Выбрать главу
Мой анёл-захавальнік, 3 цемрай у барацьбе 3 неба            выратавальнік, Бог, паслаў нам цябе.
Мой анёл-захавальнік, Выратоўваў мой зрок Скальпель твой,                          як паяльнік, Папрапальваў ён змрок.
Дык дазволь жа хоць кветкі Прыпаднесці табе, Як удзячнасці сведкі. А каб стрэс                   зняць з сябе, Мой анёл-захавальнік, Зноў я выпіць гатоў Горкай чарку дазвання За цябе і бацькоў.

***

У мясцінах горных 3 доўгажыхарамі Ёсць курортны горад 3 ціхімі дварамі.
Дзеці ў школьнай форме Каля дрэў зялёных Там вавёрак кормяць Са сваіх далоняў.
Каб было і сталым Гэтак жа прыемна Клапаціцца дбала Пра сябе ўзаемна
Ды пад мірным небам Не цурацца спорту,— Дык было б не трэба Ездзіць на курорты.

***

Максіму Танку

Не жадаў бы я анікому, Каб на схіле гадоў людскіх Давялося, як нам, выконваць Спецыяльнасцей шмат якіх.
Нарыхтоўшчыка правіянту, Санінструктара і ўрача, Кухара і афіцыянта Абавязаны мы сумяшчаць.
I ў адной асобе ўсё гэта, Адначасна і задарма. А для творчай працы паэта Ні хвіліны вольнай няма.
Ноччу звалішся з ног ад зморы, Як насноўдаешся за дзень, Быццам бы невылечна хворы,— Не паэт, А ягоны цень.
Хай на свеце святых і грэшных Доля гэткая абміне... Дзякуй Богу яшчэ,                              што вершы, Хоць і зрэдку,                       ды сняцца ў сне.

***

Здавалася б,                     звычайнае здарэнне, А перайначыла яго настрой. Яна яму ў няўтульным сутарэнні Здалася міласэрнаю сястрой У белым,                накрухмаленым халаце — За столікам на нікельных нагах, Што ў колбачках шкляных,                                     прабірках, ваце, Дзе спірту з ёдам адчуваўся пах. Ён стаў шпурляць ёй праз акно                                                 букеты, 3 паклонам,                    ледзь прыкметным на хаду, Як быццам мётламі пахучых кветак Стыдаўся вымятаць нячысты дух. I кут,         што ёдам патыхаў ды спіртам, Язмінам расквітнеў з усіх бакоў, I, быццам водарам духмяных міртаў, Прапах ён мёдам руж і гваздзікоў.
А кветкі ў фортку ўсё ляцелі звонку — I ўжо ўзялі ў палон яе сілком. 3 плафонам столь                             здавалася рамонкам, А сценаў сінь —                          блакітам васількоў.

***

Памяці бацькі

3 Мазурскіх азёраў I з кодраў румынскіх Ты выбраўся ў часе сусветнай Жывы I на грамадзянскай У Польшчы і ў Мінску Таксама ўцалеў I не склаў галавы.
Нябожчык мой бацька, Дабрак і дружака, Спакойны характарам, Знешне мажны, Сумленны ў жыцці Беспартыйны служака, Таму і кароткі Твой спіс паслужны.
Вясковы пастух, Сакратар сельсавета, Нязменны ў калгасе сваім Старшыня I стараста сельскай абшчыны Тым летам, Калі вызваленне Сустрэла радня.
Не знаў ты, што служыш Прыгоннаму праву, Што нас рабавала I люд за мяжой: Калгасы — Уласная наша дзяржава, Абшчыны — Прышэльцы з краіны чужой.
Даруй, Што сябе адчуваў я нязручна Ў руках з перадачай табе Не адной: У зале судовым, Калі я быў вучнем, Студэнтам — У лагернае прахадной.
Каб знаў, дзе ўпадзеш, Абмінуў бы свядома. Плывец не адолее вадаварот. Бяда, Калі правай руцэ невядома, Што левая робіць — I наадварот.
Ну, шго мне з таго, Што пацвердзіў Цанава, Што быццам бы ты Па заданні служыў, Калі ён раней Не даведаўся нават, Што ў лагеры ты Галаву ўжо злажыў.