Выбрать главу

***

Быццам бы зусім нязначная прычына, А цябе на роздум                             раптам падштурхне... У трамваі сёння раніцай                                       дзяўчына Ветліва ўступіла месца мне.
Бач,        старэчыя пашкадавала ногі, Паважае мой узрост                                 і сівізну, Мо баіцца,                  што звалюся ад знямогі Ці,      крый божа,                        часам,                                   стоячы,                                               засну.
А не ведае,                   што я аслеплым кротам Пад зямлёй аб чорны вугаль                                             тыцкаў твар, Юнаком ссівеў                         ад гора і ад поту, Маладосць                   праседзеў за калючым дротам І пралежаў                   на паверхні мулкіх нар.
Я падзякаваў                     русалачцы-дзяўчыне, — Пастаяць люблю                           і пешкі пабрысці... Хай благое ўсё                         міне яе ў жыцці! Лішні раз ёй адпачыць                                     я даў прычыну, Бо жыццё пражыць —                                   не поле перайсці.

***

Васілю Зуёнку

1
Рэчка Нача цячэ ў акіян. Нездарма яе ўславіў Зуёнак. «Начу», кнігу яго,                             як-ніяк Браў у космас з сабой Кавалёнак.
2
Чалавек па абліччы відзён. Як паэт, Майстра ён адмысловы, Што ашчадны I змалку жадзён Да крамянага свежага слова.
Нават цяжка такога знайсці: Дабрачынны, спакойны, няшкодны, I сумленны, і сціплы ў жыцці,— Чалавек памяркоўна-лагодны I ў пісьменніцкім нашым двары, I ў сям'і, I ў вандроўках заморскіх... Недарэмна ж на Лысай гары Сябраваў з ім Вядзьмак-Лысагорскі.
3
Па п’янцы Карцёжнікі два                         з азартам (Карціна незнаёмага мастака) Платформу вагонкі                               выйгралі ў карты І не знаюць,                    як вывезці з тартака.

ДОЧКАМ

Каб знаў я, Што вас будзе трое,— У паслядоўнасці любой Даў кожнай бы Імя другое: Надзея, Вера і Любоў.
На вас надзея I ў вас вера, Любоў да вас, А не да іх, Кіраўнікоў-функцыянераў I крывадушнікаў ліхіх,
Якія прадвяшчалі новы Лад і парадак навакол I выганялі нашу мову 3 дзіцячых садзікаў і школ.
Яны ўхітрыліся злаўчыцца Так скіраваць хаду падзей, Што пахавалі як злачынцу Купалу ўпотай ад людзей.
А я хацеў, Каб ён і Колас Між вас жылі з гадоў малых, Таму вас перавёў у школу, Дзе тут гучала слова іх.
Таму штодзённа я з маленства Да іх магіл прыводзіў вас, Як з могілкамі па-суседску Жылі мы ў доме доўгі час.
І я хачу, Каб вашы дзеці Таксама ведалі, Дзе ён, I дбайна зберагалі ў свеце Свайго народа пантэон.

НАДПІС НА КНІЗЕ

Навек праславілі сваю старонку Сыны і дочкі Нарачы пявучай: Уладзімір Дубоўка ў вершах звонкіх I Танк Максім —                           у песнях неўміручых.
Па радыё                хвалу вяшчае ёй пяшчотна Марыі Захарэвіч мяккі голас, I пэндзлем услаўляе на палотнах Яе красу               Васіль Шаранговіч.

МАЙМУ АНЁЛУ-ЗАХАВАЛЬНІКУ

В. I. Навуменка

Сябрукова вяселле I радзіны дачкі Адзначалі не зеллем За сталом дружбакі.
На радзінах вясёлых Я не знаў, не чакаў, Што самому                     анёлам Стане сябра дачка.