Выбрать главу
Не ведаю я, Дзе ты быў пахаваны, Ды знаю: Магілы няма, бо над ёй — Не крыж, А разросся палын з дурнап’янам I горб надмагільны Зраўняны з зямлёй.

***

Калі-небудзь назіралі вы, Як танцуюць двое закаханых? Вочы ў вочы позірк агнявы, Злучаны ў адзін абодва станы. Беражна нясе рука руку, I пяшчотна цешыцца другая На крутым плячы                            ці на баку, Покуль такт музыка выцінае. Бляск вачэй.                     Узмахі ног і рук. Сполахі то ўсмешак,                                 то румянцу. Плаўны              ці імклівы кожны рух, У залежнасці ад рытму танца. Лашчаць гукі сэрца незнарок, Рукі іх суадпаведны нотам. Музыка бунтуе ў жылах кроў, Працінае іхнія істоты. Слава іх святому пачуццю, Марам іх,                жаданням і імкненням! Танец іх —                  хвала і гімн жыццю Сэрцаў і палёт, і захапленне.

***

Міхасю Казакову

Пяцьдзесят гадоў мінула міма. Кожны быў і ў радасці, і ў скрусе. Палавіна праляцела ў Крыме, Праплыла палова ў Беларусі.
Знаю: Не ўспрымаеш ты цвяроза Краявідаў казачных абрысы... Ведама ж, Алівы — не бярозы I не сосны — Пальмы й кіпарысы.
Але як-ніяк, А ты ж не ў прымах, Хоць жывеш I не ў бацькоўскім краі. Ты ж прапісан пастаянна ў Крыме,— Не абы-дзе, А ў прыморскім раі.

***

Праз палі ды пералескі, Міма будкі на зары Праляціць цягнік кур’ерскі, Абганяючы вятры.
На імгненне                     ярка-жоўты, Выстаўлены,                     як жазло, 3 цемры выхапіць сцяжок твой Ліхтара твайго святло.
Ціш агорне шлях сібірскі, Покуль не падасць гудок Стрэчны поезд пасажырскі, Што імчыць у іншы бок.
Ярка высвеціць ля будкі Сонечны агністы шар Твой сцяжок, і стан твой гнуткі, I прывабны мілы твар.
Ды за цягніком не ўгнацца, Хоць ён будзе зноў ісці... Сцежкамі свайго юнацтва Ты не пройдзеш у жыцці.
То шчабечуць дзеці ў будцы, То ля станцыі ў гаі, Цёхкаюць, як на пабудцы, Безупынку салаўі.

***

У прыморскім горадзе,                                     дзе вокны Ззяюць звечара,                          бы ў сотах —                                              мёд; Дзе прапахла соллю ўсё навокал I лісцём лаўровым навылёт,
Весняю парой неспадзявана Выпаў снег, зашэрхнула вада. Долу з пералётных караванаў Лебедзяў асела чарада. Ну і што б вы думалі?..                                   Стыхіяй 3 панталыку збітыя зусім, Ўсё-такі не засталіся тыя На вадзе               пры беразе марскім,
Дзе жыруюць на выгодзе мірна Качкі й чайкі                      тлумнай чарадой, А знайшлі сабе                         басейн-градзірню 3 падагрэтай                      грунтавой вадой. Перад вокнамі гарвыканкома,
Побач з Домам гандлю і кіно, Дзе шматлюдна,                         корм —                                 у гастраноме, I прыгляд начальства заадно.
Значыць,               мысляць лебедзі цвяроза, Думаюць не горш,                              як чалавек, Хоць сярод людзей                               птушыны розум Выклікае кпіны,                          нават здзек.

***

То кольцо надела мне цыганка.

Сняв с руки, я дал его тебе...

Сяргей Ясенін