— А вы што думаеце рабіць? — запытаў Філіповіч у Хамічонка.
— Я, прыяцель, без вашых ілюзій і без пачуцця парабкоўства, як у яго, — зноў паказаў вачыма на Сцяпана. — Я хоць належу да аднаго з вамі дурнога народа, але ведаю, люблю волю і вольніцу, паўнацэннасць. З-за гэтага я нават вораг са сваім бацькам. Ён быў сапраўдны селянін-мужык. Цягавіты і пакорлівы. Мёрз, гніў у акопах на першай сусветнай вайне за цара-бацюшку, а ў рэвалюцыю спакусіўся бальшавікамі (яны дадуць мір і зямлю!), ваяваў за іх у грамадзянскую. Вярнуўся дадому, займеў зямлю, ажаніўся і нас пусціў на свет — мяне і трох дачок. Працавалі ад цямна да цямна. Працай бацька замучваў сябе, нашу маці і нас, дзяцей. Абжываліся год за годам, адчувалі сябе людзьмі. Але толькі сталі на ногі, а нас — за каршэнь: кулакі-міраеды! Ды ў Сібір! Бацька аж не верыць: нейкая тут абмылка, ён жа сам чуў, што і як гаварылі ленінскія камісары: заводы і фабрыкі — рабочым, зямля — сялянам! У тайзе, на голым снезе, адсыпаліся мае сёстры, потым здалася маці. Я яшчэ малы быў, але не мог не бачыць: звозяць сюды з усіх куткоў якраз такіх, як мы. Цягавітых, здрльных да сялянскай працы. Кажу свайму бацьку: тата, нас загубіла наша ж праца, наша багацце. Хто не мог альбо не хацеў ірваць пуп — той ацалеў, а мы лілі пот, мелі хлеб і да хлеба — нас і выкарчавалі, зрабілі ворагамі. Не, сынок, адказвае стары, тут нейкая абмылка, трэба Сталіну напісаць і расказаць, што яму ж горш будзе, калі такіх, як мы, ганьбіць і нішчыць. Пісаў. Але не пахвалу ды палёгку меў за гэта, а па задніцы палучаў. Загібеў урэшце. Ад голаду і катаржнай працы. Я кідаўся, гібеў спачатку ў спецпасёлках, а пасля — у лагерах. Перад вайной драпнуў і самым неверагодным чынам прыблукаў на бацькаўшчыну, што была ўжо злой мачыхай. Свае ж, аднавяскоўцы, выдалі мяне ў рукі берыеўцам. А тут — вайна. Выводзіць нас канвой з турмы за горад. Адных, «контрыкаў», — налева, другіх, бытавікоў, — направа. Ясна, мяне — да «контрыкаў». Канваіры бытавікам мах-нулі рукамі: ану прэч, куды вочы глядзяць! Тыя сыпану-лі, як мышы з-пад веніка. А нас, настаўнікаў, інжынераў, кулакоў і аднаго пісьменніка, вядуць у лес. Адчуў: нас жывымі не пакінуць. I я, як і ты, прыяцель, — падняў вочы на Сцяпана, — марсянуў убок. Малады, вёрткі, дык здолеў уратавацца ад куль. А тых, нясме-лых, як потым сам бачыў, пакасілі. Спяшаліся збягаць, дык не прысыпалі нават зямлёй, закідалі галлём і падпа-лілі. Пазней, у вайну, партызаны звальвалі гэты грэх на нямецкі дэсант. Уратаваны вайной, я не мог не вітаць яе. Вайна ёсць вайна, баль крыві і слёз, але яна прынесла мне волю. Адпаведна, я сам, па сваёй волі пайшоў у палі-цыю, каб ахоўваць новы лад…
Хамічонак замаўчаў, закурыў. Пасля запытаў, здаец-ца, найперш у самога сябе:
— Дык здраднік я ці не? Калі здрадзіў, дык каму? Сталіну і яго злачыннай хеўры? Радзіме?
Зноў замаўчаў, зноў ніхто не ўмешваўся ў яго спо-ведзь.
— Калі зловяць, ясна, будуць судзіць за здраду Радзіме. Яны, хто асядлаў маю Радзіму, хто з ёю, паслухмянай, таптаў, нішчыў мяне, яе сына, хто змусіў ратавацца самому і ратаваць яе вось гэткім чынам… Я шчыра верыў, што нашы запалоханыя, змардаваныя людзі ўзрадуюцца, што прыйшла да нас культурная і гаспадарлівая нацыя, збавіць ад балыпавіцкай тыраніі і падыме нас як нацыю… Але так званы савецкі народ не павітаў збавіцеляў і, яшчэ болей абалванены прапагандай, пачаў ратаваць сваіх душыцеляў, ісці на неверагодныя гераічныя ўчынкі, на смерць з іхнімі імёнамі на вуснах… Ход падзей пайшоў іначай… Пралілося шмат крыві, у тым ліку і нявіннай… Мусілі праліваць яе і мы…
«Ніколі і нікому не будзе даравання за пралітую народную кроў… — Па-свойму ацаніў апошнія словы спавядальніка Сцяпан. — Гэтаму не анёльскаму Хамічонку — тэж… Казалі, і ён паліў вёскі, біў людзей».
— Мала, што наш люд не пагарнуўся да сваіх збавіцеляў, пагнаў іх і дабіў на іхняй зямлі, уратаваў вусатага душыцеля, дык яшчэ, дурны з дурных, прыпісвае сваю, купленую вялікай крывёю перамогу найперш яму, дазваляе таму яшчэ болей умацавацца і яшчэ тужэй зацягнуць на народнай худой шыі бальшавіцкую пятлю! Тут ужо не толькі мы, тутэйшыя, але і ўсе вакол рабы!
«Не відаць было, — ледзь-ледзь не сказаў уголас Сцяпан, — што меўся даць нам вялікую волю Гітлер… Калі схілялі галовы, слухаліся, дык звысоку паляпваў люд па плячы, а як толькі цялі яго іголкай, дык адразу ж накінуўся зверам…»
— Дык трэба гаварыць з людзьмі, — ажывіўся Філіповіч. — Адкрываць ім вочы, ажыўляць душы!
— Пагавары-пагавары, прыяцель! — ухмыльнуўся Хамічонак, тушачы цыгарэціну ў выразанай з тоўстай сасновай кары попельніцы. — Толькі не забывай: тут табе не Парыж і не Бельгія… Тут не толькі нас альбо ваеннапалонных, а нават франтавікоў-пераможцаў за маленечкую драбязу пруць у лагеры…