Выбрать главу
Дужасцю з маленства не валодаў я, Болей кволіўся.                          I мо таму Без энтузіязму, з прахалодаю Сустракаў халодную зіму.
А цяпер не бачу снежнай замеці: Тут не тчэцца снегавы кілім. Але колер іх застаўся ў памяці, Кожны год сумую я па ім.
Не перад жыццём капітуляцыя Зараз гэта,                  а жыцця —                                    працяг.
Знаю я,             што ў войску многіх нацыяў Азначае ўзняты белы сцяг.
Ды старых                  заманлівымі сіламі Вабіць свежасць белай прасціны. Белы колер быў спрадвеку сімвалам I бязгрэшнасці,                          і чысціні.

***

Закі Нуры

Да піхт,              кіпарысаў і кедраў, Што высяцца ў парку старым, За тысячы аж кіламетраў Прывёз хтось                       бярозкі дзве ў Крым.
Не важна,                 з якое нагоды,— Сябрам партызанскім зарок, Юнацкі інстынкт лесавода, Паэта няўрымслівы крок.
Я ўдзячны яму за іх росквіт, Таму што яны з тых часоў Прывабным паркалем бяросты I шоўкам даўгіх валасоў
Сябрам навяваюць у скрусе Знаёмыя змалку да слёз Гаі беластволых бяроз Татарыі ды Беларусі.
Краёў дарагіх, запаветных, Дзе грэшны пабачыў ты свет, Заслонава мужны разведчык I шчыры татарскі паэт.

ПРАЗАРЭННЕ

Агонь на крылы маладыя плёснуў

I выпаліў нязмыўнае таўро.

Аляксей Пысін
Каб лётаць птушцы,                                трэ мець сілы Пераадолець свой цяжар. А мне яшчэ пры ўзлёце                                      крылы Сусветны апаліў пажар.
Нас бралі за мяжой на мушку, Каб утрымаць любой цаной... То кальцавалі,                        быццам птушак У цеснай клетцы драцяной.
То гналі з біркамі на шыі Усцяж падоўжнай караной2, Нібы авечак гурт паршывы Або бязмозгіх бараноў.
А мне ж хацелася дадому, Як з пекла грэшніку —                                    у рай... Я быў наіўны і свядомы, Я быў даверлівы праз край.
Я не ўяўляў,                     што мне на свеце Не стануць людзі давяраць I дома будуць па анкеце Мой шлях жыццёвы правяраць.
Узняты з цемры падзямелля, Прытуплены пагляд вачэй — Быў пільны пры святле завельмі I ўсё ў жыцці ўспрымаў ярчэй.
Не даравалі мне ніколі Каранаваныя чыны, Што за мяжой                        я ўбачыў болей, Чымся дазволілі б яны.
Каб я не пікнуў у далейшым,— Зацуглілі,                 аж сперла дых, I з рук не выпускалі лейцы, Раз-пораз тузаючы іх.
Маўляў, от пагарцуй,                                  васпане, Калі ты выжыў,                         а не здох! Ні ўспудзіцца                       я быў не ў стане, Ні на дыбкі стаць                             я не мог.
Цягнуў я лямку з сілай конскай У пекле страху ды маны I верыў,              што насустрач сонцу Кручу на восі шар зямны.
Круціў жа прывад малатарні, Якая ў свету на вачах Не малацьбу вяла,                              а марна Гула і ўдзень і па начах.
Мяне трымалі ў чорным целе, Ніхто не знаў,                       што не з дабра Ў ім слёзы горкія кіпелі, Нібы ў бязмоўнага бабра.

ВАЛАДА ПРА СЛОВЫ

Івану Драчу

Іванка маленькі                          ў кашулі Няўзнак Нарадзіўся                   на свет. Пад вокнамі ў садзе                                 зязюля Яму накувала сто лет.
вернуться

2

Праход у глыбіні шахты ад галоўных клецяў да паасобных штрэкаў.