Выбрать главу

— «Не могуць!» — перакрывіў Кураглядаў. — Гэта вы, работнічкі, не можаце як след працаваць з людзьмі! Не толькі зламыснікаў, што зрываюць пастаўку, але і вас трэба аддаваць пад суд! Ці вы думаеце, што гэта ўсё жартачкі? Краіна сама становіцца на ногі пасля цяжкай вайны, краіне патрэбен пасяўны матэрыял, тая ж бульба, а вы разводзіце тут анцімоніі! «Не могуць». Давайце гаварыць праўду: не хочуць аднаасобнікі памагчы. I іменна нам, Савецкай уладзе! СССР! Ці вы гэтага не разумееце?

Усе паапускалі галовы.

— Калі палітычна неадукаваныя альбо няздольныя да адказнай работы, называйце прозвішчы зламыснікаў. Сам займуся імі.

Паразгортвалі свае сшыткі, назвалі прозвішчы тых, хто не здаў сельсавету нормы бульбы. Ён запісаў усіх у свой старшынёўскі блакнот. Пасля, калі адпусціў сваіх людзей, паслаў іх ва ўсе іхнія вёскі, пазваніў участкова-му, Лявонаву: так і гэтак, прыязджай, пужні формай, а калі трэба, дык і зброяй, каб не ўпіраліся, не байкатава-лі такую сур'ёзную акцыю. Той, хітрун, пачаў ухіляц-ца — бачыш, хапае тых, хто не хоча здаць бульбу, і тут, дзе ён жыве, дык вы там, у сваіх Янкавінах, націскайце самі. Дый, гэта, маўляў, не столькі яго клопат, а іхні, сельсавецкі. Ён прыбудзе тады, калі на іх, скажам, бу-дуць кідацца з нажамі альбо з сякерамі, а то зарэжуць ці засякуць каго. Ды ўчэпісты Кураглядаў не адступіў, змусіў-такі заявіцца і сюды. Добра ведаў ужо: аднаасоб-нікі — людзі бітыя, міліцыянера збаяцца болей, чым яго, цывільнага. Форма, кабур ззаду, грозны позірк, суровыя словы, а тым болей што ён можа затрымаць і за-везці ў раён, усё гэта робіць сваё ўражанне. У людскую душу за вайну ўвайшлі боязь і паслухмянасць перад ча-лавекам у форме і са зброяй — нашмат больш, чым перад законам. Часамі ён, гэты закон, толькі дзеля прыліку, на паперы, ніхто на яго не зважае, толькі прыкрываецца ім, а ў жыцці ўсё ідзе па-іншаму, «дзеля партыі, дзеля вышэйшых мэт і інтарэсаў».

Потым, калі лейтэнант Лявонаў прыджгаў на мата-цыкле, Кураглядаў падсеў да яго ў каляску і паехаў з ім да «бунтаўшчыкоў». Услед падаўся Мішка на пустых ка-лёсах.

Усё смялей і смялей бралася вясна: падсох, пабялеў брук, сышла ці спала вада ў канаўках, пакінуўшы на дне вымыты альбо нанесены жоўты пясочак, выпетраліся платы і ствалы дрэў, абкінуліся зялёна-жаўтаватым вэлюмам вербы і падрыхтавалася разгарнуцца і заззяць у адну цёплую ноч пяшчотнай зелянотай лісце на бярозах, зазелянела вялікім дываном аселіца. Жанчыны падмя-таюць двары, вуліцу каля свайго селішча, пасыпаюць жоўтым пяском сцежкі, а каторыя ўжо капаюць рыдлёў-камі зямлю ў гародчыках і садзяць раннія кветкі. У многіх дварах мужчыны ляпаюць сякерамі і малаткамі — хто плазуе, склюдзіць бярвенне, хто сядзіць на зрубе альбо ўжо на страсе новага дома. Усе, канечне, право-дзяць іх цікаўнымі позіркамі — аж да Вікці Навіцкай, ля селішча якой яны вось ткнуліся і запыніліся.

Селішча добрага тут яшчэ не было: ні плота, ні хаты з прыбудовамі і садовых дрэўцаў, тырчэла толькі з зямлі ўдзірванелая зямлянка і побач ляжала груда акоранага, пацямнелага бярвення. На дварэ — старая гаспадыня, Вікціна маці, і трое, адно пад адно, чарнявых дзяцей. Гэ-тыхНавіцкіх, як і многіх у вёсцы, Кураглядаў ведаў найперш па сельсавецкіх дакументах і толькі крыху ў твар, знаючы, што гаспадар летась падарваўся на лузе на міне.

Падышоўшы, Кураглядаў павітаўся і адразу ашала-міў старую:

— Што гэта вы, грамадзянка, байкатуеце важнае дзяржаўнае заданне?

Тая — у старых, пашытых валёнках, доўгай, да зямлі, спадніцы, паўсачку ды ў цёплай хустцы, хоць на дварэ ярка ды цёпла ззяе сонца, сагнутая, з кіёчкам — адхіліла хустку ад вуха.

— Я не чую, чалавек, што вы гаворыце.

— Чаму не здаеце два пуды бульбы? — пракрычаў ёй у вуха.

— А, — пачула тая. — Вы — пра картофлю… Няма яе, чалавек, дык і не здаём.

Бачачы, што з глухаватаю старой мала толку гаварыць, Кураглядаў павярнуўся да большага, гадоў ся-мі, босага хлопчыка ў штоніках з салдацкага зялёнага галіфэ:

— Дзе маці?

— Там, — той матлянуў галавой на зямлянку. «Схавалася», — зразумеў ён.

— Пакліч яе сюды, — загадаў малому.

Той паслухаў яго, вясковага начальніка, адчыніў дзверы ў зямлянку.

— Мамуся! Вас клічуць.

Нават тут, на дварэ, было чуваць, як адтуль, з зямлянкі, на хлопчыка засыкалі. Ён збянтэжана азірнуўся, шчыра гаворачы ўсё вачыма: маці не хоча выходзіць.

Лявонаў дастаў пачак цыгарэт, пачаў марудна выбіраць, а затым мяць цыгарэціну, хукаць на яе — увайшоў, бач, у свае, «вельмі важныя», клопаты; Кураглядаў, адчуваючы, што трэба паказаць уладу, рашуча накіраваўся да зямлянкі, да дзверцаў, абабітых старою дзяружкай.