Выбрать главу

— Гавары, дзед, сваё Апанасу Лукічу, — сказаў Лявонаў.

— Гэта я магу даць два пуды картофлі за яе, — прамовіў нясмела селянін. — Праўда, у яе ўжо няма ні картофліны, ні лушпіння.

— Гэта — ваша асабістае дзела, — буркнуў Кураглядаў. — Каму памагаць, а каму — не.

— Адпусціце, таварышок, яе дадому, — папрасіў Емельяновіч. — Хворая, дзеці малыя, старая маці…

— Дык што будзем рабіць, Лукіч? — бачачы, што ён сядзіць нерухома, запытаў Лявонаў, паказаў яму спісаныя лісты паперы. — Пратакол складзены, сведкі падпісаліся. Будзем званіць у міліцыю?

— Пашкадуйце, людцы, няшчасных, — зноў папрасіў стары, прадчуваючы, што з гэтай Навіцкай можа быць тое, што і з дзядзькам ды пляменнікам Грыгарцэвічамі: возьмуць і не выпусцяць. — Ведама, гаротніца, не стрымалася…

— Гэтая гаротніца магла ўлажыць мяне! — хмыкнуў Кураглядаў. — А ў мяне — жонка, дзіця. Прыедуць вось хутка сюды…

— Даруйце ёй, — зноў закамячыў брылёўку стары.

— Ну, калі папросіць выбачэння, — зміласцівіўся ён. Лявонаў падаўся і прывёў сюды заплаканую арыштаваную.

— Прасі, грамадзянка Навіцкая, выбачэння ў таварыша Кураглядава за нанесеную яму знявагу, — сказаў ёй.

Тая прыхінулася да вушака і ўсё яшчэ заходзілася ад плачу, толькі цяпер ціхага, глыбокага, наколькі быў яе боль.

— Прасі, кабета, — павярнуўся да яе Емельяновіч. — Дык адпусцяць дадому, чапаць не будуць.

Тая не прамовіла ні слова.

«Бач! — занелюбіў Кураглядаў. — Голая, галодная, а з норавам!»

— Прасі, Вікцечка!

Тая падняла затуманеныя вочы на свайго блізкага су-седа — канечне, каб той не ратаваў яе, дык зірнула б з нянавісцю, а цяпер — нібы са здзіўленнем: што вы кажа-це, дзядзька?!

— Пакланіся, падумай пра дзяцей…

— Божа! — цяжка, надрыўна вьц мхнула, спрабуючы пераадолець пакуты. — Дзе ты, Божа?!

— Бог табе не паможа, а вось таварыш Кураглядаў выратаваць можа, калі будзеш разумная, — прамовіў Лявонаў. — Дык будзеш прасіць выбачэння ці мне званіць у міліцыю?

— Выбачайце… — выціснула з сябе, уніжаючыся як жанчына, як чалавек, закрыла далоньмі твар, нібы хаваючы гнятлівы сорам.

— Ладна, — задаволіўся Кураглядаў. — Але глядзі! Будзь законапаслушнай, свядомай і не смей гаварыць абы-што, кідацца са зброяй на ўладу! Ідзі!

Тая, зноў загаласіўшы, выйшла з кабінета, з плачам падалася па вёсцы. Емельяновіч моўчкі пакланіўся і ці-ха, задам вымкнуўся на калідор.

— Перамога! — падхапіўся, пацёр рукі задаволены, нават шчаслівы Кураглядаў. — Вялікая наша з табой перамога! Вось так трэба з імі, аднаасобнікамі, паводзіцца! Не міндальнічаць! Вось паглядзіш: у маім сельсавеце ўсе здадуць бульбу! I здаровыя, і калекі, і ўдовы ды сіроты!

— Дык што? — па-змоўніцку ўсміхнуўся Лявонаў. — Частуеш? Са свайго фонду?

— Можна. Хадзем, скажу, каб Франя падавала на стол.

23

З «Хронікі» Апанаса Кураглядава

4. ПЕРШАМАЙ

«Помніцца адзін з пасляваенных Першамаяў у Янкавінах, калі я там быў, так сказаць, мясцовым Калініным. Як і цяпер, перад вачыма: тая святочная раніца, тое не зусім спрыяльнае надвор'е — высь уся ў нізкіх цяжкіх хмарах, з іх крапае дробны халодны дождж, і пад ім нясмела ды няўтульна адчувала сябе яшчэ кволая, маладая зелянота. Вельмі ж была празрыстая і далікатная, нейкая безабаронная.

Помню да дробязі: калі выйшаў з дому на двор, дык мяне аж узяла злосць, нават хацелася памахаць кулаком на неба — парушыць жа, сапсуе яно. свята. У плашч-палатцы, у ботах, я, як янкавінскі правадыр, прайшоўся па вёсцы, хочучы зірнуць, ці вісяць учора вывешаныя чырвоныя і чырвона-зялёныя сцягі — летась хтосьці з нягоднікаў пазламыснічаў: сарваў, заткнуў недзе чырвоныя палотнішчы, зганьбіў транспаранты з ідэйнымі лозунгамі і выкалаў вочы правадырам на партрэтах. Сёле-та не зачапілі нічога, як вісела ўсё, так і вісіць. I на сель-савецкім будынку, і на школьным зрубе. Значыць, заходнікі пачалі ўжо прывыкаць да нашых, савецкіх, атрыбутаў, зразумелі душой і целам, што яны тут ужо навечна, а па-другое, аднаасобнікі і хутаранцы адчулі: закапызішся, заб'еш капытамі — жарты будуць малыя, пойдзеш туды, куды пайшлі ўжо некаторыя занадта разумныя і смелыя…

«Можна дакладваць у раёв: пакрыху, але перавыхоўваюцца… — усцешыўся я тады. — Канечне, пад кіраў-ніцтвам сельсавета — гэта значыць, пад маім…»

На школьнай сцяне, што ад вуліцы, я прышпіліў кнопкамі партрэты членаў Палітбюро, з хвіліну пастаяў, палюбаваўся, якія салідныя ўсе нашы рабоча-сялянскія правадыры, а затым, трымаючы пад пахай яшчэ адзін скрутак партрэтаў, закрочыў назад — да цытадэлі мяс-цовай улады, да сельсавета.