Выбрать главу

— Вон! — залямантавала. — Засяку!

Чорт ёй, раз'юшанай бабе, верыў, возьме і смаляне кантам па галаве!

— Ты кінь гэта, — ён наструніўся. — Ты ведаеш, што такое напад на службовую асобу, якая выконвае дзяржаўныя абавязкі?!

— Рабаўнікі! — не зважала на яго перасцярогу тая. — Сірот зводзіце са свету!

— Апусці лапату! — закрычаў, але гатовы ў любую хвіліну, як і Мішка, адскочыцца. — Не падыходзь! Іначай арыштуем і складзём акт як на тэрарыстку! Здадзім у энкавэдэ!

— Вязі, садзі, як пасадзілі добрых людзей, Грыгарцэвічаў! — Навіцкая па-вар'яцку была смелая. — Я не баюся турмы. Для мяне няма большай турмы, чым тут!

Але нечакана, ці то адумалася, ці то не асмелілася ўдарыць чалавека, апусціла рыдлёўку і абмякла. Нават больш — адчаілася ад таго, што магла ўчыніць у шале. Аб'язджаючы далоньмі па чаранку, апусцілася долу, заплакала. Аж затрэсліся худыя плечы.

— Божа! Чаму, нашто такія пакуты?! Жылі, усе былі здаровыя, было што абуць і з'есці, а гэта… Хоць жыўцом у магілу кладзіся…

— Масква слязам не верыць, — сказаў цвёрда. — Маеш ці не маеш, а каб два пуды бульбы здалаі Пазыч, украдзі, але здай!

Чула ці не — ён не далытваўся, абышоў і падаўся да вуліцы.

— Стаіш, як… слуп! — накінуўся на Лявонава, які ўжо нервова даставаў з пачка новую цыгарэціну. — Не запыняеш замаху на кіраўніка!

— Баба, удава… — алраўдаўся той. — Плача гэтак…

— А мне напляваць! Мне трэба здаць ад сельсавета не меней пяцьсот пудоў бульбы. Не здам — мала партбілет пакладу ці з пасады пайду, у закратаваным вагоне на лесапавал альбо ў руднік паеду… I табе, гэткаму добранькаму, не паздаровіцца!

— Паверце, людцы добрыя, няма ні бульбіны, — заныла побач старая і, ведаючы, што нічога не пачуе, вяла сваё: — А на дачку не майце зла. Яна добрая, талковая, але ёй цяжка без гаспадара. Яна ж адна і на дзяцей, і на мяне.

Кураглядаў ведаў: гаварыць, спрачацца са старой — пераліваць з пустога ў парожняе, мякчэць, а то і расчульвацца звыш меры. Не толькі ім адным цяжка, усім цяпер нялёгка. Але калі трэба найперш дбаць пра вялікае, дык трэба. Ён адвярнуўся ад жанчыны, закурыў.

— Большыя дзеці ў школу не хадзілі зімой, не было чаго абуць, — зайшла збоку, гула тая. — Лес во гніе, няма каму яго да ладу давесці. Можа, калі абудуюцца людзі, дык паможа хто…

— Куды цяпер паедзем? — зморшчыўся ад жаласнай старой, як ад назойлівай мухі, Лявонаў.

— Ты сваё тут давядзі да канца, — адказаў Кураглядаў.

— Што?

— Што-што! А яшчэ правапарадак! Арыштуй маладзейшую!

— Як? — вылупіў той вочы. — Ці трэба звязвацца з бабаю-ўдавою!

— Хіба не бачыш: уся вёска за намі назірае? Цяпер такі момант, што нельга і бабе даць узяць верх! Над намі, над уладай!

Лявонаў слухаў.

— Завядзі ў сельсавет, складзі пратакол спробы замаху на жыццё старшыні сельсавета, — павучыў Кураглядаў. — Няхай усе ведаюць: за такое будзе суровая кара! Пазвані ў раён: везці туды ці прыстрашыць і адпусціць.

Лявонаў пачухаў патыліцу, зморшчыўся: але, праў-да, трэба ўжыць свае паўнамоцтвы. Падаўся да дзёрзкай гаспадыні гэтага двара. Тая цяпер не агрызалася, не нападала, паслухмяна паднялася і паволі, апусціўшы галаву, паклыпала перад ім. Да зямлянкі, а пасля і да сельсавета.

— Пакліч, Апанас, сведак, — сказаў яму Лявонаў. За аднаго сведку, падумаў ён, будзе верны Мішка.

Яшчэ дваіх гукнуў — найбліжэйшых суседзяў.

Лявонаў павёў «тэрарыстку» ў свой, участкоўскі, пакой, а Кураглядаў падаўся ў свой кабінет з адчуваннем, што сёння ў яго надзвычай важны паядынак з Янкавіна-мі і што гэтую, на першы погляд, побытавую, а на самай справе палітычную сутычку трэба толькі выйграць. Гэты выйгрыш высока ўзвысіць яго, змусіць усіх дрыжэць перад ім. Людзі паважаюць найперш сілу, цвёрдую ўла-ду; іхнія абурэнні, затоены гнеў — дробязі, адмысловы клопат для Мірзоева. Вынюхваць, падслухоўваць і вы-пытваць чужыя думкі і пачуцці, размовы. Каб душыць крамолу ў зародку.

Цярпліва, доўга сядзеў у кабінеце, пакуль Лявонаў, канечне, выцягваў «прызнанне» ад Навіцкай, грозна атакоўваў яе з усіх бакоў, страшыў, дапытваў сведак і пісаў патрэбныя паперы. Там, у тым пакоі, было даволі спакойна; Навіцкая ўжо не крычала, а, як чулася праз няшчыльна зачыненыя дзверы, плака-ла ды, уздрыгваючы, адказвала нешматслоўна Лявонаву.

Можа, праз гадзіну некаторыя сведкі падаліся дадо-му, а да яго сюды зазірнулі Лявонаў і янкавінскі мужчына — здаецца, Емельяновіч ці як яго там. Стары, барада-ты, у паношаным суконным фрэнчы, у такім жа сукон-ным галіфэ, у лапцях. Закамячыў у руках выцвілую брылёўку.