Выбрать главу
У горадзе                 шталаг гарняцкі Заклекатаў,                   як з варам чан, Акружаны зусім знянацку Мотачасцямі англічан.
I ўмомант                 вахманаў-наседак 3 гнёзд кулямётных                                як змяло. Павыляталі з цесных клетак Мы ўсе             на волю,                           на святло. Свае вінтоўкі,                       аўтаматы I кулямёты                   сотні рук Нямецкіх спуджаных салдатаў На пляцы                складвалі на брук. У рад,           прыкладам да прыклада, Бы для ручное малацьбы Калісьці ў гумнах                             клалі ладам На глінабітны ток снапы.
I абяззброеных ваякаў Пасля адвёў англійскі ўзвод Без цырымоніі ўсялякай У лагер,              за калючы дрот.
А з англічанамі                         ля кірхі На пляцы                разабралі мы Сюды падвезеныя кіркі, Сякеры, малаты, ламы.
I то,        нібы малатабойцы I вопытныя кавалі, Ўсю зброю,                   што здалі забойцы, Мы перакоўваць пачалі.
То,      як малацьбіты-асілкі Рады раскладзеных снапоў, Не ў лад               яе мы малацілі Адразу ў дваццаць пяць цапоў.
Пілоткі ў нас,                      а ў іх — берэты Спаўзалі з цемяў на ілбы Ад перакоўкі дбайнай гэтай, Ад гэтай рупнай малацьбы.
Спаднічак гойдаліся складкі Ў стралкоў шатландскіх па баках, Хадзілі,              як мяхі трохрадкі У гарманіставых руках.
Я    іх клятчастыя спаднічкі, Панчохі на нагах мужчын Спярша,              вядома, з непрывычкі, Прыняў за вопратку жанчын.
Занятак наш                     са страхам нейкім Да сэрца ўспрынялі свайго Сабраныя на пляцы немкі, Гатовыя ўжо да ўсяго.
Дый самі немцы-гараджане Не ўтойвалі ў вачах жальбы, 3 якой            яны суправаджалі Ход нашай спорнай малацьбы.
Ламы          шчапалі ўшчэнт прыклады, Ствалы             згіналі малаты, На брук ляцелі зарападам Зярняты іскраў залатых.
Пазней             у горадзе ўсё піва Мы выпілі                 і ўсё віно. Мы абдымаліся шчасліва. Ужо шмат хто                       памёр даўно.
Шкада,             што гэтак доўга потым 3-за ўяўнай нашай барацьбы Сабраць мы не змаглі ўмалоту Той урачыстай малацьбы.

АКТОРЫ

Р. С. Філіпаву

Цябе з прыхільнасцю бязмернай Купалаўцаў вядомы калектыў Узяў для роляў характэрных I залічыў адразу ў свой актыў.
Ды гэткі волат і асілак, Што з басам,                      як раскаты перуна, Наклікаў зайздрасць і няміласць,— Зайздроснікаў жа не пераканаць.
Яны цябе і пакаралі (Ды не бывае ліха без дабра). Праз іх купалаўцы прайгралі. Малы тэатр затое не прайграў.
Нямала ў ім бліскучых зорак. Ды нельга не заўважыць і таго, Што ты ў дынастыі актораў Народжан менавіта для яго.
Высокі і шыракаплечы, 3 басіста-гучным голасам густым, Як хораша                  і як дарэчы У дом Астроўскага ўпісаўся ты!
Выходзіш ты заўжды дастойна I ўпэўнена,                   як цар займае трон. Так уваходзіць у абойму Не халасты,                    а баявы патрон.
Ты для мяне артыст народны За тое,            што прыбіўся да радні, За тое,            што не стаў бязродны,— Знайшоў свайго народа карані.
Ты трапіў у сваю стыхію Адпушчанаю рыбай                                з рук, Бо ўсё ж Расія —                           ёсць Расія, А Беларусь —                      ёсць Беларусь.