Выбрать главу

Мікола Аўрамчык

Запрашэнне да роздуму

Рэдактар К. Я. Жук

Мастак А. Н. Карповіч

Мастацкі рэдактар А. М. Малышава

Тэхнічны рэдактар I. I. Дуброўская

Карэктар I. М. Паланейчык

***

Мае настаўнікі і вучні, Мае калегі і сябры, Без вас, Як без прыдатка — злучнік, Я з некаторае пары Тут, За гарамі і лясамі, У чужадальняй старане, Дзе, Як вы ведаеце самі, Лягчэй глядзець і дыхаць мне.
Але, Наколькі гэта можна, Перад усімі на вачах, Я за паўсвету, 3 вамі з кожным Гаворку шчыра распачаў.
I ўжо становіцца відушчы Пагляд знявечаных вачэй, I грудзі не сціскае ўдушша, I сэрцу робіцца лягчэй.

***

Я скажу: «Не надо рая,

Дайте родину мою».

Сяргей Ясенін
Памагчы не могуць Праклёны і маленні. Кажуць:              «Трэба жыць, як набяжыць». У прыморскім раі, На вечным пасяленні, Без прытулку вымушаны жыць.
Сузіраць міжвольна Высадку дэсанта 3 сушы             ды з паветра і з вады — Стомленых курортнікаў, Жвавых экскурсантаў, Што імкнуцца адусюль сюды.
Дзівяцца Ай-Петры На сонечным сугрэве, Аглядаюць кожны парк і пляц, Стройныя секвоі — Мамантавы дрэвы, Царскі белакаменны палац.
Дзесяць год бадзяюся Ў экзатычным раі Ды ў людзей                      прыстанішча прашу... Думкі і ўспаміны Аб мілым родным краі Дзень і ноч                    вярэдзяць мне душу.
Засланіць не здолелі Велічныя горы На радзіму запаветны шлях. Гул марскі нагадвае Шум вячысты бору, А секвоі —                  хвоі на палях.
Íгліцы калючай Вечназялёны неруш, Як шыпшыны параснік густы. То чабор напомняць, То дзеразу,                    то верас Размарыну дробныя кусты.
Вечным сном спачыў бы я Пад бярозай ніцай, Адбіваючы паклон зямны Краю,           дзе, як бомы, Пазвоньваюць крыніцы I азёры звоняць,                           як званы.

ЛЁС

Аскаду Мухтару

Ці помніш ты мяне,                                Аскад, Калега мой і аднагодак?.. Цябе,          далёкі ўзбекскі брат, Успамінаю я заўсёды.
Бо не забыць пары тае, Калі       як госцю дарагому Мы родныя краі свае Паказвалі адзін другому.
Цымбалаў тонкі перазвон I гукі хрыплыя карнаяў1 Здымалі стому,                          гналі сон, За сэрца,                за душу краналі.
У цеснаце застольных месц Цякла гамонка мірным ладам. Быў зразумелы сэнс і змест Чужых нам слоў без перакладу.
Ды, як на зло,                        якраз тады Працяглы рокат землятруса Давёў узбекаў да бяды, Азваўся ў сэрцах беларусаў.
За Беларусь                    каля Дняпра Загінуў твой настаўнік строгі, Паэт-салдат Султан Джура, Што спіць у вёсцы Казярогі.
Дзе Казярогі й Сабалі Чакаюць коз і сабаліхаў, Злавесна звісла на палі Крыло чарнобыльскага ліха.
Мо боскі суд —                         гэта бяда?.. Ці ж мала войнаў беларусам? Няўжо алаху не шкада Узбекаў мучыць землятрусам?

ТРЫ КОЛЕРЫ

На палях, у лузе і пад клёнамі Змалку,              з маладых яшчэ гадоў, Кланяўся я колеру зялёнаму I сягоння кланяцца гатоў.
Ён адзін з загадкавымі тайнамі, Мае асаблівасці свае — Першыя зачаткі жыццядайнасці, Што прыродзе ўсёй                                 жыццё дае.
Колерам блакіту жыццядзейснага Захапляўся я з юнацкіх дзён, Бо пад ім                 не бачыў месца цеснага, Знаў:          жыццю садзейнічае ён.
вернуться

1

Духавы музычны інструмент.