Выбрать главу
Са шланга,                  а не з конаўкі                                        ці з пляшкі, Ці з туравых,                     ці з зубравых рагоў Не спірт-сырэц                         і не сівуху-бражку — Гаючае пітво саміх багоў?
Якіх я тут не каштаваў прысмакаў?! Бацвінне з маладое крапівы, Вяндліну,                паляндвіцу,                                   здобу з макам, Кампот з дароў лясных і палявых.
Прывет,              багаславёны слаўны Слонім, Цяністы сад,                     знаёмы дом і склеп!.. На вышываным ручніку разломім I з соллю                пакаштуем зноў твой хлеб.

ЗАПРАШЭННЕ ДА РОЗДУМУ

Народ, Веларускі народ!

Ты — цёмны, сляпы, быццам крот.

Табою ўсягды пагарджалі,

Цябе не пушчалі з ярма

I душу тваю абакралі,—

У ёй нават мовы няма.

Максім Багдановіч. 1913 г.
I з крыўдаю,                     і з недаверам Успрымаў я кожны                               гэты сказ, Чытаючы іх на паперы У роднай школе                          першы раз.
Але пазней,                    калі на поўдні, Каля падножжа Крымскіх гор Яму мы адкрывалі помнік Ці дошку               там, дзе ён памёр;
Ці з прозвішчам паэта ў Ялце Бібліятэку бачу я, Ці дом,             дзе жыў ён у юнацтве На вуліцы яго імя;
Ці на яго магілу кветкі Прыношу ўвосень                             і вясной, Я кожны раз                     у момант гэткі Узрушан думкаю адной:
Які мець талент                          быў павінен Юнак          у дваццаць два гады, Дый то             пражытых на чужыне, Каб выказацца                        гэткім чынам Пра наш народ яшчэ тады.

***

Уладзіміру Паўлаву

У Плёсах маіх I ў тваім Замошшы Як толькі ў садах Сабралі апад,— і ўдзень і ўначы Залатыя грошы Чаканіў і штампаваў Лістапад.
Дый снежань прыйшоў Не ў адзенні зрэбным, На зіму ён Назапасіў дабра: 3 кудасы напраў Белых нітак срэбных I грыўняў Наштампаваў з серабра.
А студзень прыйшоў, Астудзіў паветра, На ўток узяў жэмчуг I паркалю Сумёты-сувоі па кіламетру 3 тых нітак наткаў I склаў на зямлю.
А люты сшыў саван Дый прыбірае Зямлю, Што мароз закаваў наўкруг. Яе зіхаценне зрок адбірае, Яе мерзлата пераймае дух.
Магілу ў ёй выкапаць — Цяжка, гора, Дый мёртвы Замерзне ў цеснай глушы. Таму і прыдумалі Крэматорый, Дзе — горача целу, Вольна — душы.

ЗОНЫ АДЧУЖЭННЯ

Сваёй карыслівай,                              уласнай мэце Пакорлівы і верны з веку ў век, Чаго толькі не выдумаў на свеце Сам для сябе                      практычны чалавек.
То лепразорыі для пракажоных, То рэзервацыі для чужаніц... Дзе выгарадзіў гета,                                  а дзе зоны Нейтральныя                      зрабіў каля граніц.
Ён,      быццам пуцявы абходчык нейкі Шлагбаўм падыме                              і апусціць вам, Цягнік сустрэне і агледзіць рэйкі, Хоць і жыве                    у зоне адчужэння сам

ВЫЗВАЛЕННЕ

Занадта доўгае маўчанне Нарэшце               мне парушыць час I расказаць,                    як англічане 3 палону вызвалілі нас.
Тым красавіцкім днём зялёным Збыліся многіх вязняў сны, Бо ён          для тысячаў палонных Стаў святам волі і вясны.