— Схапілі па даносе старшыні нашага сельсавета. Кураглядава.
— Праверым, — прамовіў той, а пасля, затрымліваю-чы позірк на яго ўсё яшчэ мокрых портках, зміласцівіў-ся: — Дайце, хлопцы, яму сухую апратку. I шклянку самагнёту падайце. Праўду кажа — падумаем, як выратаваць, ілжэ — расстраляем.
25
— Не маніў, прыяцель, — сказаў яму праз некалькі дзён ужо ў цёплай зямлянцы Хамічонак. — Мае людзі пабылі ў тваіх Янкавінах і пачулі: сапраўды, цябе шукаюць органы. У тваёй хаце і ў доме твайго дзядзькі — засада…
Сцяпан нічога не адказаў, прыгнечана маўчаў. Ну-дзіўся гэтыя дні не меней, чым у зняволенні ў Вянках. Не піў, не гуляў у карты, як іншыя, мала еў і не мог спаць.
— Так што, прыяцель, табе няма дзе дзецца, апроч нас… Ну, самае вялікае можаш стаць дзіком-адзінцом. Дадому альбо ў раён не патыкайся: адразу схопяць і паставяць да сцяны…
«Божа мой! — не мог устояць супраць адчаю. — Да чаго давялі! Да зладзеяў і бандзюг!»
— Ну, а дзядзькі твайго, канечне, ужо няма, — прамовіў Хамічонак. — Пальнулі з рэвальвера ў патыліцу і засыпалі зямлёй у адной, як кажуць, брацкай магіле… Чулі і бачылі, як гэта робяць…
Тут, у зямлянцы, схаваўшыся ад дажджу, было не-калькі чалавек: рашучы і смелы Хамічонак, пахмурны і, як адчувалася, бязлітасны яго целаахоўнік (былы падна-чалены па паліцыі), Сцяпан і Філіповіч.
Як уведаў ужо Сцяпан, гэты Філіповіч — сярэдніх гадоў, высокі, светлавалосы і блакітнавокі — адмысловы чалавек. Недзе з-пад Слуцка, адзін з ацалелых нашчад-каў тых, хто ў лістападзе-снежні 1920 года падымаў слуцкае паўстанне супраць Савецкай улады і ладзіў Слуцкую Раду, ён на другім годзе вайны падаўся ў Германію, вучыўся ў нейкай нямецка-беларускай сакрэтнай школе, быў у «арміі Езавітава», пасля вайны трапіў да амерыканцаў, а тыя вось нядаўна скінулі яго з самалёта сюды, у Заходнюю Беларусь. З рацыяй і з вялікімі грашыма. Прызямліўся на парашуце, адразу трапіў у рукі да Хамічонка, а гэты, як хваліліся сябры верхаводы, прыставіўшы нож да горла, здолеў выцягнуць з яго ўсё. Карацей, па-простаму Філіповіч — шпіён.
Было вельмі добра відаць: Філіповіч не рады, што му-сіць быць з крымінальнай бандай. А вось калі прывялі сюды яго, Сцяпана, ажывіўся і зацікавіўся ім.
— Дык за што вас і дзядзьку, спадар Сцяпан, зняволілі? — запытаў ён цяпер, маючы ўжо права размаўляць з «высветленай асобай».
Хамічонак, дазваляючы перамовіцца ім, палітыч-ным, тым не менш паблажліва з іх усміхнуўся.
— Кажуць, за агітацыю супраць Саветаў, — адказаў ён. — Хоць і дзядзька, і я ніякай агітацыі не вялі.
Філіповіч падаўся бліжэй, сеў каля плашкавага ста-ла, пад насценным гадзіннікам з ланцужком і гірай. Сцяпан жа зірнуў не на яго, а на палкі-лежакі, на напхнутыя сенам матрацы, цяпер засланыя дзяружкамі. Які раз падзівіўся: у зямлянцы было досыць прасторна і ўтульна. Была тут нават чыгунная печачка з трубой — яе, гэтую круглую бляшаную трубу, вольна і лёгка маглі ўсунуць у загадзя падрыхтаваную адтуліну, каб дым з яе ішоў на двор, а таксама ўцягнуць сюды, а адтуліну за-маскаваць.
— Але ж вы і ваш дзядзька не любіце бальшавікоў? — захоплена запытаў Філіповіч. — Глыбока ў душы?
Сцяпан не адказаў. Па-першае, не меў ніякай ахвоты да такіх гутарак нават тут, асцерагаючыся і гэтага Філіповіча, і Хамічонкавай хеўры, а па-другое, не хацеў, каб яго ўцягвалі ў чужое, небяспечнае, а то і зла-чыннае.
— I ў вёсцы вашай павінна быць шмат тых, хто не любіць гэтых антыхрыстаў… — заўзята прычэпліваўся «амерыканец». — А калі ў адной, другой, у сотай вёсках ды ў гарадах многа незадаволеных, дык гэта спрыяльны грунт для антыбалыпавіцкай барацьбы. Гэты грунт трэба спрытна спажыць, зрабіць яго хісткім пад нагамі узурпатараў…
Чарнявы, можа, і з казакоў, Хамічонкаў целаахоўнік не толькі маўчаў, але нібы нічога не чуў, яго твар быў быццам безжыццёвы; сам Хамічонак, смокчучы цыгарэціну, паранейшаму крывіўся ў паблажлівай, нават ужо грэблівай усмешцы; Сцяпан слухаў безуважна. Пра што гаворыць гэты чалавек? Пра якое змаганне? Голымі рукамі супраць такой сілы? Гэтая моц пераламала магутную нямецкую сілу. Нікому ж не вераць, сочаць за кожным крокам ды словам, хапаюць нават па крыва-душным і хлуслівым даносе!
— Дзе-дзе, а тут, у Заходняй Беларусі, ёсць не толькі грунт для супраціўлення, тут, я веру, павінна быць нават разгалінаванае антысавецкае падполле, — вёў сваё заморскі госць. — Вы, спадар Сцяпан, што-небудзь чулі пра гэта?
— Не.
— Мне мусова трэба выйсці калі не на падпольны цэнтр, то хоць бы на якую-небудзь ячэйку, — лёгка пастукаў кулаком па стале Філіповіч. — Я павінен сабраць усю інфармацыю, даць прафесійную інструкцыю. Усіх прашу: можаце — звяжыце з патрэбнымі мне людзьмі!