Выбрать главу
Для цябе валошкі і рамонкі Не адзін прыносіў я з палёў, Але залацістыя пярсцёнкі Толькі я табе з саломы плёў.
У ватазе жэўжыкаў ціхмяных Для раўніўцаў з вострым языком Ты была нявестай саламянай, Я быў — саламяным жаніхом.
Сталаю, ты мне аднойчы тонка Намякнула ўжо наконт таго, Каб сапраўдны падарыў пярсцёнак. Я табе прэзентаваў яго.
Ты ж, замест удзячнасці ўзаемнай, Свой пярсцёнак,                           дарагі ў цане, На мой пруткі палец безыменны Не дала як след прымераць мне.

***

Памяці Уладзіміра Лугаўскога

Над скалою Лугаўскога, Над кустом здзічэлых руж — 3 бессаромніцай-нябогай Дуб —           як з вернай жонкай муж.
А ў марскім салёным порце Плаўна прыцішае ход 3 прозвішчам тваім на борце Белагруды цеплаход.
Ты мне шэпчаш: «Я жыву... Бачу,          як каханкі з Ялты Да абраннікаў плывуць, Быццам трапяткія яхты.
Як бяруць на абардаж Прыгажуняў кавалеры I рабуюць іх багаж, Бы купецкія галеры.
Дні і ночы                  хвалі ў моры Перагортвае прыбой I хавае без разбору Смех і слёзы пад сабой».

***

Як бы бяда Ні здзеквалася ў жыцці,— Сваёй дарогай запаветнай Як мог, Стараўся я сумленна ісці, Хаця я — паэт непрыкметны.
Ад шчасця Я не патануў у віне, Як бы слава ні ап’яняла... Сам Колас Калісь блаславіў мяне Са згоды самога Купалы.
Пазней Я такую вывучку прайшоў, Што кожны паэт пазайздросціць... У «Полымі» — Танк, У «ЛіМе» — Куляшоў I Панчанка — У « Маладосці».
Пашэнціла мець Рэдактараў такіх, Быць падначаленым У гэтых Не толькі Сапраўдных класікаў жывых, Але I любімых паэтаў.

ЖУРАЎЛІ

Ніколі я не сніў,                           не марыў, Што ў час адлёту                            жураўлі Узнімуць подлетка пад хмары I выправадзяць да зямлі.
Спакой студэнцкага прычала Ускалыхнуўшы ў міг тугі, Курлыканне іх                        прагучала Як гімн зямлі, прыродзе гімн.
Але не ведаў я,                         што стану За імі ўслед у свет брысці, Што іх картавы крык гартанны Гучыць па-рознаму ў жыцці.
Марнеў я з роспачы ў адчаі, Над лагерам ускрыкі іх Нібыта рэквіем гучалі Па мёртвых дружбаках маіх.
Затое вызвалення дату Аркестр балоціста-лясны Вітаў святочнаю кантатай У гонар волі і вясны.
Вясной вярталіся дадому Мільёны вызваленых душ, I перамозе векапомнай Сама прырода грала туш.
Не думаў я,                    што з цягам часу Самому давядзецца мне Лятаць у вырай з імі разам I зноў вяртацца па вясне.
Шмат год лятаю я пакорна, А зараз прадчуваю страх: Сігналяць жаласна                              іх горны, Прастуджаныя на вятрах.
Калі іх крык,                     як марш жалобны, У вашых загучыць вушах, Дык знайце:                    гэта ў край мой родны Вяртаецца мая душа.