На вуліцы — нідзе амаль нікога. Толькі сям-там хтосьці яе пяройдзе, ідучы да суседа, ці хтосьці бярэ ў калодзежы ваду, нясе яе ў вёдрах. Пахне дымам, што ідзе амаль з кожнага коміна хат і зямлянак, чутны дзі-цячы плач, далекаватае мычэнне — звыклы вясковы антураж. Зарыпелі калёсы, дуга і гужы ў двары таго Емельяновіча, што ратаваў удаву Навіцкую ад арышту, — гаспадар вёз гной на сваё поле. — Гаспадар, — сказаў яму, — сёння ж свята, а ты…
— Калі будзем многа святкаваць, дык застанемся без хлеба і картофлі, — адказаў ён мне.
Несвядомы, як і многія тут, лічыць: ага, раз сёння не нядзеля, будні дзень, то і не свята. Можна працаваць. Не тое, што было некалі ў нашым Ветраве: зранку гуў-звінеў на ўсё наваколле рэпрадуктар, клікаў на ўрачыс-тасць. Амаль усе апраналіся ў лепшае, высыпалі на вуліцу, ішлі да ларкоў, пілі-елі, танцавалі і спявалі пра наша шчаслівае жыццё. А тут… Для заходнікаў Першамай, Вялікі Кастрычнік — не святы, штосьці ўмоўнае, а то і чужое, ім даражэй за ўсё Каляды, Вялікдзень, усякія фэсты. Адным словам, іх моцна трымае касцёл, вера. У касцёл, як заўважыў, ходзяць кожную нядзелю цэлымі вёскамі. Летам мужчыны і жанчыны, дзеці ідуць туды босыя, а туфлі і боты нясуць за плячыма альбо ў руках, летам і ўвосень, калі пачынае спець гародніна і садавіна, калі ёсць масла ці мёд, каля касцёла — вялікі кірмаш. Сюды прыязджаюць нават калекі з Вянкоў, Стоўбцаў і Баранавічаў, прадаюць рознае начынне для веласіпедаў альбо калёс ды плугоў. Што да моладзі, дык яна імкнецца на такое агромністае людское зборышча яшчэ і для та-го, каб нагледзець тут сабе з іншых вёсак спрытную дзяўчыну альбо спраўнага хлопца.
Карацей, я нямала тады думаў, як весці антырэлігійную работу, разбурыць мясцовы стары лад, адвабіць ад касцёла і прыблізіць да сельсавета і клуба. Да слова, з Мішкам крыжы ўночы выварочвалі і звозілі, каплічкі бурылі, на кожным сходзе бэсціў за такую вялікую рэлігійную адурманенасць. Зразумейце, убіваў у галовы, рэлігія — гэта опіум для народа, трэба верыць не ў біб-лейскія, ксяндзоўскія казкі, не ў Езуса, а ў навуковы марксізм-ленінізм, у Леніна-Сталіна, у сацыялізм-камунізм, які яны зробяць раем не на тым свеце, а тут. Не скажу, што я шмат чаго тут дабіўся, але таго-сяго адвярнуў ад рэлігіі, а ўсіх змусіў хадзіць у касцёл радзей і не зусім адкрыта.
Тады, калі я вярнуўся да сельсавета, то там ужо чакалі мяне. Аўталаўка з раёна, каля яе — знаёмы малады каржакаваты шафёр па мянушцы Цыркач, таўставатая, сярэдніх гадоў прадаўшчыца Лёдзя ў куфайцы паверсе белага халата і кругленькі паджылаваты Швавараў — лектар райкома партыі. Аўталаўку ў такія дні прысыла-лі з хітрыкай — каб хоць ёй прывабіць люд да нашага свята. Звычайна прывозілі тое-сёе, як кажуць, з мануфактуры, жалезныя вырабы, напітак, пячэнне, віно.
— Прыбылі на падмацаванне, Лукіч, — падаў мне руку чырвоненькі, зранку падпіты Швавараў.
— Ды бачу, — лагодна ўсміхнуўся я, адчуваючы казытлівы пах свежых булачак і магазіннага адзення, павітаўся з усімі.
— Калі загадаеце пачынаць гандаль? — запытала бойкая прадаўшчыца, саламяная ўдава, несусветная махлярка, любіцелька пакатацца з шафёрамі ды пакачацца ў складзе на мяшках з грузчыкамі. — Цяпер альбо пасля маніфестацыі?
— Пасля, — адказаў я, ведаючы, што янкавінцы, купіўшы што-небудзь, адразу разыдуцца. — Цяпер паказвай тавар.
Прадаўшчыца і шафёр пачалі ўстанаўліваць палатку-парасон, а мы з Піваваравым пайшлі да мяне. Снедаць. Раённае начальства любіць рабіць сваё, а таксама пахваліць цябе толькі на сытны жывот (калі прыедзе які ўпаўнаважаны непітушчы альбо хворы, скажам, на печань ці ныркі, дык бяда, не падступішся да яго, змрочнага і незгаворлівага, закусае, як чмель).
Калі зайшлі, Франя мігам паставіла на стол бліны, патэльню з салам і яйкамі, ну, а я, ясна, бац пляшку гарэлкі на стол. Не вялікая шышка гэты Півавараў, але ўсё ж шышка, няхай лепш будзе задаволены, пахваліць, чым злы на цябе ды зганіць.
Мужчыны мы былі ў сіле, загартаваныя да гарэлкі, уміг дзербалызнулі ўсё. Па позірку Піваварава бачу: мала, яшчэ хоча. Дык яшчэ адну бутэльку белай падаю. Смальнулі. Я добра-такі падпіў, але трымаюся, хораша мыслю і разважаю, не хістаюся, а вось госць звяў, сцюцюрыўся, а калі пачаў ікаць ды дзёўбаць носам, прыйшлося завалачы яго ў лепшы пакой на ка-напу.
Праз гадзіны дзве, калі сабралася ладна люду каля аўталаўкі, прыйшлі дзеці ў чырвоных гальштуках, з горнам і бубнам, буджу яго. Храпе як пшаніцу прадаўшы. Дык я бутэлечку нашатыру яму пад нос. Зацягнуў-ся, а потым зачмыхаў і падхапіўся, лыпае няўцямна вачыма.