Выбрать главу

Вітаючыся, Курлоў красамоўна моцна паціснуў руку і падміргнуў — за ўдалы «візіт» у прудскі магазін.

— Што за нарада сёння? — Кураглядаў адразу настроіў яго на дзелавы лад.

— Пра новыя нарыхтоўкі, — адразу пасур'ёзнеў той.

— Чаго?

— Пасяўнога матэрыялу.

— Якога?

— Бульбы.

— А дзе яе ўзяць?

— Гаспадар зараз падкажа… — усміхнуўся Курлоў. — Ён усё ведае, нам застанецца толькі выканаць яго заданне.

— Товарищи! — прагучаў знаёмы голас сакратаркі-машыністкі Валянціны Мікалаеўны. — Пожалуйста, в кабинет к первому секретарю.

Гул на калідоры тут жа ўлёгся; курцы пачалі кідаць недакуркі ў драцяныя, абкладзеныя з сярэдзіны кардонам вёдры, зашпільваць па-вайсковаму, папраўляць на сабе гімнасцёркі і мундзіры, нібы нацягваць на твар мас-кі, з якімі яны ўжо не звычайныя людзі, а «ніжэйшае кіруючае звяно». Павалілі ў прасторную прыёмную, дзе вешалкі для іхняй верхняй вопраткі, стол з масіўнай нямецкай машынкай для Валянціны Мікалаеўны (яна заў-сёды з кароткімі валасамі, у чорным прыталеным касцюме, мужчынскай белай кашулі і пад гальштукам, строгая і недаступная), з прыёмнай паціснуліся праз двое дзвярэй у вялізны кабінет, дзе на паркетнай падло-зе агромністы каляровы пакінуты немцамі дыван, на ім — некалькі засланых зялёным аксамітам сталоў і два рады крэсел пад імі, вялікі стол гаспадара з двума тэлефонамі, з папкамі і кадоўбчыкам завостраных алоўкаў. За сталом стаіць высокі, падцягауты светлавалосы Уладароў у новенькай зеленавата-шэрай «сталінцы», над ім — партрэт маладжавага прыгожага Сталіна, на вуснах таго — лагодная ўсмешка, а ў вачах — строгасць. Побач з Уладаровым новая высокая тумба, абцягнутая чырвоным матэрыялам, а на ёй — бюст Леніна ці, лепш сказаць, вялікая белагіпсавая галава, крыху — трохкутнікам — плечукоў і грудзіны, а на ёй вызначаюцца верх штрыфляў і гальштук з вялікім вузлом.

— Здравствуйте, товарищи председатели! — лагодна сказаў на хор іхніх прывітанняў Уладароў. Хоць цяпер голас мяккі, але ўсе ведаюць, што праз хвіліну-другую ён можа быць ужо сталёвы. Уладароў хутка адчуў сябе Першым тут, пачаў адасабляцца і ўзвышацца — кажуць, вельмі любіць, што яго якраз так вазываюць — «Першым».

Кожны са старшынь спрабуе сесці на крэсле каля сця-ны — далей ад стала, дзе ўжо звыкла сядзяць старшыня райвыканкома, капітан Мірзоеў, сакратары райкома і некаторыя загадчыкі аддзелаў, начальнік міліцыі — «кіруючае ядро раёна».

— Якія ўсе маладыя і прыгожыя! — добра ведаючы ўсіх, паблажліва пажартаваў Уладароў, назіраючы, дзе і як усе садзяцца, ды трымаючы меншыя пальцы правай рукі паміж гузікамі фрэнча. Калі гэтак мякка сцеле, дык сёння не будзе даваць наганяй, а пачне азадачваць. Нападзе на кагосьці, падсыпле перцу пад канец нарады, каліпойдзе «рознае» альбо «індывідуальная гутарка» — ахвяра, канечне, яму ўжо вядомая, але ён пакуль што тоіцца пра гэта.

Сярод іх ёсць звычайныя гаваркія людзі і тыя, хто заўсёды хоча трапіць на вочы Уладарову, падхалімы, але цяпер, ужо ведаючы пра блізкі вялікі клопат, ніхто з іх угодліва не загарэзаваў, каб падхапіць жарт Уладарова. Не той выпадак, каб падтакваць, выбіцца ў любімцы.

Уладароў адчуў гэта, адмыслова ўсміхнуўся: хітрыя ўсе вы, чэрці; многія таксама зразумелі яго гэтую ўсмешку, па-свойму адмыслова ўсміхкуліся, чакаючы «азадачвання».

Першы вытрымаў паўзу, каб усе расселіся, «сабралі-ся ў кулак», а потым абапёрся далонямі на свой стол, адразу змяніўся, падзелавеў:

— Таварышы камуністы!

Усе падаставалі з планшэтак блакноты, самапіскі і наструніліся, ведаючы, што Уладароў любіць, калі ўсе сама ўвага, і злуецца, калі хто-небудзь не слухае, перамаўляецца.

— Мы з вамі жывём у няпросты час, — як і заўсёды, пачаў з «палітычнай ацэнкі моманту» (заўтра ў сваіх сельсаветах пачнуць так нарады і яны, старшыні). — Савецкі народ пад мудрым кіраўніцтвам вялікага і геніяльнага Сталіна і нашай слаўнай партыі атрымаў цяжкую выдатную перамогу над лютым ворагам усяго чалавецтва — фашысцкай Германіяй, наладжваецца на мірнае стваральнае жыццё. Праўда, міжнародны імперыялізм спрабуе выкарыстаць нашы часовыя цяжкасці і паставіць нас на калені, палохае новай разбуральнай вайною…