нібы радыя адзін аднаму, жартуюць, але кожны свае намеры выношвае ў глыбо-кай тайне. Амаль усе ў афіцэрскай форме без пагонаў, у хромавых ботах, распраміліся, папаўнелі пасля лесу, адчулі смак улады.

Убачыўшы яго, насустрач памкнуўся Курлоў — невысокі, куртаты, з капой віхрастых цёмных валасоў на круглай, як качан, галаве і з цёмнымі густымі бровамі. Як і многія з іх, мае чэпкі, пранізлівы «партызанскі» позірк. Можа, каб адразу пазнаць чалавечую душу, можа, са звычкі позіркам абмацаць, чым можна ад цябе пажывіцца. Лепшы сябрук, хаўруснік, але… Заедзе калі, па-сядзіць гадзіну-другую, кульне чарак дзесяць, пойдзе — глядзі, нечага няма: то нажа добрага, то нажніц альбо сякеры.