Выбрать главу

Цяпер, як пішуць надта смелыя і разумныя, можна пачуць: калгасы — наша памылка, яны зламалі хрыбет вёсцы, сялянству. Канечне, зламалі. Старой вёсцы, старому сялянству, з якімі нам, камуністам, было не па дарозе: з іх, гэтых сялян, рана-позна магло нарасці шмат кулакоў, і яны, багатыя, маглі б весці сваю эканамічную палітыку, перашкодзіць сацыялістычнай і камуністыч-най ідэям. Скажу адкрыта: былі ахвяры. Але без іх не было як, без рашучасці і сілы наўрад ці мы маглі б уста-ляваць калгасы. Да слова, колькі мне асабіста ўсякіх абражальных і пагрозных запісак падкідалі, колькі разоў стралялі па мне, падпальвалі маю сядзібу! Каб не хітраваў, дык, можа, і не ацалеў бы. Скажам, наўмысна пускаў такую пагалоску: не падыходзьце да майго дому ўночы, бо яго абкладаю мінамі. Наступіць хто знячэў-ку — паляціць да Бога…

Калі гаварыць пра сваё сямейяае, дык і ў Янкавінах жыў я няблага. Аклад быў добры, з лепшага калгаснага лесу хароміну сабе адляпаў, малако, а потым і мяса (калі пабудавалі свінарнік) з калгасных ферм браў па таннай цане. Жартаваў не раз са сваёй Марусі: ну, паехалі, мадам, у наша Ветрава! Ты пойдзеш з віламі ў калгас, ну, а я — шафёрам! Паедзеш? Маўчала, як вады ў рот набраўшы. Як-ніяк паняй старшыніхай стала, паправілася, зубы жалезныя паставіла — адным словам, з сухарэбрыны ператварылася ў нармальную жанчыну.

Ездзіў я на пародзістым стаенніку (наўмысна для ся-бе рэквізаваў яго ў Адама Грыгарцэвіча; можа, і ён, злы-дзень, з-за бацькі ўчыняў супраць мяне тэрарыстычныя акты). Прызнаюся: любіў я хуткую язду, нават шык!

«Давай, — бывала, махну рукой фурману, — мігам у Вянкі!»

Сапраўды, уміг, з ветрыкам — у раёне. А туды не тое што кожны дзень, а нават па некалькі разоў на дзень вы-клікалі. Вернешся з адной засядалаўкі, атрымаўшы, як кажуць, ЦУ, а тут ужо ўслед новы званок: «Прнезжайте, надо срочно подработать вопрос насчет…» Скажу шчыра: часамі з-за гэтых раённых нарад не было калі калгасам кіраваць, паспяваў толькі сваё ЦУ намесніку, аграному альбо інжынеру даць. А калі яшчэ больш шчыра: не столькі на сваіх бесталковых памочнікаў, як на руплівых янкавінцаў спадзяваўся, ведаючы, што яны самі не дапусцяць, каб, скажам, сена ў пракосах пагніло альбо жыта перастаялася, пачало асыпацца. Калі трэба будзе, то не будуць у цяньку ляжаць ці каля бутэлькі час траціць, а самі, без загаду, кінуцца да работы.

Сённяшнія Янкавіны, як ведаю, — ужо не тыя. Старэйшыя людзі адышлі альбо ўжо зусім старыя, а сярэдняга і маладога веку з іншага цеста. Сёння, бывае, з-за п'янства цялятам сенажу не падвязуць, на полі сцірта саломы счарнее і змарнуецца, той-сёй сабе (!) абы-як, а то зусім соткі не пасадзіць (!), не толькі мужчыны, але і некаторыя жанчыны раней часу пайшлі на той свет з-за гарэлкі. А моладзь… Колькі яе загінула ў квітнеючым узросце! У нецвярозым стане то на матацыклах і ма-шынах паразбіваліся, то пад трактары трапілі, то адзін аднаго нажамі спаласавалі… Да вялікага сораму, і мой меншы з-за дурноты сваёй сядзіць…

Я нямала думаў: чаму так змяніліся тыя ж Янкавіны? Нібы лепш, чысцей, утульней сталі жыць, а ідэйнасць ды мараль упалі… Канечне ж, не ад таго, што, як плявузгае той-сёй з БНФ, мы ўшчэнт разбурылі там стары, дакалгасны лад, адвабілі маладых ад касцёла альбо не зусім удала эксперыментавалі. Не. Мне здаецца, што ў многім вінаваты Хрушчоў з той сваёй, «першай адлігай» (я яшчэ скажу пра гэта падрабязней), пры ім люд не толькі перастаў баяцца ўлады, пачаў дыхаць вальней, але залішне расслабіўся. Дэмакратыя, лішняя воля сапсавала яго. Не буду спрачацца: і кошцы добрае слова прыемнае, але ў прынцыпе для чалавека мала ласкі, павагі, на яго трэба і кій. Каб кожны адчуваў: будзеш за-шмат ляпаць языком, сеяць заразу альбо вытвараць абы-што — адразу ж возьмуць за шкірку і схопяць жалезнай рукой. Гэтае, апошняе, вельмі добра стрымлівае ўсіх, робіць законапаслушнымі, само заклікае не столькі балбатаць, зламыснічаць, але сур'ёзна працаваць.

Праўда, цяпер акрыялі царква і касцёл; многія людзі, страціўшы арыенціры, пацягнуліся да іх, да веры. Той-сёй з партыйных, з членаў КПСС, нават і з кіраўні-коў, глядзіць на гэта спакойна. Я — атэіст, лічу: сапраў-ды, рэлігія — опіум. У яе — свае ідэалы, у нас, камуністаў, — іншыя. Пісаў пра гэта, у тым ліку і ў Маскву, але… ніякага адказу. А тым часам і мая Маруся раптам схамянулася, што праваслаўная, у царкву, да папа пацягнулася…